Get Mystery Box with random crypto!

Сужэнскія сустрэчы і пошук гармоніі Насамрэч, гэта можа не зу | Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

Сужэнскія сустрэчы і пошук гармоніі

Насамрэч, гэта можа не зусім відавочна, але «Сужэнскія Сустрэчы» вельмі важны. Хай наш канал не самы шматлікі сярод прадстаўнікоў хрысціянскіх тэлеграм-медыя, просім паразважаць над нашым тэкстам сур'ёзна.

Ні для каго ні сакрэт, што статыстыка разводаў у Беларусі несуцяшальная. Як піша Хартыя 97, на дадзены момант суадносіны 70-30 і, як вы разумееце, не ў пазітыўны бок. Следствам гэтага, канечне, з'яўляюцца розныя прычыны, у тым ліку і зацяжная пандэмія з палітычным крызісам, якія ў сукупнасці з не заўсёды здаровым разуменнем сямейнага жыцця прыводзяць да канфліктаў, на першы пагляд неразвязальным.

На першы пагляд. Насамрэч, калі абодва чалавекі гатовы да змены свайго мыслення, маюць шчырыя пачуцці адзін да аднаго, але не ўмеюць адэкватна чуць, слухаць і гаварыць, то «Сужэнскія Сустрэчы» выдатны варыянт той самай моднай зараз сярод моладзі псіхатэрапіі. Пішам мы з веданнем справы, таму што самі камунікавалі з удзельнікамі падобных захадаў. Усе, хто ішоў туды з усвядомленым жаданнем нешта наладзіць, маючы пры гэтым веру ў Бога, а таксама проста быўшы пазітыўна наладжаным, усе атрымалі патрэбныя адказы.

Як піша catholic.by 11–13 лютага адбудуцца рэкалекцыіі для сужонкаў ад руху «Сужэнскія Сустрэчы». Яны пройдуць у Навагрудку, у рэкалекцыйным доме пры касцёле святога Міхала Арханёла. Арганізатары запрашаюць да ўдзелу перадусім сем’і з Мінска, Гродна і Гродзенскай вобласці, а таксама з усёй Беларусі.

Таксама 25-27 сакавіка 2022г рэкалекцыіі адбудуцца у г. Баранавiчы, вул. Шаўчэнкi, 6.

Усім маладым парам мы рэкамендуем як мінімум памеркаваць пра магчымасць наведаць падобныя захады. У цяперашняй няпростай сацыяльнай сітуацыі менавіта нам, каталікам, патрэбна стаць тым цэментам, што змацоўвае наш народ не толькі ў грамадска-палітычным жыцці, але і ў парадыгме сямейнасці і вернасці адзін аднаму.

У канцы хочам напомніць, што ў свой час, кардынал Казімір Свёнтэк падпісаў працу каардынацыйнай Камісіі Сіноду Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Пінскай дыяцэзіі

БОЖАЯ ВІЗІЯ СУЖЭНСТВА І СЯМ'І

Калі хто не чытаў, гэта можна зрабіць тут.
Прывядзём пару важных момантаў, якія таксама раскрываюцца на «Сужэнскіх Сустрэчах».

МЭТЫ І ЗАДАЧЫ СЯМ'І

З сакрамэнтальнага сужэнства ўзнікае сям'я. Пасля заключэння сакрамэнту Сужэнства муж і жонка павінны забыць пра існаванне слова «я». Цяпер найбольш адпаведным для іх выразам будзе «мы». Сям'я з'яўляецца адной цэлай супольнасцю, якая злучана моцай Божай. Сям'я - гэта супольнасць асобаў, для якіх уласцівым спосабам існавання - сумеснага існавання - з'яўляецца «камунія»: communio personarum. У гэтым праяўляецца таксама, з улікам усёй бытавой дыспрапорцыі, падобнасць да Боскага «Мы» (...). Сям'я бярэ пачатак з такой сужэнскай супольнасці, якую Другі Ватыканскі Сабор называе «Саюзам». У гэтым саюзе мужчына і жанчына «узаемна аддаюцца адно аднаму і прымаюць адно аднаго» (Ян Павел ІІ Ліст да сем'яў 7, пар. KDK 48). Касцёл - гэта супольнасць Божага люду, якая складаецца з паасобных сакрамэнтальных сем'яў. Сям'я - гэта Хатні Касцёл, сямейны Касцёл, Касцёл у мініяцюры. Сям'я як актыўная і жывая клетка веруючых людзей удзельнічае ў будаўніцтве паўсюднага Касцёла. Праз добрае хрысціянскае жыццё, праз штодзённае выкананне запаведзяў Божых хрысціянская сям'я становіцца відавочным знакам паяднання Хрыста - Бога з людзьмі.

Любоў мужа і жонкі, паблагаслаўлёная ў сакрамэнце Сужэнства, з'яўляецца тым цэментам, які ўмацоўвае сям'ю. Каб сям'я была сапраўднай супольнасцю на ўсё жыццё, недастаткова аднаго фізічнага кахання, кахання людскога, якое, на жаль, зменлівае і вельмі часта мінае. Адсутнасць любові выклікае спрэчкі, непаразуменні і шматлікія трагедыі асобных сем'яў. У хрысціянскіх сем'ях нельга, каб узнікалі пытанні накшталт: хто ў сям'і галоўны, альбо: хто павінен выконваць тыя ці іншыя абавязкі? Касцельны закон гаворыць: «Кожны з сужэнцаў мае аднолькавыя абавязкі і правы ў тым, што датычыць сумеснага сямейнага жыцця» (кан.1135).