Get Mystery Box with random crypto!

Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

Лагатып тэлеграм-канала catholicbelarus — Каталіцкая Беларусь: адраджэнне К
Лагатып тэлеграм-канала catholicbelarus — Каталіцкая Беларусь: адраджэнне
Адрас канала: @catholicbelarus
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 175
Апісанне з канала

Нататкі каталіцкай моладзі
catholicbelarus@protonmail.com

Ratings & Reviews

4.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 10

2021-11-11 17:44:43 Нягледзячы на пэўныя рознасці ў бачанні сітуацыі сярод простых беларускіх вернікаў і польскага духавенства/грамадскасці/прадстаўнікоў медыя-сферы
65 views14:44
Адкрыць / каментаваць
2021-11-11 17:39:37 ​​Вынікі нашага апытання пра патрэбу падтрымкі мігрантаў на беларуска-польскай мяжы ідуць насуперак з пазіцыямі некаторых прадстаўнікоў грамадскасці Польшчы, Польскага Касцёла і Святога Пасаду. Насамперш, гэта кажа пра тое, што паміж Беларуссю, Польшчай і Святым Пасадам існуе пэўнае падзяленне. Падзяленне носіць цалкам натуральны характар і абумоўлена рознасцю светаў, што склаліся вакол нашых падпісчыкаў і адзначаных спасылкамі людзей.

Светы гэтыя склаліся як дзякуючы гістарычным акалічнасцям (на жаль Беларусь, у адрозненні ад нават камуністычнай Польшчы, доўгія дзесяцігоддзі правяла па-за арбітай Ватыкана), гэтак і дзякуючы дзеянням цяперашняга нелегітымнага прэзідэнта лукашэску, які намагаецца максімальна адлучыць каталікоў ад Папы, падначаліўшы Касцёл і увогуле усе цэрквы сабе. Апроч гэтага, выпрабаванні беларусаў рэпрэсіўнай машынай, не спрыяюць праяве нейкай асаблівай эмпатыі ў адносінах да тых людзей, якія з'яўляюцца адным з прыкладаў негатыўнага ўплыву спадара 3% на жыццё простых нявінных людзей.

Менавіта гэтыя фактары растлумачваюць такія моцныя разыходжанні ў бачанні сітуацыі людзей, якія знаходзяцца па абодва бакі мяжы.

Зразумела, што за мігрантаў сапраўды баліць душа і яны сапраўды заслугоўваюць на спачуванне. Аднак ці маем мы права забываць пра ўласны крызіс і праблемы? Напэўна, менавіта такім чынам разважалі людзі, якія абіралі адказ "не". Што ж. Гэта драма і драма не толькі для тых, хто пакутуе, але таксама і для хрысціянаў, якія раздзіраюцца супярэчнасцямі. І самае дрэннае, што гэтыя супярэчнасці выкліканы адным і тым жа чалавекам. Чалавекам, які спачатку ўсё гэта задумаў, а зараз ліхаманкава "тушыць пажары", выганяючы на вуліцы Гародні вайсковую тэхніку і адначасна з гэтым адпраўляючы на Захад краіны новыя партыі мігрантаў.

Сваю пазіцыю адносна падтрымкі мігрантаў выказваць, напэўна, не будзем. Скажам толькі тое, што гэтыя людзі, магчыма, выбралі "меншае" зло, з'ехаўшы ад галечы і вайны на Блізкім Усходзе ў невядомасць Еўропы. Яны выбралі рызыку, меншую, на іх пагляд, у параўнанні з тым, што іх чакала дома.

І дарэчы. Для тых, хто ўсё ж хоча падтрымаць мігрантаў. На сайце польскага Карытаса ёсць асобная форма для ахвяраванняў на іх патрэбы (уласна, палякі таксама збіраюць ахвяраванні менавіта праз Карытас). Гэта точна лепш, чым засяленне мігрантаў да кватэры нічога не падазравалых беларусаў.
72 views14:39
Адкрыць / каментаваць
2021-11-09 17:30:29
Ці лічыце Вы патрэбным падтрымваць мігрантаў на беларуска-польскай мяжы?
Anonymous Poll
29%
Так
71%
Не
104 voters183 views14:30
Адкрыць / каментаваць
2021-11-09 17:28:00 Интересные мысли высказывают уважаемый ксёндз Барок и Rerum Novarum

Действительно, рассуждая о помощи мигрантам не стоит забывать и о собственном кризисе, который затронул весь наш, откровенно говоря, не очень многочисленный по отношению к ряду еропейских, народ.

Народ, который больше года сражается за свое существование и право на жизнь в стране, в которой ПРАВДА побеждает ложь, одновременно с тем подвергается испытаниям миграционного характера со стороны того, кто в борьбе за ПРАВДУ выступает на стороне лжи.

Мы встаем перед своеобразным выбором: с одной стороны есть люди, которые бездушно используются в качестве инструмента давления на европейские страны безумным диктатором лукашэску, с другой стороны, эти люди являются угрозой нашему обществу, нашим христианским ценностям и укладу жизни. Каждый из нас должен честно ответить, готов ли он помогать этим людям, поддерживать их обеспечивая необходимыми вещами и продовольствием, руководствуясь при этом христианской моралью и милосердием.

Вопрос очень нетривиальный, поэтому прежде чем отвечать, просим подумать и взвесить все "за" и "против". Добавим также, что сегодня ночью в Баргузах ожидается до -3 градусов, а секретарь Святого престола по отношениям с государствами Пол Ричард Галлахер 9 ноября на пресс-конференции по итогам переговоров с главой МИД РФ Сергеем Лавровым призывал власти по всей Европе принять на себя ответственность в том, что касается мигрантов и беженцев и при этом Владимир Макей вылетел в Москву.
175 views14:28
Адкрыць / каментаваць
2021-11-04 09:00:00 Напомним!
Молитвенные намерения Папы Римского Франциска на НОЯБРЬ
Вместе с Его Святейшеством папой Франциском призываем молиться – за то, чтобы люди, страдающие депрессией или эмоциональным выгоранием, нашли поддержку и свет, который откроет им жизнь.
https://telegra.ph/Molitvennye-intencii-Svyatejshego-Otca-na-2021-god-01-02
177 views06:00
Адкрыць / каментаваць
2021-11-03 22:46:00
«Вы можаце мяне знішчыць, але праўда павінна быць сказана»

3 лістапада ў Касцёле адзначаецца ўспамін благаслаўлёнага Руперта Маера — нямецкага езуіта, які мужна выступаў супраць нацызму і дыктатуры шалёнага фюрэра.

Больш падрабязна чытайце тут.
146 views19:46
Адкрыць / каментаваць
2021-11-03 18:12:05 https://t.me/rerumnovarum/280

Мітрапаліт Менска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі і апостальскі нунцый Ватыкану ў Беларусі Антэ Ёзіч 1 лістапада наведалі Курапаты.

Праблема ў тым, што падобныя акцыі не асвятляюцца афіцыйнымі рэсурсамі Каталіцкага касцёла і не даносяцца да тысяч вернікаў, якія так ці інакш не інтэграваны ў каталіцкую тэлеграм-супольнасць. Атрымваецца такой сабе парадокс. З аднаго боку маладыя каталікі даносяць да старэйшага пакалення думкі аўтараў розных тэлеграм-каналаў, расказваючы пра тое, што ўсе не так кепска і насамрэч Касцёл не дыстанцыюецца ад змагання за Праўду... А з іншага боку ёсць той самы вялікі пласт вернікаў, якія пазнаюць пра жыццё Касцёла або праз чаты ў Wats'App і Viber, або праз тыя ж навіны з catholic.by. І навіны гэтыя, як вы разумееце, не заўсёды адлюстроўваюць рэальнасць. Мы ўжо не кажам пра парафіяльныя чаты, у якіх усё часцяком зводзіцца да не зусім змястоўных ліставанняў.

Шаноўны Rerum Novarum абсалютна слушна піша, што гэта не асабістая ініцыятыва мітрапаліта Юзафа Станеўскага, бо яго падтрымаў апостальскі нунцый Антэ Ёзич. Аднак, праз адсутнасць таго ж афіцыйнага асвятлення акцыі на рэсурсах Беларускага Касцёла, інтэрпрэтаваць гэтую акцыю як афіцыйную пазіцыю адносна таго, што адбываецца ў краіне няможна.

Насамперш, гэта было выкананням святарскага абавязку, малітваю за ахвяр палітычных рэпрэсій 1930-1940-х гадоў, прымеркаванаю да традыцыйнай акцыі "Дзяды", а ўжо потым дэманстрацыяй уласнай пазіцыі да цяперашняй сітуацыі і адсылкай да тых ахвяр рэпрэсій, якія, на жаль, рэгулярна з'яўляюцца і цяпер. Так, Курапаты - месца адменнае, месца, што выклікае ў цяперашняй улады непрыязь, і, хочацца верыць, пачуццё сораму. Але, як бы там ні было, малітва там, гэта, насамперш малітва і толькі потым выраз уласнай пазіцыі адносна таго, што адбываецца цяпер.

Мы выдатна разумеем, што Касцёл цяпер знаходзіцца ў максімальна нязручным становішчы - на каталікоў аказваецца моцны ціск з боку дзяржавы, якая з дапамогай такіх вось адказаў Мінскага аблвыканкама па факту плюе ў твар усёй супольнасці. І кожны, абсалютна кожны крок Касцёла будзе разглядацца пад мікраскопам...аднак у той жа час вернікам так важна ўбачыць і адчуць, што іх не кінулі. Тым больш, гэта важна ў кантэксце не зусім адназначнай пазіцыі мітрапаліта Станеўскага, пра якую мы пісалі раней.

Што ж, можа падобны малітоўны візіт у Курапаты пры падтрымцы Ватыкана - гэта першы крок да паўнавартага выразу пазіцыі Касцёла і падтрымкі палітвязняў.


Дарэчы, з нагоды акцыі "Дзяды". Мы ездзілі на Магілёўшчыну. Вельмі спадабалася, што людзі помняць і паважаюць традыцыі. Але не спадабалася тое, што людзі дазвалялі і дазваляюць сабе ігнараваць простыя правілы, а менавіта правілы нашэння масак.(мы разумеем, што ён у сваёй галаве мае іншыя правілы, але мы то людзі разумныя, праўда?) Ідучы па нешырокіх дарожках аднаго з цвінтароў, мы раз-пораз праходзілі міма людзей, у якіх не было ані маскі, ані нават шаліка, які б закрываў твар.

Хочам напомніць, што з цяперашняй палітыкай лукашэску, даныя по колькасці захворванняў заніжаюцца ў разы. І небяспека, насамрэч, нашмат вышэй чым мы думаем.

Давайце не забываць пра свой хрысціянскі абавязак - любоў да блізкага, якая ў дадзеным кантэксце выражаецца праз турботу пра здароўе самога сябе і тых хто побач.

Жыве!
1.6K views15:12
Адкрыць / каментаваць
2021-10-25 19:40:03 Когда Причастие разделяет
169 views16:40
Адкрыць / каментаваць
2021-10-25 17:44:59
173 views14:44
Адкрыць / каментаваць
2021-10-25 16:29:27 Пра арцыбіскупа Юзафа Станеўскага

Калі коратка, мы, безумоўна віншуем яго з афіцыйным ўступленням на пасаду і жадаем яму доўгага і плённага служэння. Аднак, праўду кажучы, пакуль што не бачым якіх-небудзь істотных змен як у рыторыцы арцыбіскупа, гэтак і дзеяннях кіраўніцтва Касцёла.

Так, мы як і пару месяцаў таму ўсе яшчэ маем надзеі адносна змены сітуацыі, але... пакуль што мы бачым наступнае: Беларускі Касцёл фактычна падзяліўся на страты. Адна з іх - гэта кіраўніцтва Касцёла, якое (за рэдкім выняткам) ува ўсіх афіцыйных заявах імкнецца абмінаць цяперашнюю сітуацыю праз максімальна нейтральныя фармулёўкі. Калі вы пачытаеце артыкулы на catholic.by пра ўступлення архібіскупа Станеўскага на пасаду, вы гэтак і не зразумееце, пра якія ж выпрабавання ён кажа. Апроч каранавіруса, у тэксце не згадваецца ніводнай пэўнай праблемы, з якой змагаюцца беларусы.

Другая ж страта - гэта парафіяне і простыя ксёндзы, якія так ці інакш падчас казанняў ці проста камунікавання з вернікамі не баяцца выказваць сваю думку. Яны збіраюць ахвяраванні для палітвязняў і дапамагаюць простым людзям перажываць гэты няпросты час.

Ёсць, канечне, імавернасць, што насамрэч мы не ўмеем чытаць і слухаць і чуем у словах біскупаў зусім не тое, што яны закладваюць, а афіцыйны рупар Касцёла ў Беларусі вядзе цэлую калонку, прысвечаную тым, хто пакутуе ад бяскарнасці лукашэску... але нешта падказвае, што гэта не так.
187 views13:29
Адкрыць / каментаваць