Get Mystery Box with random crypto!

Сучасныя беларускія прарокі - хто яны? Як заўсёды, ксёндз Бар | Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

Сучасныя беларускія прарокі - хто яны?

Як заўсёды, ксёндз Барок закрануў актуальную тэму, звяртаючыся да Старога Запавету і праводзячы паралели з сучаснай сітуацыяй у краіне.

На думку шаноўнага айца Вячаслава, нашай краіне патрэбен прарок, што будзе трансляваць Праўду Божу: "Божа, дай Беларусі такога прарока, аб якім, кажа Пісанне:

”у вусны каторага будзе ўкладзена Тваё слова".(Дрг 18,18). Які прамовіць на хвалу Тваю і народ выразна ўбачыць зло беззаконня кожнай аўтарытарнай дзяржаўнай сістэмы, якая будуе ў разрыў з Праўдай Евангелля, зневажаючы годнасць чалавека і яго свабоду. "

Успамінаючы прарокаў, на якіх можна было б арыентавацца, ён прыводзіць у прыклад Альфрэда Дэльпа, чалавека, які не баяўся дзеліцца з людзьмі праўдай нават у абсалютна людаедскія часы нацысцкай Германіі.

"Быў самотным голасам у абароне людзкога жыцця, выступаючы супраць дзяржаўных праграмаў забойстваў. Ён ратаваў габрэяў ды разам з аднадумцамі супольна будаваў планы і марыў аб Германіі без Гітлера."

Што ж. Хочам запрапанаваць паглядзець на пытанне трохі з іншага ракурсу. Ці варта чакаць некага асаблівага? Ці варта накладаць на некага аднаго такую цяжкую ношу прарока? Ці не можам мы, беларусы, падзяліць яе паміж усімі, хто гатоў гэта зрабіць? Хто гатоў ісці за Праўдай, а галоўнае несці яе?

Маем накіроўчую палітычнаую сілу пратэсту - гэта і Каардынацыйная Рада і тыя ж маладыя людзі з ЗБС, а таксама мноства мясцовых актывістаў. Маем накіроўчую сілу ў рэлігійным плане, гэта і выдатны праект Хрысціянская Візія, гэта і Вы, гэта і той жа «адпраўлены ў адстаўку» архібіскуп Арцемій. У нас ёсць мноства хрысціянскіх актывістаў, якія аб'ядноўваюць людзей на розных ўзроўнях.

У нас ёсць мільёны неверагодных беларусаў, што гатовы пайсці за тымі, хто даказаў аўтарытэт па-сапраўднаму.

На наш пагляд, нам не трэба чакаць менавіта асаблівага прарока. Трэба дыспанаваць тым, што маем. І думаць хутчэй над з'яднаннем сіл і пераглядам сваёй пратэстнай палітыкі. Ужо некалькі разоў пісалі - усё залежыць ад нас саміх. Ад кожнага асобна і ад усіх вцелом. Кожны з нас можа быць крыніцай Праўды для аблуднай душы свайго блізкага, адкрыць яму вочы і праўду.