Get Mystery Box with random crypto!

Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

Лагатып тэлеграм-канала catholicbelarus — Каталіцкая Беларусь: адраджэнне К
Лагатып тэлеграм-канала catholicbelarus — Каталіцкая Беларусь: адраджэнне
Адрас канала: @catholicbelarus
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 175
Апісанне з канала

Нататкі каталіцкай моладзі
catholicbelarus@protonmail.com

Ratings & Reviews

4.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 7

2021-12-07 20:14:58 Ксёндз Вячаслаў Барок у гутарцы з Андрэем Павуком:
"Я стаю на тым, што буду бараніць царкву праваслаўную ў той час, калі некаторыя іерархі праваслаўныя імкнуцца яе знішчыць у Беларусі такім чынам, што занадто моцную зараз утвараюць сувязь з рэжымам, з уладай, і праз гэта шкодзяць цэрквы. Я буду бараніць царкву праваслаўную, таму што я католік, таму што я веруючый".



270 views17:14
Адкрыць / каментаваць
2021-12-06 19:04:00 По поводу визита Папы Римского в Украину в 2022 году

Прочитали сообщения в телеграм-каналах, в которых поднимается вопрос приезда Папы в нашу многострадальную Беларусь, учитывая, что в Украину он приезжает второй раз за +-20 лет.

Хотим отметить, что нужно смотреть на разность обстановок у нас и в братской Украине.

Украинская власть, в свое время взявшая курс на Европу, довольно лояльно относится к римо-католикам, передавая в их пользу часть храмовых комплексов, которые когда-то принадлежали РКЦ, а также взаимодействуя с Ватиканом на уровне правительств. Давайте вспомним хотя бы визиты премьер-министра Дениса Шмыгаля в Ватикан, а также деятельность бывшего Апостольского нунция Клаудио Гуджеротти, которую продолжил нынешний высокопоставленный представитель Ватикана Висвальдас Кульбокас. Именно благодаря данным инциативным дипломатам, например, римо-католики получат в собственность Костёл Святога Николая в Киеве.

Что же касается нас, нужно было бы задать вопрос: что для приезда Папы и ознакомления Ватикана с ситуацией в Беларуси делает Антэ Ёзич, а также представители епископата Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі? Однако даже постановка такого неудобного вопроса кардинально ничего не поменяет. Даже самое полное информирование не гарантирует визита Понтифика хотя бы по той причине, что данным визитом попытался бы воспользоваться нелегитимный Лукашэску, встреча с которым Папе точно не нужна. Понтифику, как показала практика, лучше взаимодействовать именно со Светланой Тихановской.

Увы, вынуждены согласиться с каналом Rerum Novarum, пишущим, что "Папскі візіт у Беларусь быў немагчымым да 2020 года, а цяпер і ўвогуле выглядае фантастычным". Пока что это действительно так. Остается только верить и приближать нашу победу и торжество Правды.

Жыве!
133 views16:04
Адкрыць / каментаваць
2021-12-06 17:00:57 Сегодня в Католической церкви день памяти святого Николая. Хотя он и стал прообразом доброго толстого и бородатого деда с кока-колой в руках, с которым «праздник к нам приходит», известен святой далеко не только не тем, что дарил детям подарки. В том числе он боролся и с решениями несправедливых судов.

Однажды в городе Мира, где Николай был епископом, были осуждены на казнь трое невиновных – коррупция один из древнейших человеческих пороков.

Узнав об этом, епископ направился на место предполагаемой казни, где уже собирались было убить безвинно осужденных. Тогда Николай, «уравновесив суровость мягкостью, не сказал ни дерзкого, ни резкого слова, но и не выказал никакой опаски или робости; сколько доставало сил он побежал к палачу, смело выхватил из его рук меч, и, ничего не страшась, бросил на землю, и осуждённых освободил от их оков».

Вот какой пример подает нам святой Николай в этот день. В день, когда в Беларуси признали политзаключенными еще 12 человек. В стране, где таковых уже 907. Почти тысяча, и это только те, кого политзаключенными признали правозащитники. Некоторые из них, как Витольд Ашурок, умирают в тюрьмах. Но белорусские епископы пока не бегут к палачам, «сколько доставало сил».

По-человечески, я их всецело понимаю. Но все-таки от пастырей хотелось бы большего.
115 views14:00
Адкрыць / каментаваць
2021-12-03 22:50:03 ​​ ЧТЕНИЕ ДНЯ †
https://www.bible-center.ru/ru/biblereadings/20211203/cath
Вот наш Господь грядет с силой
и просветит очи слуг Своих.

Молитва Святого Розария

Сегодня => Скорбные Тайны

Маленький Адвент-календарь
Сегодня молитесь в намерении…
198 views19:50
Адкрыць / каментаваць
2021-12-03 20:32:00 ​​Адвэнт у 2021 годзе, што гэты час значыць для нас у цяперашніх рэаліях?

28 лістапада пачаўся традыцыйны для каталікоў 4 тыднёвы перыяд - Адвэнт, перыяд у якім мы рыхтуемся да прышэсця Хрыста, перыяд Веры і Надзеі на лепшае. Як і год таму, сённяшні Адвэнт - асаблівы. Другі год запар наша Надзея на лепшае мае цалкам канкрэтны выгляд і яднае усіх каталікоў яшчэ мацней. Кажам мы канечне пра Надзею на вольную краіну без гвалту і прыгнёту. Краіну, у якой беларусы ведаюць, што знаходзяцца дома, а не ў канцлагеры.

Гэты год быў сапраўды няпростым. Нам усім ёсць што абмеркаваць і зрабіць высновы. І Адвэнт - выдатная магчымасць для гэтага. Бо, па-факту, гэты перыяд "падрыхтоўкі да сустрэчы з Богам" з'яўляецца маленькай ілюстрацыяй усяго чалавечага жыцця, канчатковай мэтай якога і ёсць та сустрэча. Дзякуючы гэтаму невялікаму адрэзку часу мы можам прааналізаваць, што і як трэба змяніць у сабе перад гэтай сустрэчай. Прааналізаваць і ўсвядоміць, дзе і ў чым мы павінны стаць лепш. Прааналізаваць і зрабіць з гэтага пэўныя высновы.

Асабіста для сябе мы вызначылі шэраг пытанняў:

Ці дастаткова добра мы,каталікі, дапамагаем тым, хто пакутуе? Палітвязням, бедным і бяздомным?

Што мы робім для таго, каб наша Беларусь стала свабоднай? Стала той самай краінай для жыцця?

Ці выяўляем мы хрысціянскую цярплівасць і міласэрнасць да тых, хто заблудзіўся? Ці дапамагаем мы ім, кіруючыся правілам любові да блізкага?

Гэтыя пытанні, прынамсі для нас, носяць практычны характар і ні ў якім разе не маюць нічога агульнага з пакаяннем. Адвэнт на тое і Адвэнт, каб мець магчымасць стаць крышачку лепш, не аддаючыся пакаянню так як гэта патрэбна рабіць у Вялікі пост. Аднак, на наш сціплы пагляд, карысці ад гэтых дзён не менш, чым ад Вялікага поста.

Жыве!
209 views17:32
Адкрыць / каментаваць
2021-12-03 16:18:44
4 гады зняволення, толькі за тое, што не была абыякавай да людзкога болю іншых. Не магла згадзіцца з непраўдай, несправядівасцю і беззаконнем, бо Вольга Залатар - хрысціянка, верніца Касцёла.

...
Яна не займалася палітыкай, яна проста захоўвала ў сэрцы "годнасць любві".
А вось бруднай палітыкай часам займаюцца цэрквы, калі забываюцца пра любоў..

"Без любві і пачынаецца брудная палітыка цэркваў.

Гаворыцца пра праблемы тысячаў мігрантаў у Беларусі і замоўчваецца пра дзесяткі тысяч невінна церпячых за кратамі саміх беларусаў.

Прапаведуецца права на існаванне кожнай канфесіі і пакідаецца без утварэння адпаведнай  структуры на чале з біскупам грэка-каталіцкая Царква ў Беларусі.

Праводзяцца круглыя сталы ў гонар новых выданняў Бібліі і ў той самы час не заўважаюцца масавыя звальненні з працы тысячы людзей па ўсёй Беларусі. "

А больш тут

175 views13:18
Адкрыць / каментаваць
2021-12-03 16:17:59 Ксёндз Барок: Ці могуць Цэрквы служыць антыхрысту?

У апошнія часы, як кажа Біблія, людзі пабачаць шмат розных дзіўных знакаў, якія ў выглядзе гістарычных падзей будуць адбывацца на зямлі.

"Паўстане народ на народ, і каралеўства на каралеўства; будуць вялікія землятрусы, а месцамі голад і мор, і жахлівыя з’явы, і вялікія знакі з неба." (Лк 21,11)

"І будуць знакі на сонцы і месяцы, і зорках, а на зямлі — спалох народаў і замяшанне ад гулу марскога хвалявання" (Лк 21, 25-26)

Ведаючы гэтыя прароцтвы Хрыста, асабіста мяне не здзіўляе тое праяўленне зла, сведкамі якога мы сёння з’яўляемся ў Беларусі і не толькі. Мяне не здзіўляе як фальш называюць праўдай, здраду прынцыпам - служэннем міру, прыстасоўніцтва - клопатам пра дабро іншых, а сваё прымітыўнае раўнадушша да болю бліжняга - высокадухоўным жыццём засяроджаным на незямных справах.

Гэта ўсё ў той ці іншай меры прадказана ў Пісаннях. Мяне здзіўляе іншае. А менавіта тое, як магчыма, каб тыя, каму самім Богам прадвызначана ў грамадстве выконваць ролю маральнага аўтарытэту, не справіліся са сваёй місіяй. Я перакананы, што такая місія ўсцяж ляжыць на Цэрквах.

Безумоўна, я разумею, што Цэрквы - гэта не толькі выключнае пдлюстраванне Бога і праяўленне дзейнасці Хрыста ў свеце; цэрквы гэта таксама людзі, якія найлепш нібы ведаюць навуку Евангелля, але не заўсёды верныя ёй. І таму Хрыстос казаў пра кніжнікаў і фарысеяў, пра тых хто найлепш ведаў Пісанні: "усё, што яны кажуць вам захоўваць, захоўвайце і рабіце; а паводле ўчынкаў іхніх не рабіце" (Мц 23, 3).

За часоў Ісуса, вучоныя ў Пісанні, хоць самі і былі далёкія выканання наказаў Божых, але навучалі іншых. У нас жа праблема ў тым, што Цэрквы ў Беларусі ў публічнай прасторы з большага маўчаць.

Цэрквы не адказваюць на самыя балючыя праблемы грамадства. Пытанні гучаць, але ў адказ чуць толькі цішыню. Няма яснай акрэсленай пазіцыі ў склаўшайся крызіснай сітуацыі ў краіне.

Тысячы людзей незаконна сядзяць у турмах - цэрквы маўчаць.
Людзей катуюць - цэрквы маўчаць.
Пераследуюць духавенства і зачыняюць некаторыя святыні, як, напрыклад, Царкву Новае Жыццё, за іх сумленную і хрысціянскую пазіцыю - Цэрквы ізноў маўчаць.

Ствараецца новы праект Закону "Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь», які фактычна дазволіць прымяненне зброі супраць жанчын, людзей з інваліднасьцю і непаўналетніх у любых канфліктных сітуацыях у грамадстве - Цэрквы маўчаць, бо легалізацыя беспакараннага і неабаснаванага забойства ўсіх катэгорый людзей, гэта ж палітыка, а не справа Цэркваў….

Такое маўчанне Цэркваў міжволі нагадвае вобраз антыхрыста, які рычыць нібы звер - пра яго ўзгадвае апостал Ян ў 13 раздзеле Евангелля.

Бо сёння сапраўды чуем, як гучна крычыць зло, і назіраем за разгубленым маўчаннем прапаведнікаў. А за гэтым маўчаннем ідзе ціхае згасанне любві да Праўды Евангелля і бязвінна церпячага чалавека, якога ніхто не заўважае і не бароніць.

І тут нагадаю словы Эмануіла Канта, да якіх прыбегае папа Бенедыкт XVI ў энцыкліцы "Spe salvi" (19)

«А як калі-небудзь хрысціянству наканавана будзе страціць годнасць любові [...], то антыпатыя і агіда да яго стануць пануючым спосабам мыслення і антыхрыст [...] пачне сваё (меркавана, заснаванае на страху і своекарыслівасці) нядоўгае кіраванне».

І вось гэтага я не разумею, як можна, са страху і ўласнай карысці, радасць прапаведвання змяніць на раўнадушша маўчання. Як можна згубіць "годнасць любві"?

Без любві і пачынаецца брудная палітыка цэркваў. Гаворыцца пра праблемы тысячаў мігрантаў у Беларусі і замоўчваецца пра дзесяткі тысяч невінна церпячых за кратамі саміх беларусаў. Прапаведуецца права на існаванне кожнай канфесіі і пакідаецца без утварэння адпаведнай структуры на чале з біскупам грэка-каталіцкая Царква ў Беларусі. Праводзяцца круглыя сталы ў гонар новых выданняў Бібліі і ў той самы час не заўважаюцца масавыя звальненні з працы тысячы людзей па ўсёй Беларусі.

Антыхрыст пацірае рукі і радуецца такім знакам - сімвалічным, прагматычным але без малейшых кропляў любві.
148 views13:17
Адкрыць / каментаваць
2021-11-30 19:24:01 Апошняе слова Вольгі Залатар у судзе:

Я тут, бо я неабыякавы чалавек.
Я тут, бо жыву па Божых запаветах.
Я тут, бо я мама, якая хоча абараніць сваіх дзяцей.

Як мама і як каталічка я стаю на варце чалавечай годнасці, духоўных каштоўнасцяў. Усе мае дзеянні і выказванні падрыхтаваны любоўю да людзей і нянавісцю да хлусні і гвалту.

Мы ўсе - дзеці Божыя. Кожны з нас мае патэнцыял зрабіць гэты свет падобным да Ўладарства Божага, дзе пануе любоў. Ва Ўладарстве Божым няма месца для нянавісці, хлусні, зайздрасці, помсты і страху.

Маё сэрца рвецца на часткі, бо градус нянавісці расце, павялічваецца колькасць болю і крыўдаў. Неабходна пакаянне і ўзаемнае прабачэнне. Толькі так магчыма спыніць грамадска-палітычны крызіс у краіне.

У матэрыялах справы маім дзеянням нададзены сэнсы, якіх я не мела на ўвазе. Звычайныя чалавечыя ўчынкі, рэакцыі, пачуцці крыміналізаваныя.

У матэрыялах справы ёсць фота з плакатам, на якім напісана "Мір, любоў, свабода". Я падпісваюся пад кожным словам. Я хачу міру для сваёй роднай краіны. Я хачу, каб у маёй краіне панавала любоў да Бога і людзей. Я хачу, каб кожны чалавек меў свабоду выбару.

Архіепіскап Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, які ўзначальваў камісію ісціны і прымірэння, Дэзманд Туту, выказаўся так: «Пан Бог стварыў нас і сказаў: "Ідзіце, дзеці мае. Зараз вы вольныя". І ён так паважае нашу свабоду, што гатовы дазволіць нам па ўласнай волі выправіцца ў пекла, чым пад прымусам заганяць нас у рай».

У другім пасланні святога Пятра так сказана: «Бог доўгацярплівы да нас. Ён не хоча, каб нехта загінуў. Але хоча, каб усе прыйшлі да пакаяння».

Я хачу закончыць словамі Уладзіміра Караткевіча: «На Беларусі Бог жыве». Жыве Бог. Жыве вечна.

Zerkalo

По-русски
58 views16:24
Адкрыць / каментаваць
2021-11-30 17:13:41 Новае ў беларускім рэлігійным тэлеграме

Канал Грэка-каталіцкай царквы перакрочыў мяжу ў паўтысячы падпісчыкаў у выніку рэкламнай кампаніі з боку мітрапаліта Веніяміна, а аўтарскі канал нашага сябра Rerum Novarum цяпер мае больш за 600 чытачоў. Віншуем!

Рэкамендуем падпісацца:

Katolik.life

Унікальны для Беларусі гомельскі каталіцкі партал, незалежны ад царкоўных уладаў. Канал існуе даўно, але раней мы пра яго не пісалі, выпраўляем сваю памылку.

Усошын

Персанальны канал грэка-каталіцкага сьвятара Яўгена Усошына. "Выключна ад свайго імя".

Верхний город

Персанальны канал рыма-каталіцкага сьвятара Кірыла Бардонава.

Монастырь в Новинках

Былыя супрацоўнікі Сьвята-Лізавецінскага манастыра перасталі маўчаць і сьведчаць пра яго цёмныя бакі.

Сінодзік памерлых падчас пандэміі беларускіх клірыкаў

Яшчэ адна балючая тэма, якую спрабуюць замоўчваць - ахвяры каранавіруса ў Царкве. Аўтары канала сабралі ўжо больш за 70 імёнаў дзеля памяці і малітвы.
11 views14:13
Адкрыць / каментаваць
2021-11-28 06:29:02 Воскресная обязанность
129 views03:29
Адкрыць / каментаваць