Get Mystery Box with random crypto!

Вялікі дзякуй за цікавую дыскусію. Скажам каротка. Мы не адм | Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

Вялікі дзякуй за цікавую дыскусію.

Скажам каротка. Мы не адмаўляем фактаў 2020 года, мы выдатна помнім і калектыўны зварот біскупаў і малітву за Рамана Бандарэнку і зварот біскупа Юр'я Касабуцкага адносна бяззаконня, што адбываецца на вуліцах Беларусі.

Аднак Вы ж слушна адзначаеце, што адно не адмаўляе другога. Сістэматычны "прагін" Касцёла пад павестку рэжыму прывёў да таго, што мы маем. Мяркуючы па сустрэчы Макея з біскупам Юзафам Станеўскім, пытанне адкрытасці выразу паглядаў каталіцкімі святарамі і іерархамі ў цэлым развязана. Хрысціянская візія вельмі выразна заўважыла, што Касцёлу даюць магчымасць працаваць без ціску, пры гэтым абсалютна абмяжоўваючы манеўр.

Ці быў выбар у цяперашніх "нармалізаваных" біскупаў? Не факт. Дакладней ён канечне быў, але мы апусцім развагі, выкладзеныя ў пасту пра пункты ККК, што дазваляюць аказваць, у тым ліку ўзброены супраціў "уладам", не парушаючы пры гэтым запаведзяў. Гэта вельмі тонкія матэрыі, якія дакладна маюць вызначацца не думкамі ТГ канала.

Што ж дакранаецца Папы. Мы ніколі не разглядалі Ватыкан вылучна як "дзяржаву". Ватыкан - гэта Апостальская Сталіца, дзе Намеснік Пятра не толькі кіруе дзяржапаратам, прымаючы тыя ці іншыя геапалітычныя пастановы, але яшчэ і клапоціцца пра ўсіх каталіцкіх вернікаў з усяго свету. Мы напісалі: "адклаўшы ў бок разважанні пра пастырскія абавязкі Пантыфіка, неабходнасць клопату пра дзяцей Царквы, мы ўпромся ў звычайны прагматызм". Прагматызм, які існуе толькі ў выглядзе адсутнасці тых самых дзеянняў.

Мы выдатна разумеем увесь абсурд сітуацыі і адносна Папы з паважаным намі арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, а таксама фактычным заплюшчваннем вачэй на праблемы беларускіх каталікоў. Аднак вернемся яшчэ раз: Ватыкан і яго пазіцыя, здольная часткова змяніць сітуацыю, патрэбен нам больш, чым патрэбныя яму мы. Наш канал НЕ адмаўляе факта, што Ватыкан - гэта ўсё ж насамперш пра Душу, а потым ужо пра палітыку. Але мы засноўваемся на тых рэаліях, якія ў нас ёсць. Таму і рэспектавалі ўзаемадзеянню Юзэфа Станеўскага з Нунцыем у рамках унутрыбеларускіх захадаў, грунтуючыся на надзеі на тое, што гэтае ўзаемадзеянне зможа неяк "павярнуць позірк" Апостальскай Сталіцы да нас.

Што ж. Будзем глядзець за развіццём падзей з новых ракурсаў

Жыве!