Get Mystery Box with random crypto!

​​Адвэнт у 2021 годзе, што гэты час значыць для нас у цяпераш | Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

​​Адвэнт у 2021 годзе, што гэты час значыць для нас у цяперашніх рэаліях?

28 лістапада пачаўся традыцыйны для каталікоў 4 тыднёвы перыяд - Адвэнт, перыяд у якім мы рыхтуемся да прышэсця Хрыста, перыяд Веры і Надзеі на лепшае. Як і год таму, сённяшні Адвэнт - асаблівы. Другі год запар наша Надзея на лепшае мае цалкам канкрэтны выгляд і яднае усіх каталікоў яшчэ мацней. Кажам мы канечне пра Надзею на вольную краіну без гвалту і прыгнёту. Краіну, у якой беларусы ведаюць, што знаходзяцца дома, а не ў канцлагеры.

Гэты год быў сапраўды няпростым. Нам усім ёсць што абмеркаваць і зрабіць высновы. І Адвэнт - выдатная магчымасць для гэтага. Бо, па-факту, гэты перыяд "падрыхтоўкі да сустрэчы з Богам" з'яўляецца маленькай ілюстрацыяй усяго чалавечага жыцця, канчатковай мэтай якога і ёсць та сустрэча. Дзякуючы гэтаму невялікаму адрэзку часу мы можам прааналізаваць, што і як трэба змяніць у сабе перад гэтай сустрэчай. Прааналізаваць і ўсвядоміць, дзе і ў чым мы павінны стаць лепш. Прааналізаваць і зрабіць з гэтага пэўныя высновы.

Асабіста для сябе мы вызначылі шэраг пытанняў:

Ці дастаткова добра мы,каталікі, дапамагаем тым, хто пакутуе? Палітвязням, бедным і бяздомным?

Што мы робім для таго, каб наша Беларусь стала свабоднай? Стала той самай краінай для жыцця?

Ці выяўляем мы хрысціянскую цярплівасць і міласэрнасць да тых, хто заблудзіўся? Ці дапамагаем мы ім, кіруючыся правілам любові да блізкага?

Гэтыя пытанні, прынамсі для нас, носяць практычны характар і ні ў якім разе не маюць нічога агульнага з пакаяннем. Адвэнт на тое і Адвэнт, каб мець магчымасць стаць крышачку лепш, не аддаючыся пакаянню так як гэта патрэбна рабіць у Вялікі пост. Аднак, на наш сціплы пагляд, карысці ад гэтых дзён не менш, чым ад Вялікага поста.

Жыве!