Get Mystery Box with random crypto!

Трохі са спазненнем працягваем дыскусію з шаноўным каналам Rer | Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

Трохі са спазненнем працягваем дыскусію з шаноўным каналам Rerum Novarum. Калі расцэньваць гэта як пазіцыю «крытычнай надзеі», то атрымаецца цікавая штука. Авторы Rerum Novarum пішуць, што спадзяюцца на тое, што Папа пачуе ўсе просьбы, нарэшце зверне позірк на праблемы ў краіне і дапаможа вырашыць пытанне з мігрантамі па той жа схеме, як ён зрабіў на Кіпры.

Пры гэтым, Rerum Novarum паведамляе, што аўтарытэт Каталіцкага Касцёла у грамадстве выбудаваўся якраз дзякуючы якаснаму служэнню прадстаўнікоў КК - ад святароў да епіскапату.

Аднак ці няма супярэчнасці ў тым, што заданні па працы ў краіне, як і ўзаемадзеянне з Ватыканам і навакольным светам ляжыць на тым жа складзе Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў? Атрымваецца, што яны граматна выбудоўваюць працу з беларускай паствай, ігнаруючы вонкавы кірунак? Тады зноў жа ўзнікае пытанне пра ўзровень іх кампетэнцыі (які, дарэчы, мы паднялі ў нашым пастскрыптуме) альбо зацікаўленасці. Rerum Novarum вельмі дакладна ацаніў інтэрв'ю Юзафа Станеўскага лукашысцкім прапагандыстам, у якім біскуп чарговы раз выказаў тую самую "неяскравую" пазіцыю. Пагадзіцеся, не найлепшы крок для ўзмацнення аўтарытэта Касцёла.

Мы разумеем, што задаём не самыя прыемныя пытанні і можа нават не самыя карэктныя... Але ўсе ж хочацца быць паслядоўнымі - мы яшчэ некалькі месяцаў таму паказвалі на тое, што камунікацыя епіскапату БКК і простых вернікаў ўскладнена. Епіскапат ігнаруе і не жадае адказваць на пытанні ад ТГ каналаў, баючыся ўскладненняў адносін з «уладамі», паддаецца ціску і не робіць простых асуджальных заяў адносна цяперашняга бяззаконня.

Якім чынам, маючы ў Касцёле цэлы шэраг такіх біскупаў (мы не кажам пра ўсіх!), мы зможам дагрукацца да Папы? Як ён нас пачуе, калі тая лінія камунікацыі з нашага папярэдняга поста (Беларускі Касцёл - Апостальскі Нунцый - Ватыкан) выбудоўваецца слаба і нерэгулярна?

Па факце, адклаўшы ў бок разважанні пра пастырскія абавязкі Пантыфіка, неабходнасць клопату пра дзяцей Царквы, мы ўпромся ў звычайны прагматызм. Прагматызм, які кажа нам адну простую, але істотную рэч - нам Ватыкан патрэбен больш, чым мы патрэбныя яму. Гэта гучыць груба, але мы адштурхваемся ўжо ад тых геапалітычных інтарэсаў, якія ёсць у Апостальскай сталіцы. Навошта Папе няпросты рэгіён, дзе ўзмацніць уплыў Касцёла практычна немагчыма? БПЦ, якая падтрымваецца цяперашнім дзяржапаратам займае перадавую пазіцыю і любыя спробы ўзмацніць роль Каталіцкага касцёла будуць успрыняты вусатым вар'яатам рэзка негатыўна. Навошта ехаць туды, калі можна паехаць ва Украіну, дзе на цябе чакаюць, у якую цябе неаднаразова запрашае прэм'ер-міністр, дзе роля Касцёла ўзмацняецца шляхам лаяльнага стаўлення ўлад? На жаль, гэта наша рэальнасць. Менавіта таму мы і напісалі, што не маем ні іншага Папы, ні іншага Нунцыя. І ўзаемадзейнічаць патрэбна з тым што ёсць.

Вось і атрымваецца, што ўся праблема адсутнасць ўзаемадзеяння з Ватыканам усё ж зводзіцца проста да беларускага епіскапату і іх пазіцый. Менавіта адсутнасць канкрэтыкі ў іх дзеяннях і паглядах прыводзяць да падобных дыскусій. Ці варта чакаць змен? Адказаць няпроста. Найхутчэй, яны адбудуцца паралельна са зменамі ў кіраўніцтве краіны.

«Высоўвацца» зараз – значыць даваць глебу для чарговай хвалі хэйту ў адрас каталікоў. Хай нават і ККК цалкам ясна дае адказ на тое, што трэба рабіць у падобнай сітуацыі. Пры гэтым, не «высоўвацца», значыць даваць сітуацыі працягвацца ў такім ключы і далей. Дылема.

Аднак адно адназначна ясна – нават калі і «не высоўвацца», то хаця б не ўзмацняць іх пазіцыі, як зрабіў біскуп Станеўскі.