Get Mystery Box with random crypto!

Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

Лагатып тэлеграм-канала catholicbelarus — Каталіцкая Беларусь: адраджэнне К
Лагатып тэлеграм-канала catholicbelarus — Каталіцкая Беларусь: адраджэнне
Адрас канала: @catholicbelarus
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 175
Апісанне з канала

Нататкі каталіцкай моладзі
catholicbelarus@protonmail.com

Ratings & Reviews

4.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 3

2022-02-10 13:59:55
#дакументы
Абвестка пра збор сродкаў на пабудову Касцела Св. Сымона i Алены ў Мiнску. Надрукавана ў Варшаве прыкладна ў 1905-1910 гг.
https://kalekcyja.by/viewtopic.php?f=43&t=337
89 views10:59
Адкрыць / каментаваць
2022-02-08 20:35:00 Сужэнскія сустрэчы і пошук гармоніі

Насамрэч, гэта можа не зусім відавочна, але «Сужэнскія Сустрэчы» вельмі важны. Хай наш канал не самы шматлікі сярод прадстаўнікоў хрысціянскіх тэлеграм-медыя, просім паразважаць над нашым тэкстам сур'ёзна.

Ні для каго ні сакрэт, што статыстыка разводаў у Беларусі несуцяшальная. Як піша Хартыя 97, на дадзены момант суадносіны 70-30 і, як вы разумееце, не ў пазітыўны бок. Следствам гэтага, канечне, з'яўляюцца розныя прычыны, у тым ліку і зацяжная пандэмія з палітычным крызісам, якія ў сукупнасці з не заўсёды здаровым разуменнем сямейнага жыцця прыводзяць да канфліктаў, на першы пагляд неразвязальным.

На першы пагляд. Насамрэч, калі абодва чалавекі гатовы да змены свайго мыслення, маюць шчырыя пачуцці адзін да аднаго, але не ўмеюць адэкватна чуць, слухаць і гаварыць, то «Сужэнскія Сустрэчы» выдатны варыянт той самай моднай зараз сярод моладзі псіхатэрапіі. Пішам мы з веданнем справы, таму што самі камунікавалі з удзельнікамі падобных захадаў. Усе, хто ішоў туды з усвядомленым жаданнем нешта наладзіць, маючы пры гэтым веру ў Бога, а таксама проста быўшы пазітыўна наладжаным, усе атрымалі патрэбныя адказы.

Як піша catholic.by 11–13 лютага адбудуцца рэкалекцыіі для сужонкаў ад руху «Сужэнскія Сустрэчы». Яны пройдуць у Навагрудку, у рэкалекцыйным доме пры касцёле святога Міхала Арханёла. Арганізатары запрашаюць да ўдзелу перадусім сем’і з Мінска, Гродна і Гродзенскай вобласці, а таксама з усёй Беларусі.

Таксама 25-27 сакавіка 2022г рэкалекцыіі адбудуцца у г. Баранавiчы, вул. Шаўчэнкi, 6.

Усім маладым парам мы рэкамендуем як мінімум памеркаваць пра магчымасць наведаць падобныя захады. У цяперашняй няпростай сацыяльнай сітуацыі менавіта нам, каталікам, патрэбна стаць тым цэментам, што змацоўвае наш народ не толькі ў грамадска-палітычным жыцці, але і ў парадыгме сямейнасці і вернасці адзін аднаму.

У канцы хочам напомніць, што ў свой час, кардынал Казімір Свёнтэк падпісаў працу каардынацыйнай Камісіі Сіноду Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Пінскай дыяцэзіі

БОЖАЯ ВІЗІЯ СУЖЭНСТВА І СЯМ'І

Калі хто не чытаў, гэта можна зрабіць тут.
Прывядзём пару важных момантаў, якія таксама раскрываюцца на «Сужэнскіх Сустрэчах».

МЭТЫ І ЗАДАЧЫ СЯМ'І

З сакрамэнтальнага сужэнства ўзнікае сям'я. Пасля заключэння сакрамэнту Сужэнства муж і жонка павінны забыць пра існаванне слова «я». Цяпер найбольш адпаведным для іх выразам будзе «мы». Сям'я з'яўляецца адной цэлай супольнасцю, якая злучана моцай Божай. Сям'я - гэта супольнасць асобаў, для якіх уласцівым спосабам існавання - сумеснага існавання - з'яўляецца «камунія»: communio personarum. У гэтым праяўляецца таксама, з улікам усёй бытавой дыспрапорцыі, падобнасць да Боскага «Мы» (...). Сям'я бярэ пачатак з такой сужэнскай супольнасці, якую Другі Ватыканскі Сабор называе «Саюзам». У гэтым саюзе мужчына і жанчына «узаемна аддаюцца адно аднаму і прымаюць адно аднаго» (Ян Павел ІІ Ліст да сем'яў 7, пар. KDK 48). Касцёл - гэта супольнасць Божага люду, якая складаецца з паасобных сакрамэнтальных сем'яў. Сям'я - гэта Хатні Касцёл, сямейны Касцёл, Касцёл у мініяцюры. Сям'я як актыўная і жывая клетка веруючых людзей удзельнічае ў будаўніцтве паўсюднага Касцёла. Праз добрае хрысціянскае жыццё, праз штодзённае выкананне запаведзяў Божых хрысціянская сям'я становіцца відавочным знакам паяднання Хрыста - Бога з людзьмі.

Любоў мужа і жонкі, паблагаслаўлёная ў сакрамэнце Сужэнства, з'яўляецца тым цэментам, які ўмацоўвае сям'ю. Каб сям'я была сапраўднай супольнасцю на ўсё жыццё, недастаткова аднаго фізічнага кахання, кахання людскога, якое, на жаль, зменлівае і вельмі часта мінае. Адсутнасць любові выклікае спрэчкі, непаразуменні і шматлікія трагедыі асобных сем'яў. У хрысціянскіх сем'ях нельга, каб узнікалі пытанні накшталт: хто ў сям'і галоўны, альбо: хто павінен выконваць тыя ці іншыя абавязкі? Касцельны закон гаворыць: «Кожны з сужэнцаў мае аднолькавыя абавязкі і правы ў тым, што датычыць сумеснага сямейнага жыцця» (кан.1135).
79 views17:35
Адкрыць / каментаваць
2022-02-08 12:20:21
В преддверии "референдума", который пройдёт 27 февраля 2022 года, мы подготовили для вас итоги прошедших "референдумов" в Беларуси

По оценке международных организаций ни один референдум не соответствовал всем международным нормам свободного и справедливого голосования
93 views09:20
Адкрыць / каментаваць
2022-02-04 21:22:00 Сучасныя беларускія прарокі - хто яны?

Як заўсёды, ксёндз Барок закрануў актуальную тэму, звяртаючыся да Старога Запавету і праводзячы паралели з сучаснай сітуацыяй у краіне.

На думку шаноўнага айца Вячаслава, нашай краіне патрэбен прарок, што будзе трансляваць Праўду Божу: "Божа, дай Беларусі такога прарока, аб якім, кажа Пісанне:

”у вусны каторага будзе ўкладзена Тваё слова".(Дрг 18,18). Які прамовіць на хвалу Тваю і народ выразна ўбачыць зло беззаконня кожнай аўтарытарнай дзяржаўнай сістэмы, якая будуе ў разрыў з Праўдай Евангелля, зневажаючы годнасць чалавека і яго свабоду. "

Успамінаючы прарокаў, на якіх можна было б арыентавацца, ён прыводзіць у прыклад Альфрэда Дэльпа, чалавека, які не баяўся дзеліцца з людзьмі праўдай нават у абсалютна людаедскія часы нацысцкай Германіі.

"Быў самотным голасам у абароне людзкога жыцця, выступаючы супраць дзяржаўных праграмаў забойстваў. Ён ратаваў габрэяў ды разам з аднадумцамі супольна будаваў планы і марыў аб Германіі без Гітлера."

Што ж. Хочам запрапанаваць паглядзець на пытанне трохі з іншага ракурсу. Ці варта чакаць некага асаблівага? Ці варта накладаць на некага аднаго такую цяжкую ношу прарока? Ці не можам мы, беларусы, падзяліць яе паміж усімі, хто гатоў гэта зрабіць? Хто гатоў ісці за Праўдай, а галоўнае несці яе?

Маем накіроўчую палітычнаую сілу пратэсту - гэта і Каардынацыйная Рада і тыя ж маладыя людзі з ЗБС, а таксама мноства мясцовых актывістаў. Маем накіроўчую сілу ў рэлігійным плане, гэта і выдатны праект Хрысціянская Візія, гэта і Вы, гэта і той жа «адпраўлены ў адстаўку» архібіскуп Арцемій. У нас ёсць мноства хрысціянскіх актывістаў, якія аб'ядноўваюць людзей на розных ўзроўнях.

У нас ёсць мільёны неверагодных беларусаў, што гатовы пайсці за тымі, хто даказаў аўтарытэт па-сапраўднаму.

На наш пагляд, нам не трэба чакаць менавіта асаблівага прарока. Трэба дыспанаваць тым, што маем. І думаць хутчэй над з'яднаннем сіл і пераглядам сваёй пратэстнай палітыкі. Ужо некалькі разоў пісалі - усё залежыць ад нас саміх. Ад кожнага асобна і ад усіх вцелом. Кожны з нас можа быць крыніцай Праўды для аблуднай душы свайго блізкага, адкрыць яму вочы і праўду.
73 views18:22
Адкрыць / каментаваць
2022-01-29 09:30:00 "Улада, якая прыйшла на старых савецкіх ідэалах, новай прывабнай ідэалагічнай мадэлі так і не стварыла".

Кароткі выпуск ад Media IQ, у якім тлумачыцца, як пачынаўся і знікае міф пра «батьку», чым адрозніваецца грамадства Беларусі ў 1990-я і сёння ды чаму не атрымалася пабудаваць паспяховай рынкавай аўтакратыі як у выпадку некаторых іншых дыктатур.



66 views06:30
Адкрыць / каментаваць
2022-01-28 21:00:21 Хрысціянская візія апублікавала вялікі праграмны тэкст, які растлумачвае іх пазіцыю адносна неабходных дзеянняў ва ўмовах сучаснага палітычнага крызісу ў Беларусі.

Напомніўшы пра масавыя палітычныя рэпрэсіі і прычыны слабення пратэставага руху, эксперты ХВ закранулі важную тэму - чаму цэрквы не могуць выступаць у якасці платформы для дыялогу і быць агентамі дэмакратызацыі.

"Спецыфічная праблема, звязаная з рэлігійнай сферай, заключаецца ў тым, што, з аднаго боку, царкоўнае кіраўніцтва захоўвае актыўную ці, прынамсі, пасіўную лаяльнасць у адносінах да аўтарытарнага рэжыму. Гэта можна патлумачыць трыма фактарамі: па-першае, іх уласнымі сапраўднымі недэмакратычнымі палітычнымі перакананнямі; па-другое, у выніку ціску, запалохванняў і страху перад рэпрэсіямі, якія прымушаюць іх прытрымлівацца ці як мінімум не выступаць супраць ідэалагем рэжыму; нарэшце, уздзеяннем маніпуляцый і інструменталізацыі з боку рэжыму, напрыклад, калі рэжым пазіцыянуе сябе як абаронцу традыцыйнай сям’і ці кананічнай тэрыторыі праваслаўнай царквы, а яго супернікі выстаўляюцца ў якасці прыхільнікаў гендэрнай ідэалогіі ці аўтакефаліі.

Вынікам гэтага з’яўляецца параджэнне царкоўнымі дзеячамі і іх акружэннем спецыфічнага тэапалітычнага дыскурсу, які ўключае наступныя ідэі:

1) Неабходнасць для царквы пазбягаць усялякага ўцягвання ў палітыку і арыентавацца толькі на індывідуальную духоўнасць;

2) Прыярытэт міру над справядлівасцю, што робіць яго “мирам без справядлівасці”;

3) Прыярытэт стабільнасці над дэмакратыяй; паслухмянасць вышэй за свабоду;

4) Штучнае супрацьпастаўленне каштоўнасцей сям’і і асабістай свабоды, у якім аддаецца прыярытэт “традыцыйным сямейным каштоўнасцям”.

5) Абсалютызацыя прынцыпу іерархіі, якая прадугледжвае строгае вертыкальнае падпарадкаванне царкоўнаму кіраўніцтву без дыялогу і зваротнай сувязі з царкоўнай супольнасцю і тэалагічнай навукай.

Нават калі ў царкоўнага кіраўніцтва ёсць намер і матывацыя дзейнічаць больш узважана ці рэагаваць на пэўныя сітуацыі, яму не хапае якаснага экспертнага погляду для разумення маніпуляцый ці для хуткай і добра падрыхтаванай рэакцыі ў канкрэтных выпадках.

З іншага боку — практыкуючыя вернікі, якія арыентаваны дэмакратычна і шануюць правы чалавека і справядлівасць, адчуваюць падвойны ціск — як з боку дзяржавы, так і царкоўнага кіраўніцтва. Яны дрэнна арганізаваны і не ўзаемазвязаны, каб дзейнічаць калектыўна; не заўсёды валодаюць багаслоўскімі ведамі, а таксама палітычным і сацыяльным вопытам і не ў стане запоўніць лакуну, якая ўтварылася за кошт пасіўнасці або дэструктыўных дзеянняў іерархіі, каб прапанаваць больш аўтэнтычны, якасны, варты даверу і прывабны шлях.

У той жа час дэмакратычнаму руху не ўдаецца данесці свой мэсэдж да вернікаў зразумелым і асэнсаваным чынам. Гэта робіць водгук і ўклад цэркваў у працэс дэмакратызацыі слабым у публічнай сферы і вядзе да зніжэння даверу да іх сярод вернікаў і да маргіналізацыі ў дэмакратычным грамадстве...
"

У якасці развязку праблемы, ХВ, калі коратка, прапануе ўмацоўваць патэнцыял цэркваў як моцных удзельнікаў грамадзянскай супольнасці, незалежных ад дзяржавы; спрыяць росту дэмакратычных перакананняў вернікаў; спрыяць большаму ўдзелу парафіян, у тым ліку жанчын, у фармаванні публічнага дыскурсу цэркваў і дзейнасці ў грамадскай сферы, а таксама паяднаць ідэі дэмакратызацыі з хрысціянскімі навукамі і шырыць іх сярод максімальна шырокага кола сяброў і знаёмых.

Уласна, гэта тыя заданні, якія, у тым ліку, спрабуем развязваць і мы. Мы пісалі пост пра тое, што шмат цяпер залежыць ад нас саміх - пазіцыя епіскапату не заўсёды будзе адпавядаць таму патрэбнаму вектару, здольнаму нас абараніць і падтрымаць. Вельмі рады, што Каардынацыйная рада, і ХВ у прыватнасці, сфармавалі ўсё максімальнае структуравана.

Сябры, 2022 год – год вялікіх змен. Цягам гэтай зімы шмат што можа вырашыцца. І хочацца верыць, што вырашыцца пазітыўна для ўсіх беларусаў, якія прагнуць волі. Просім не быць абыякавымі і дапамагаць расплюшчыць вочы нават тым, хто абмыляецца.
62 views18:00
Адкрыць / каментаваць
2022-01-27 15:03:19 Мір заўсёды лепш вайны. За мір варта маліцца. Аднак, гэта яшчэ не ўсё. А молячыся за мір ва Ўкраіне, нельга забыцца памаліцца за мір у краіне.

Я ніколі не прапагаваў вайну. Не казаў, што вайной можна вырашыць канфлікты, як і не бачыў магчымым знайсці выхад для ўсёй краіны у забойстве аднаго чалавека.

Тое і не дзіўна, бо як кажа Рымска -каталіцкі Кодэкс Кананічнага права, "Духавенства павінна падтрымліваць захаванне міру і згоды паміж людзьмі, заснаваных на справядлівасці» (Kan.  287 §  1).

Я рады, што, дзякуючы ініцыятыве папы Францішка, сёння, 26 сакавіка 2022 г., католікі ва ўсім свеце маюць Дзень малітвы за мір. Ён абвешчаны з нагоды пагаршаючыйся сітуацыі вакол Украіны. Па словах папскага нунцыя, арцыбіскупа Вісвальдаса Кульбокас, вайна там сёння "ёсць фактам таго, што вайна, якая ва ўсходніх рэгіёнах (Ўкраіны) цягнецца ўжо восем гадоў, стала прычынай шмат якіх праблемаў… (але) гэты канфлікт узмацніў аб’яднанасць краіны". І ўсе ўкраінцы, незалежна ад таго на якой мове размаўляюць сёння, з’яднаныя ў любві да Ўкраіны - заявіў дыпламат 25.01.2022  на Ватыканскім радыё.

Безумоўна, я рады таксама, што за мір памоляцца і ў Беларусі. Аб сваім удзеле ў малітве раней заявіў нунцы арцыбіскуп Антэ Ёзіч і да яе ж усіх заахвоціў старшыня канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскуп Алег Буткевіч.

Спадзяюся, незалежна ад таго,  што сітуцыя напружаная вакол Украіны і там ужо ідзе вайна, а, са словаў нунцыя, ва Ўкраіне, можна меркаваць, гэта вайна не грамадзянская але са знешнім агрэсарам, бо самі грамадзяне Ўкраіны аб’яднаныя як ніколі, то беларусы, молячыся за мір, правільна парастаўляюць націскі. 

І мы ўзнясём малітвы не толькі за мір ва Ўкраіне, але і за мір у нашай краіне. А разумеючы што мір не можа быць без справядлівасці і праўды, памолімся, каб Гасподзь спыніў усіх агрэсараў і даў дух пакаяння тым, каму не да законаў.

Гасподзь не зможа пачуць малітву за мір, калі мы самі не будзем гатовыя будаваць мір. Але не па ўласных праектах, толькі згодна з планамі Божымі. Біблейскій жа мір, па-габрэйску "шалом",  азначае "паўнату" -  паўнату жыцця. 
Кампендый (Кампендый Сацыяльнага Вучэнне Касцёла) у п.490, звяртаючыся да слоў прарока Ісаі 2, 2-5,  кажа аб тым, што хадзіць сцежкамі спакою чалавек зможа ідучы
шляхамі Госпада, між іншым абапіраючыся на Закон. Без законаў міру быць не можа.

У святле Божага слова бачым як недарэчна і спрошчана выглядае трансфармацыя азначэння міру да адсутнасці вайны, або прагненне міру без жадання вярнуцца да жыцця па-законах. Або як бязглузда гучаць словы пра мір, калі няма жадання гаварыць пра справядлівасць. Тады як прарок Ісая сцвярджае адназначна "І справай праўды будзе мір, і плёнам правасуддзя - спакой і бяспека вавек" (Іс 32, 17)

І вось, молячыся за мір, у мяне з’яўляюцца пытанні аб месцы ў нашым жыцці і малітвах для праўды, правасуддзя, справядлівасці і, ўрэшце, любві, якая мацней за страх.

Чаму сілы зла, якім не да законаў, у адрас цэркваў могуць заявіць "астанавіцесь", а цэрквы не могуць тым жа палітыкам сказаць гэта адно  простае слова "стоп", з патрабаваннем спыніць вайну са сваім народам?

Чаму свет хвалюецца пра ўварванне расійскіх войскаў ва Ўкраіну, а таго, што  армія Расіі безперашкодна раскатвае па Беларусі, пры чым у небывалай да гэтуль колькасці, ніхто не бачыць. І з гэтай нагоды да малітваў таксама ніхто не заклікаў.
Ці можа гэта ўжо прызнанне акупацыі і позна маліцца за мір у Беларусі?

Я, канешне, малюся за мір але, як грамадзянін Беларусі, яшчэ і патрабую ад Расіі вывесці з тэрыторыі нашай краіны свае войскі. 

Лічу гэта некепскі рэцэпт на мір, калі не ва ўсім свеце, то прынамсі для Беларусі. А менавіта, вывесці ўсе Расійскія войскі з краіны, дзяржаўным органам улады вярнуцца да законаў, пры падтрымцы міжнароднай супольнасці зрабіць новыя выбары, а ўсім вернікам маліцца за мір.
33 views12:03
Адкрыць / каментаваць
2022-01-24 20:58:00 Практычна праз месяц мы быццам бы будзем удзельнічаць у рэферэндуме, які вызначыць далейшы вектар развіцця Рэспублікі.

https://t.me/catholicbelarus/376

Сказаць, што падзея радасная па праўдзе кажучы не атрымваецца. Каманда Л3% зрабіла ўсе, каб «нешта памянялася», пры гэтым не памянялася нічога. Адмова ад унясення ў Канстытуцыю прапаноў, высунутых у тым ліку БПЦ, а таксама пераслед іншадумных грамадзянаў, у чарговы раз паказвае абсалютную негатовасць "улад" да якога-небудзь дыялогу. Такая вось імітацыя па-лукашэнкаўску, дзе дзякуючы чарадзе магчымых ракіровак усе ўладаносцы ўсе адно застануцца ў плюсе. Прытым сітуацыя несуцяшальная яшчэ таму што масавае нез'яўленне на выбарчыя ўчасткі ці адмова ад падтрымкі прапанаванага варыянту змен дасць магчымасць усе пакінуць як ёсць: «я даў людзям вазможнасць, ані не хатят, так значыць ім і не нада нічаго меняць?».

Падтрымка ж рэферэндуму аўтаматычна легалізуе ўсе махінацыі.

Узнікае заканамернае пытанне. Што рабіць? Шаноўны Ксёндз Барок цытуючы словы з Катэхізіса Каталіцкага Касцёла 2242 напамінае ўсім нам што грамадзянін не абавязаны ў сумленні захоўваць прадпісанні дзяржаўнай улады, падкрэсліваючы, что на ўвазе маюцца несправядлівыя законы.

Ксёндз Вячаслаў кажа, што Госпад і Касцёл дае права не выконваць у сумленні такія законы і не важна кім і як яны прапісваюцца. Кожны новы несправядлівы закон у грамадстве вядзе да канфрантацыі, а ў глабальнай перспектыве да зруйнавання той улады і дзяржавы, якія гэты законы прымаюць.

І мы з ім абсалютна згодны. Аднак нялішнім, пэўна, будзе спытаць сябе - ці гатовы мы да новых пратэстаў? Ці гатовы мы далей весці змаганне за праўду? Калі так, то якімі метадамі? Ці верым мы ў тое, што мірны пратэст сябе апраўдае? А калі не, то ці з'яўляецца сілавы варыянт адзіным развязкам?

Ва ўсіх нас ёсць прыкладна месяц каб вызначыцца. Месяц, каб правесці свой самастойны рэферэндум і адказаць сабе на сапраўды важныя пытанні.

Са свайго боку прапануем успомніць наш матэрыял, дзе мы таксама звярталіся да Катэхізіса і ўспаміналі што «...зварот да насілля ў сённяшнія часы выклікае сур’ёзную пагрозу. Таму варта адзначыць, што шлях пасіўнага супраціўлення «больш адпавядае маральным прынцыпам і абяцае не меншы поспех».

Ні да чаго не заклікаем. Толькі да самарэфлексіі і разважанняў.

Нашы сэрцы патрабуюць змен. І спадзяёмся, што яны здарацца.

Жыве!
103 views17:58
Адкрыць / каментаваць
2022-01-24 14:20:03 Якія законы ў Канстытуцыі не будуць абавязваць хрысціянаў? 

У шостым стагоддзі да Нараджэння Хрыста, пасля сямідзесяці гадоў прабывання ў Вавілонскай няволі, народ абраны Богам вяртаецца ў Палестыну ды пачынае адбудоўваць сваю краіну. Бог бласлаўляе народу, але і народ у аснову грамадскага жыцця кладзе Божы Закон.

"Чыталі кнігу Закону Божага … тлумачылі, і раскрывалі сэнс" (Нэм 8,8) - гаворыць Нэмія  адзін з кіраўнікоў народу і аўтар біблейскай кнігі са Старога Запавету.
Прычынай разбурэння краіны і, ў выніку, рабства быў адыход народа ад Закону. Пачаткам аднаўлення краіны становіцца вяртанне народа да Закону. 

Універсальная мудрасць Божага слова, якая пасуе для ўсіх народаў і актуальная ва ўсе часы, ёсць у тым, што каб народ мог будаваць жыццё сваёй мары, трэба пачаць выконваць Закон. Законы ж чалавек не сам сабе мае выдумляць, але адчытаць іх у Законе Бога, Стварыцеля сусвету і даўцы ўсякіх законаў. У  Ісаі чытаем " Я стварыў зямлю і чалавека… Я усяму даў закон" ( Іс 43,12)

Гэта добра, калі ў грамадстве агучваюцца законы па якіх мае жыць народ, ды прапісваюцца яны ў выглядзе дакументаў. Мы, беларусы, можам ганарыцца прапісаным законам нашых продкаў ужо ў ХVI ст. у выглядзе статутаў ВКЛ. 
Пасля быў Закон прапісаны ў выглядзе Канстытуцыі 3 мая 1791 г.

Кепска, калі ствараючы канстытуцыі або трансфарміруючы іх, законы пішуцца пад кагосьці аднаго з мэтай надаць выключныя правы для нейкіх канкрэтных асобаў ды, пры гэтым, забываюцца пра Закон Божы і раўнапраўе ўсіх людзей. Паўстанне такіх законаў па сваёй сутнасці немагчыма назваць справядлівымі і правамоцнымі.

Як павучае Касцёл афіцыйна "Улада павінна ствараць справядлівыя, г.зн. адпаведныя чалавечай годнасці і патрабавання здаровага розуму законы" (КСВК 398). А далей Касцёл цытуе святога Фаму Аквінскага, тлумачыць: "Чалавечы закон тады можа лічыцца законам, калі ён адпавядае здароваму розуму, а значыуь паходзіць ад вечнага закону. Калі ж закон супярэчыць розуму, то ён лічыцца несправядлівым. У такім выпадку ён перастае быць законам, і ператвараецца хутчэй у акт насілля". 

Наступнай жа думкай агучваецца права верніка на пратэст сумлення перад несправядлівым законам.  (КампендыйСВК 399) Цытуюцца словы з Катэхізіс Каталіцкага Касцёла 2242 "грамадзянін не абавязаны ў сумленні захоўваць прадпісанні дзяржаўнай улады..." - на ўвазе маюцца несправядлівыя законы. 
Госпад і Касцёл дае права не выконваць у сумленні такія законы і не важна кім і як яны прапісваюцца.

Кожны новы несправядлівы закон у грамадстве вядзе да канфрантацыі, а ў глабальнай перспектыве да зруйнавання той улады і дзяржавы, якія гэты законы прымаюць.

У сваю чаргу, Хрыстос прапануе усім нам углядацца ў Яго. Ён прыйшоў у свет каб выканаць Закон. ( пар. Мц 5,17)

Выкананню Закону Божага ў гэтым свеце спадарожнічаюць такія знакі як "добрая навіна абвяшчаецца ўбогім", "палонным - вызваленне", "сляпым вяртаецца зрок", "спакутаваныя выходзяць на свабоду". (пар. Лк 1, 14-21)

Няхай Госпад усёй Беларусі верне зрок, каб мы ўбачылі, што жыць па-закону і быць верным Закону Божаму значна лепш, чым жыць не па-законах.
Няхай спакутаваныя атрымаюць свабоду. 
51 views11:20
Адкрыць / каментаваць
2022-01-21 09:47:04 Традыцыі кнігадрукаваня на землях ВКЛ — 500 год!

У 1522 годзе Францыск Скарына выдаў у Вільні "Малую падарожную кніжку" — першую друкаваную кнігу на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Выданне ўяўляла сабой Псалтыр з дадатковымі малітвамі і пасхаліяй.

Сёння па ўсёй Еўропе прайшлі малітвы з гэтай нагоды. 2022 год у Літве абвешчаны годам Скарыны.

Гэты юбілей належыць і нам, беларусам: у эпоху Скарыны ўся тэрыторыя сучаснай Беларусі ўваходзіла ў склад ВКЛ.

Для параўнання: Яган Гутэнберг вынайшаў друкарскі станок, а затым выдаў Біблію ў Майнцы меркавана ў 1450-х гг., Швайпольт Фіоль у 1491 г. выдаў у Кракаве першую кірылічную друкаваную кнігу — Актоіх, Скарына пачаў друкаваць "Бівлію Руску" у 1517 г. у Празе, львавянін Іван Фёдараў надрукаваў "Апостал" у Маскве ў 1564 г. (да гэтага было некалькі ананімных маскоўскіх выданняў 1550-х гг.).

У 2016 годзе дзякуючы Віктару Бабарыку і Белгазпромбанку асобнік "Малой падарожнай кніжкі" з'явіўся ў Беларусі.

Жадаем Віктару Дзмітравічу, дзякуючы якому беларускія скарбніцы мастацтва і культуры значна ўзбагаціліся, найхутчэйшага вызвалення, а таксама шлем промні падзякі!

P.S. Тым, хто хацеў бы даведацца больш пра першае выданне ў ВКЛ, раім паслухаць доктара тэалогіі Ірыну Дубянецкую.
70 views06:47
Адкрыць / каментаваць