Get Mystery Box with random crypto!

Практычна праз месяц мы быццам бы будзем удзельнічаць у рэферэ | Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

Практычна праз месяц мы быццам бы будзем удзельнічаць у рэферэндуме, які вызначыць далейшы вектар развіцця Рэспублікі.

https://t.me/catholicbelarus/376

Сказаць, што падзея радасная па праўдзе кажучы не атрымваецца. Каманда Л3% зрабіла ўсе, каб «нешта памянялася», пры гэтым не памянялася нічога. Адмова ад унясення ў Канстытуцыю прапаноў, высунутых у тым ліку БПЦ, а таксама пераслед іншадумных грамадзянаў, у чарговы раз паказвае абсалютную негатовасць "улад" да якога-небудзь дыялогу. Такая вось імітацыя па-лукашэнкаўску, дзе дзякуючы чарадзе магчымых ракіровак усе ўладаносцы ўсе адно застануцца ў плюсе. Прытым сітуацыя несуцяшальная яшчэ таму што масавае нез'яўленне на выбарчыя ўчасткі ці адмова ад падтрымкі прапанаванага варыянту змен дасць магчымасць усе пакінуць як ёсць: «я даў людзям вазможнасць, ані не хатят, так значыць ім і не нада нічаго меняць?».

Падтрымка ж рэферэндуму аўтаматычна легалізуе ўсе махінацыі.

Узнікае заканамернае пытанне. Што рабіць? Шаноўны Ксёндз Барок цытуючы словы з Катэхізіса Каталіцкага Касцёла 2242 напамінае ўсім нам што грамадзянін не абавязаны ў сумленні захоўваць прадпісанні дзяржаўнай улады, падкрэсліваючы, что на ўвазе маюцца несправядлівыя законы.

Ксёндз Вячаслаў кажа, што Госпад і Касцёл дае права не выконваць у сумленні такія законы і не важна кім і як яны прапісваюцца. Кожны новы несправядлівы закон у грамадстве вядзе да канфрантацыі, а ў глабальнай перспектыве да зруйнавання той улады і дзяржавы, якія гэты законы прымаюць.

І мы з ім абсалютна згодны. Аднак нялішнім, пэўна, будзе спытаць сябе - ці гатовы мы да новых пратэстаў? Ці гатовы мы далей весці змаганне за праўду? Калі так, то якімі метадамі? Ці верым мы ў тое, што мірны пратэст сябе апраўдае? А калі не, то ці з'яўляецца сілавы варыянт адзіным развязкам?

Ва ўсіх нас ёсць прыкладна месяц каб вызначыцца. Месяц, каб правесці свой самастойны рэферэндум і адказаць сабе на сапраўды важныя пытанні.

Са свайго боку прапануем успомніць наш матэрыял, дзе мы таксама звярталіся да Катэхізіса і ўспаміналі што «...зварот да насілля ў сённяшнія часы выклікае сур’ёзную пагрозу. Таму варта адзначыць, што шлях пасіўнага супраціўлення «больш адпавядае маральным прынцыпам і абяцае не меншы поспех».

Ні да чаго не заклікаем. Толькі да самарэфлексіі і разважанняў.

Нашы сэрцы патрабуюць змен. І спадзяёмся, што яны здарацца.

Жыве!