Get Mystery Box with random crypto!

Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

Лагатып тэлеграм-канала catholicbelarus — Каталіцкая Беларусь: адраджэнне К
Лагатып тэлеграм-канала catholicbelarus — Каталіцкая Беларусь: адраджэнне
Адрас канала: @catholicbelarus
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 175
Апісанне з канала

Нататкі каталіцкай моладзі
catholicbelarus@protonmail.com

Ratings & Reviews

4.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 12

2021-09-23 19:57:01
На гэтым тыдні Каталіцкі Касцёл згадвае карэйскіх пакутнікаў. 20 верасня ўспамін 103 мучанікаў, а сёння, 22 верасня, - асобна Паўла Чон Ха Сана.

Рэпрэсіі супраць каталікоў Карэі цягнуліся амаль усё ХІХ стагоддзе. Іх падазравалі ў шпіянажы, пераследавалі за адмову ад канфуцыянства і г.д. Былі забітыя біскупы, святары і свецкія. Пакуль у 1883 годзе не была абвешчаная свабода веравызнання.

І вось сёння Паўднёвая Карэя - адна з самых хрысціянскіх краін Азіі. Амаль траціна яе жыхароў – хрысціяне, а 8% - каталікі.

Дый сённяшні прэзідэнт Рэспублікі Карэі Мун Чжэ Ін, як і першая ледзі, - каталік. Ягонае хрысціянскае імя – Тыматэвуш. І гэта ўжо другі кіраўнік краіны, які з’яўляецца каталіком. Дый першы кіраўнік краіны – Лі Сын Ман – быў хрысціянінам, праўда, пратэстантам-метадыстам. Былі хрысціянамі і шэраг іншых прэзідэнтаў.

Увага, пытанне! Для чаго было амаль цэлае стагоддзе пераследаваць хрысціянаў, трымаць краіну закрытай ад усяго свету і таму адсталай? Ці быў сэнс?
137 views16:57
Адкрыць / каментаваць
2021-09-23 18:42:11
Новая праца Цэслера на тэму супольнай беларуска-літоўскай гісторыі.
133 views15:42
Адкрыць / каментаваць
2021-09-22 20:03:00 https://catholic.by/3/news/belarus/13815-biskup-yashe-ski-zaprashae-vernika-kastsjola-belarusi-daluchatstsa-da-pratsy-sinodu-biskupa-yaki-raspachynaetstsa-kastrychniku
111 views17:03
Адкрыць / каментаваць
2021-09-22 18:56:57 "Каталіцкая інквізіцыя" ў дзеянні!

Пішуць, што звольнілі галоўную рэдактарку "Мінскай праўды" - той самай, якая наехала на каталікоў.

А ябацькам - урок: вы для іх проста расходны матэрыял.
128 views15:56
Адкрыць / каментаваць
2021-09-21 11:32:04 Пасля прагляду гэтага відэа ўзнікае заканамернае пытанне да ўладаў горада Жодзіна: «Чаму запрасілі толькі Мітрапаліта Веніаміна? Чаму не запрасілі іерархаў Каталіцкага Касцёла Беларусі?» Католікі горада не толькі былі ініцыятарамі пабудовы гэтага манументу, але і актыўна збіралі сродкі на яго стварэнне. Сімвалічна, што адкрыццё адбывалася ў Дзень адзінства — новае свята нашай краіны. І, як бачым, гаварыць пра адзінства можам усе, але кіравацца гэтым у сваёй паўсядзённай працы мы яшчэ не навучыліся.

піша: https://www.catholic-zhodzina.by/uncategorized/180921/
Сайт каталіцкай парафіі г.Жодзіна і дае каментар пасвячэння фігуры Маці Божай.

А зрэшты глядзіце самі. Ёсць і відэа.
92 views08:32
Адкрыць / каментаваць
2021-09-21 11:28:35 https://catholic.by/3/news/belarus/13801-pradsta-nik-papy-frantsishka-belarusi-zaklikae-lady-paskoryts-pratses-amnistyi
100 views08:28
Адкрыць / каментаваць
2021-09-17 20:43:54
Пра 17 верасня слоў некалькі з Заходняй Беларусі

Кастусь Шыталь
80 views17:43
Адкрыць / каментаваць
2021-09-17 20:32:00 https://t.me/christianvision/1522

Самае крыўднае, што на постсавецкай прасторы не так шмат краін могуць пахваліцца тым самым "народным адзінствам". Суседняя братэрская нам Украіна, на жаль раздзіраецца з-за пытанняў Данбаса і Крыма. Частка некалі былых грамадзянаў Украіны прынялі канцэпцыю "русского мира" і супрацьставілі сябе іншай часткі ўкраінскага грамадства. Плюс няможна забываць пра рэлігійный канфлікт праваслаўных канфесій, які таксама робіць унёсак у падзел грамадства.

Адносна ўсходняга суседа і казаць няма чаго - чакаць народнага адзінства ад дзясяткаў і сотняў нацыянальнасцяў вельмі амбіцыйна. Гэта магчыма толькі ў выпадку наяўнасці ідэі, якая сапраўды яднае. Аднак абраныя цяперашняй уладай арыенціры яўна не падабаюцца значнай частцы насельніцтва... такім чынам, і народнага адзінства няма. Хоць свята канешне ж існуе.

Што ж у нас? У нас, па-ідэі, сітуацыя павінна быць прасцей, але пакуль усё трохі не так, як хочацца.

З плюсоў, мы маем досыць маналітны нацыянальны склад насельніцтва, якога не падзяляюць звады па хаця б нацыянальнай азнацы.

Аднак пры гэтым, у нас з захаду на ўсход могуць адрознівацца пагляды на гісторыю, а цяперашняя злачынная хунта робіць усё для таго, каб гэтыя адрозненні толькі ўзмацніць. Уводзіны падобных святаў - гэта плявок у твар усім нашчадкам пацярпелых і загінулых ад рук савецкага рэжыму. Як мінімум у такую дату і ў такім кантэксце.

Аб'яднаўчым народ фактарам, на наш пагляд, якраз ткі павінна выступіць Царква. Царква, як інстытут, які не падзяляе, а наадварот яднае людзей у сваёй веры ў Бога. Прытым было б вельмі здарова, калі б каталіцкія і праваслаўныя дзеячы, дэманструючы адзінства і брак адрозненняў перад Богам, зрабілі б якую супольную заяву. Без палітыкі, максімальна міралюбна.

Але. На жаль. Пакуль што гэтай заявы мы не дачакаемся. І за гэта трэба дзякаваць якраз ткі галоўнаму раз'яднальніку беларускага народа. Мы вельмі верым і спадзяёмся, што гэтыя яго спробы падзяліць беларусаў на "правільных" і няправільных ўсё-такі згуляюць супраць яго.

Жыве!
111 views17:32
Адкрыць / каментаваць
2021-09-17 17:25:18
Светлана Тихановская встретилась в Париже с Апостольским нунцием во Франции архиепископом Челестино Мильоре и обсудила с ним возможный визит в Ватикан.

С 2016 по 2020 год Челестино Мильоре был Апостольским нунцием в Российской Федерации.
76 views14:25
Адкрыць / каментаваць
2021-09-17 17:25:03 Што не так з прапановай Паўла Усава?

У адказ на прызначэнне Менска-Магілёўскім мітрапалітам Юзафа Станеўскага палітолаг Павел Усаў заявіў, што “на волне противостояния режиму и конформизма религиозных институтов, можно было бы задуматься над формированием собственной иерархически независимой беларуской христианской церкви (на подобии англиканской), тем более что традиция протестантизма в нашей истории была довольно развита”.

1. Выступаць з рэзкай крытыкай біскупа Юзафа яшчэ да таго, як ён нават уступіў у сваю новую пасаду, - недальнабачна. Мы не ведаем, як ён будзе сябе паводзіць у якасці мітрапаліта, як гэта адаб’ецца на Касцёле ў Беларусі і г.д., а таму крытыкаваць яго аванасам – не вельмі правільна. Як будзе за што, то мы й самі пакрытыкуем. Або пахвалім. Пакуль жа нагоды для гэтага няма.

2. Ствараць новую царкву “на волне противостояния режиму” – гэта не самы правільны, мякка кажучы, падыход. Наколькі будзе трывалай, вялікай і даўгавечнай царква, збудаваная на хвілінным імпульсе? Царква павінна крытыкаваць улады, калі яны адыходзяць аб Божых запаведзяў. Але “на волне противостояния режиму” павінны ўсё ж стварацца палітычныя партыі, а не цэрквы.

3. Калі ўдавацца ў гісторыю, то Англіканская царква была створаная мясцовым тыранам з сінімі пальцамі, або дакладней – з сіняй барадой. На руках Генрыха VIII кроў мноства суграмадзянаў, у тым ліку былых паплечнікаў, якія адмовіліся прызнаць яго кіраўніком новай царквы. Дый кіраўніком царквы ён сябе абвясціў менавіта на зло Рыму, які не прызнаваў законнымі яго дзеянні. Так што, гэта хутчэй прыклад для Аляксандра Лукашэнкі, а не для яго апанентаў.

4. Ствараць новую царкву – гэта сыходзіць у раскол. Для пратэстантаў стварэнне асобнай супольнасці ці нават дэнамінацыі не з’яўляецца праблемай. З часоў Лютэра ўзнікла ўжо шмат розных напрамкаў. У праваслаўным свеце ёсць 15+ аўтакефальных цэркваў, самастойных у адміністратыўным плане, але з’яднаных дагматыкай. Калі ж каталікі, адыйдуць ад Рыму, яны перастануць быць каталікамі. Яны могуць называць сябе старакаталікамі, кафолікамі, прадстаўнікамі нацыянальна-каталіцкіх цэркваў, але каталікамі яны перастаюць быць. Да гэтага ўсяго дадаюцца пытанні дагматыкі, іерархіі, багаслоўя і г.д.

5. Не ў 21 стагоддзі, на тле падзення агульнага ўзроўню рэлігійнасці, ствараць новыя цэрквы, тым больш нацыянальныя.
111 views14:25
Адкрыць / каментаваць