Get Mystery Box with random crypto!

Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

Лагатып тэлеграм-канала catholicbelarus — Каталіцкая Беларусь: адраджэнне К
Лагатып тэлеграм-канала catholicbelarus — Каталіцкая Беларусь: адраджэнне
Адрас канала: @catholicbelarus
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 175
Апісанне з канала

Нататкі каталіцкай моладзі
catholicbelarus@protonmail.com

Ratings & Reviews

4.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 6

2021-12-24 23:20:00 ​​Хрыстус нарадзіўся!
Славім Яго!

Сябры, завяршаецца 2021 год, і менавіта цяпер мы успамінаем яго падзеі, робім высновы і разумеем, што мусім зрабіць, каб пераадолець той шэраг пытанняў і праблем, што сталі сёлета для нас выпрабаваннямі.

Закончыўся Адвэнт, у перыяд якога мы спазнавалі сваю душу, задавалі сабе пытанні і рыхтаваліся да «сустрэчы з Богам». Скажам сумленна, за гэты год было шмат няпростых момантаў. Неабгрунтаваныя пераследы і арышты рэлігійных дзеячаў, студэнтаў, журналістаў, палітычных актывістаў, ажыццёўленыя рэжымам, само існаванне якога з'яўляецца вельмі сумнеўнай рэччу. Рэжымам, што прынёс нам так шмат расчараванняў і праблем.

Адначасна з тым, мы з гаркатой і гордасцю ўспамінаем тых самаадданых і праведных беларусаў, хто стаў не проста пабочным назіральнікам пакут народа, а патрапіўшы пад напады з боку рэжыму і да самага канца нёс святло адраджэння беларускай нацыі. Нягледзячы на жорсткасць з боку сілавікоў і «ўлады», мы заўсёды імкнуліся трымаць нашы сэрцы адкрытымі для Бога і Любові. Імкнуліся напамінаць самім сабе, што зачыненыя ад усіх сэрцы з'яўляюцца глебай для злосці, глебай для цемры ўсярэдзіне і вакол нас, якая прымушае здзяйсняць грэшныя ўчынкі.

Урачыстасць Божага Нараджэння - гэта самы светлы момант, у якім кожны з нас выказвае надзею на лепшае.

«Народ, які хадзіў у цемры,убачыў святло вялікае;над жыхарамі краіны смяротнага ценю заззяла святло» (Іс. 9,1).

І нават калі гэта святло шмат разоў засланялася, зусім не важна кім, мы прабчалі, а самі працягвалі верыць у адраджэнне Беларусі з Хрыстусам у сэрцы.

Менавіта дзеянне Слова Божага, Божага Света, усяляе ў нашы сэрцы веру, што часы, калі нас імкнуцца прымусіць ісці ўслед за крывавым дыктатарам, вось-вось скончацца і наш беларускі народ адродзіцца. Гэтаму мусяць паспрыяць шэраг фактараў і працэсаў, вынік якіх залежыць ў тым ліку ад кожнага з нас.

Кожны месяц у краіне расце колькасць палітвязняў, пераследаваных журналістаў, святароў і палітычных актывістаў.
А што мы можам? Чаго ад нас чакае Бог?
Гэтыя пытанні мы задаём сабе на працягу доўгага часу.

Адказ заўсёды адзін: мы можам і мусім маліцца за кожнага: і за таго, хто працягвае змагацца за каштоўнасці беларускага народа – за праўду, волю і незалежнасць і за тых, хто пакуль што ахінуты цемрай і неведанням. Мы верым, што галасы праўды, што гучаць з усенькіх вуглікаў краіны, усё ж будуць пачуты.

Спадзяёмся, што пытанне адносна прыезду Пантыфіка пачне адкрыта абмяркоўвацца не толькі сярод аўтараў і чытачоў шэрага тэлеграм-каналаў, а ўсе ж выйдзе на больш афіцыйны ўровень. Хоць мы і выдатна разумеем, што цяперашняе сацыяльна-палітычнае становішча і не адпаведная нашым чаканням колькасць пунктаў судотыку прадстаўнікоў Святога Пасада з епіскапатам Беларускага Касцёла не дазволяць вырашыць гэтую праблему так хутка, як нам хацелася б.

Разглядаючы далейшы вектар развіцця, на наш пагляд, мы павінны працягваць наладжваць кантакты з польскімі, літоўскімі і ўкраінскімі каталікамі. Прытым не толькі на афіцыйным узроўні, але і шляхам узаемадзеяння на узроўні простых вернікаў і святароў. Часткова, такое ўзаемадзеянне рэалізуецца ў Польшчы (дзякуючы ў тым ліку ксёндзу Барку), куды за апошні год з'ехала мноства беларусаў. Таксама добра б дзеяць разам з нашымі праваслаўнымі братамі і сёстрамі, як мінімум у рамках сацыяльных праектаў( канечне улічваючы асаблівасці вектара развіцця БПЦ).

Бо не гледзячы на трагізм супрацьстаянняў, спрэчкі і нязгоды, мы ўсе павінны помніць словы заўчасна пайшоўшага Вітольда Ашурка: Беларус Беларусу Беларус.

Давайце ў гэты светлы час задумаемся над тым, як дапамагчы бедным, узлюбім адзін аднаго і скіруем сілу агульнай праўды і міласэрнасці на ператварэнне дэструктыву ў стварэнне.

Мы верым і пагэтаму пераможам!
Жыве!

Са святам Божага Нараджэння! З Калядамі!
62 views20:20
Адкрыць / каментаваць
2021-12-24 15:07:08
Podnieś rękę, Boże Dziecię,
Błogosław Ojczyznę miłą.
W dobrych radach, w dobrym bycie,
Wspieraj jej siłę swą siłą.
Dom nasz i majętność całą
I wszystkie wioski z miastami.
A Słowo Ciałem się stało,
I mieszkało między nami.
31 views12:07
Адкрыць / каментаваць
2021-12-24 11:15:08

74 views08:15
Адкрыць / каментаваць
2021-12-22 21:00:16 Вялікі дзякуй за цікавую дыскусію.

Скажам каротка. Мы не адмаўляем фактаў 2020 года, мы выдатна помнім і калектыўны зварот біскупаў і малітву за Рамана Бандарэнку і зварот біскупа Юр'я Касабуцкага адносна бяззаконня, што адбываецца на вуліцах Беларусі.

Аднак Вы ж слушна адзначаеце, што адно не адмаўляе другога. Сістэматычны "прагін" Касцёла пад павестку рэжыму прывёў да таго, што мы маем. Мяркуючы па сустрэчы Макея з біскупам Юзафам Станеўскім, пытанне адкрытасці выразу паглядаў каталіцкімі святарамі і іерархамі ў цэлым развязана. Хрысціянская візія вельмі выразна заўважыла, што Касцёлу даюць магчымасць працаваць без ціску, пры гэтым абсалютна абмяжоўваючы манеўр.

Ці быў выбар у цяперашніх "нармалізаваных" біскупаў? Не факт. Дакладней ён канечне быў, але мы апусцім развагі, выкладзеныя ў пасту пра пункты ККК, што дазваляюць аказваць, у тым ліку ўзброены супраціў "уладам", не парушаючы пры гэтым запаведзяў. Гэта вельмі тонкія матэрыі, якія дакладна маюць вызначацца не думкамі ТГ канала.

Што ж дакранаецца Папы. Мы ніколі не разглядалі Ватыкан вылучна як "дзяржаву". Ватыкан - гэта Апостальская Сталіца, дзе Намеснік Пятра не толькі кіруе дзяржапаратам, прымаючы тыя ці іншыя геапалітычныя пастановы, але яшчэ і клапоціцца пра ўсіх каталіцкіх вернікаў з усяго свету. Мы напісалі: "адклаўшы ў бок разважанні пра пастырскія абавязкі Пантыфіка, неабходнасць клопату пра дзяцей Царквы, мы ўпромся ў звычайны прагматызм". Прагматызм, які існуе толькі ў выглядзе адсутнасці тых самых дзеянняў.

Мы выдатна разумеем увесь абсурд сітуацыі і адносна Папы з паважаным намі арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, а таксама фактычным заплюшчваннем вачэй на праблемы беларускіх каталікоў. Аднак вернемся яшчэ раз: Ватыкан і яго пазіцыя, здольная часткова змяніць сітуацыю, патрэбен нам больш, чым патрэбныя яму мы. Наш канал НЕ адмаўляе факта, што Ватыкан - гэта ўсё ж насамперш пра Душу, а потым ужо пра палітыку. Але мы засноўваемся на тых рэаліях, якія ў нас ёсць. Таму і рэспектавалі ўзаемадзеянню Юзэфа Станеўскага з Нунцыем у рамках унутрыбеларускіх захадаў, грунтуючыся на надзеі на тое, што гэтае ўзаемадзеянне зможа неяк "павярнуць позірк" Апостальскай Сталіцы да нас.

Што ж. Будзем глядзець за развіццём падзей з новых ракурсаў

Жыве!
106 views18:00
Адкрыць / каментаваць
2021-12-21 20:00:41 Трохі са спазненнем працягваем дыскусію з шаноўным каналам Rerum Novarum. Калі расцэньваць гэта як пазіцыю «крытычнай надзеі», то атрымаецца цікавая штука. Авторы Rerum Novarum пішуць, што спадзяюцца на тое, што Папа пачуе ўсе просьбы, нарэшце зверне позірк на праблемы ў краіне і дапаможа вырашыць пытанне з мігрантамі па той жа схеме, як ён зрабіў на Кіпры.

Пры гэтым, Rerum Novarum паведамляе, што аўтарытэт Каталіцкага Касцёла у грамадстве выбудаваўся якраз дзякуючы якаснаму служэнню прадстаўнікоў КК - ад святароў да епіскапату.

Аднак ці няма супярэчнасці ў тым, што заданні па працы ў краіне, як і ўзаемадзеянне з Ватыканам і навакольным светам ляжыць на тым жа складзе Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў? Атрымваецца, што яны граматна выбудоўваюць працу з беларускай паствай, ігнаруючы вонкавы кірунак? Тады зноў жа ўзнікае пытанне пра ўзровень іх кампетэнцыі (які, дарэчы, мы паднялі ў нашым пастскрыптуме) альбо зацікаўленасці. Rerum Novarum вельмі дакладна ацаніў інтэрв'ю Юзафа Станеўскага лукашысцкім прапагандыстам, у якім біскуп чарговы раз выказаў тую самую "неяскравую" пазіцыю. Пагадзіцеся, не найлепшы крок для ўзмацнення аўтарытэта Касцёла.

Мы разумеем, што задаём не самыя прыемныя пытанні і можа нават не самыя карэктныя... Але ўсе ж хочацца быць паслядоўнымі - мы яшчэ некалькі месяцаў таму паказвалі на тое, што камунікацыя епіскапату БКК і простых вернікаў ўскладнена. Епіскапат ігнаруе і не жадае адказваць на пытанні ад ТГ каналаў, баючыся ўскладненняў адносін з «уладамі», паддаецца ціску і не робіць простых асуджальных заяў адносна цяперашняга бяззаконня.

Якім чынам, маючы ў Касцёле цэлы шэраг такіх біскупаў (мы не кажам пра ўсіх!), мы зможам дагрукацца да Папы? Як ён нас пачуе, калі тая лінія камунікацыі з нашага папярэдняга поста (Беларускі Касцёл - Апостальскі Нунцый - Ватыкан) выбудоўваецца слаба і нерэгулярна?

Па факце, адклаўшы ў бок разважанні пра пастырскія абавязкі Пантыфіка, неабходнасць клопату пра дзяцей Царквы, мы ўпромся ў звычайны прагматызм. Прагматызм, які кажа нам адну простую, але істотную рэч - нам Ватыкан патрэбен больш, чым мы патрэбныя яму. Гэта гучыць груба, але мы адштурхваемся ўжо ад тых геапалітычных інтарэсаў, якія ёсць у Апостальскай сталіцы. Навошта Папе няпросты рэгіён, дзе ўзмацніць уплыў Касцёла практычна немагчыма? БПЦ, якая падтрымваецца цяперашнім дзяржапаратам займае перадавую пазіцыю і любыя спробы ўзмацніць роль Каталіцкага касцёла будуць успрыняты вусатым вар'яатам рэзка негатыўна. Навошта ехаць туды, калі можна паехаць ва Украіну, дзе на цябе чакаюць, у якую цябе неаднаразова запрашае прэм'ер-міністр, дзе роля Касцёла ўзмацняецца шляхам лаяльнага стаўлення ўлад? На жаль, гэта наша рэальнасць. Менавіта таму мы і напісалі, што не маем ні іншага Папы, ні іншага Нунцыя. І ўзаемадзейнічаць патрэбна з тым што ёсць.

Вось і атрымваецца, што ўся праблема адсутнасць ўзаемадзеяння з Ватыканам усё ж зводзіцца проста да беларускага епіскапату і іх пазіцый. Менавіта адсутнасць канкрэтыкі ў іх дзеяннях і паглядах прыводзяць да падобных дыскусій. Ці варта чакаць змен? Адказаць няпроста. Найхутчэй, яны адбудуцца паралельна са зменамі ў кіраўніцтве краіны.

«Высоўвацца» зараз – значыць даваць глебу для чарговай хвалі хэйту ў адрас каталікоў. Хай нават і ККК цалкам ясна дае адказ на тое, што трэба рабіць у падобнай сітуацыі. Пры гэтым, не «высоўвацца», значыць даваць сітуацыі працягвацца ў такім ключы і далей. Дылема.

Аднак адно адназначна ясна – нават калі і «не высоўвацца», то хаця б не ўзмацняць іх пазіцыі, як зрабіў біскуп Станеўскі.
144 views17:00
Адкрыць / каментаваць
2021-12-18 21:00:21 За час нашай адсутнасці ў тэлеграм у цікавых і спадзяёмся дружалюбных нам каналаў сфармавалася пэўная пазіцыя адносна ўзаемадзеяння епіскапату Рымска-Каталіцкага Касцёла і Ватыкана.

Два тыдні таму мы выказалі нашу думку адносна прычын слабога роўня камунікавання Пантыфіка з беларускамі вернікамі: для таго, каб Папа звярнуў свой позірк да нас, трэба ўзмацніць інфармаванне Ватыкана пра падзеі ў краіне, а таксама выбудаваць узаемадзеянне на лініі Беларускі Касцёл - Апостальскі Нунцый - Ватыкан. Так, мы падкрэслілі, што "нават самае поўнае інфармаванне не гарантуе візіту Пантыфіка хаця б таму, што гэтым візітам паспрабаваў бы скарыстацца нелегітымны Лукашэску, сустрэча з якім Папе не патрэбна. Пантыфіку, як паказала практыка, лепш узаемадзейнічаць менавіта са Святланай Ціханоўскай".

Аднак сваю думку мы выказвалі абапіраючыся на незадаволенасць, якая, на наш пагляд, грунтавалася якраз на малой колькасці рэальна відочных дзеянняў. Зараз жа гэтая незадаволенасць якраз тымі самымі дзеяннямі (якія, канечне, з'яўляюцца толькі элементам дыпламатыі) выклікае пытанні.

Сябры, але ж без падобных віншаванняў і нагаданняў пра сябе мы наўрад ці увогуле чагосьці даможамся. Так, асноўнай перашкодай быў і пакуль (спадзяёмся ненадоўга) застаецца менавіта стары вар'ят. Але калі гэта праблема пакуль што застаецца нявырашанай, то напэўна ўсе ж не варта забываць пра рэчы, якія ў кантэксце ўзаемадзеяння з Пантыфікам мы можам вырашыць? Зразумела, што тая не зусім яскравая пазіцыя нашага епіскапату адносна палітвязняў і бяскарнасці выклікае шэраг пытанняў, якія і фармуюць негатыў падобнага роду. Але хіба варта падыходзіць да гэтага па прынцыпе "згарэў сарай — гары і хата?".

Трэба наадварот цешыцца з таго, што хаця б такое дыпламатычнае ўзаемадзеяння з Ватыканам існуе. Тым больш, што як прыкмячае шаноўны канал Rerum Novarum, ўзровень даверу да Каталіцкага касцёла досыць высокі, а шэраг дзеячаў сапраўды не забываюць пра душпастырскае служэнне і апеку палітвязняў.

Тут хутчэй пытанне псіхалагічнага ўспрымання. Можна разглядаць з пазіцыі негатыва і алармізму, а можна з пазіцыі "крытычнай надзеі". Прапануем разгледзець менавіта апошнюю.

P.S. Міма нас не прайшло "камунікавання" Нунцыя і праваслаўнага мітрапаліта Веніяміна. Яно цалкам сабе ўпісваецца ў агульную канцэпцыю паглядаў Папскага апарата на стасункі з РПЦ. Аднак іншага Нунцыя ў нас няма. Як няма і іншага Папы. Заміж таго ж самага негатыва прапануем выкарыстоўваць канструктывізм і тыя магчымасці, якія ў нас ёсць. Урэшце, епіскапат нашага Касцёла мае немалы досвед служэння, які павінен дапамагаць разбірацца ўва ўсіх тонкасцях царкоўнай дыпламатыі. Той жа біскуп Юзэф Станевски, які рэгулярна ўзаемадзейнічае з Антэ Ёзичем, скончыў Люблінскі Каталіцкі Універсітэт, у якім вывучаў кананічнае права, праводзячы badania naukowe nad relacjami między państwem a kościołami (таксама вывучаў узаемадзеянні з медыя), задзейнічаючы kompetencje prawnika jako negocjatora i mediatora

Магчыма пра гэтыя кампетэнцыі нядрэнна было б успомніць. Магчыма наша, спадзяёмся, канструктыўная крытыка і пасыл будуць пачуты.

Жыве!
74 views18:00
Адкрыць / каментаваць
2021-12-09 14:23:01
130 год таму нарадзіўся Максім Багдановіч. @euroradio склала святочны плэй-ліст беларускага паэта.

У яго трапілі песні на вершы "Раманс", "Вераніка", "Я, бальны, бесскрыдлаты паэт", "Па-над белым пухам вiшняў", "Скандынаўская песня", "Слуцкія ткачыхі" і, вядома, "Пагоня".

Іх выконваюць Зміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі, гурты Znich, Trubeckoy, Песняры, Deadmarsh, а таксама ўдзельнікі музычнага праекта "Я нарадзіўся тут".

Уявіце, што вы — Максім Багдановіч! Тэст пра аўтара "Пагоні"
74 views11:23
Адкрыць / каментаваць
2021-12-08 18:21:00
Беларусы Быдгоща ў Польшы выйшлі з пасланнем да суддзяў у Беларусі:

«Обращаются к "судье" Анастасии Попко, "прокурору" Жанне Барановой, которые на 4 года бросили в тюрьму Ольгу Золотарь:
"Думаете, вы просто отняли у пятерых детей их прекрасную мать? Ошибаетесь. Вы обрекли своих собственных детей и детей их детей на несмываемый позор».
24 views15:21
Адкрыць / каментаваць
2021-12-08 18:21:00 Аналагічныя акцыі ў падтрымку Вольгі Залатар правялі па ўсім свеце.
25 views15:21
Адкрыць / каментаваць
2021-12-08 16:54:31
Паводле інфармацыі з Facebook, сёння быў затрыманы Зміцер Хведарук, актыўны пратэстанцкі вернік, багаслоў і царкоўны гісторык.

Як паведамляюць праваабаронцы, цяпер ідзе хваля ціску на назіральнікаў на выбарах і валанцёраў. Мы яшчэ раз нагадваем нашым падпісчыкам пра неабходныя меры бяспекі ва ўмовах прававога дэфолту.
43 views13:54
Адкрыць / каментаваць