Get Mystery Box with random crypto!

За час нашай адсутнасці ў тэлеграм у цікавых і спадзяёмся друж | Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

За час нашай адсутнасці ў тэлеграм у цікавых і спадзяёмся дружалюбных нам каналаў сфармавалася пэўная пазіцыя адносна ўзаемадзеяння епіскапату Рымска-Каталіцкага Касцёла і Ватыкана.

Два тыдні таму мы выказалі нашу думку адносна прычын слабога роўня камунікавання Пантыфіка з беларускамі вернікамі: для таго, каб Папа звярнуў свой позірк да нас, трэба ўзмацніць інфармаванне Ватыкана пра падзеі ў краіне, а таксама выбудаваць узаемадзеянне на лініі Беларускі Касцёл - Апостальскі Нунцый - Ватыкан. Так, мы падкрэслілі, што "нават самае поўнае інфармаванне не гарантуе візіту Пантыфіка хаця б таму, што гэтым візітам паспрабаваў бы скарыстацца нелегітымны Лукашэску, сустрэча з якім Папе не патрэбна. Пантыфіку, як паказала практыка, лепш узаемадзейнічаць менавіта са Святланай Ціханоўскай".

Аднак сваю думку мы выказвалі абапіраючыся на незадаволенасць, якая, на наш пагляд, грунтавалася якраз на малой колькасці рэальна відочных дзеянняў. Зараз жа гэтая незадаволенасць якраз тымі самымі дзеяннямі (якія, канечне, з'яўляюцца толькі элементам дыпламатыі) выклікае пытанні.

Сябры, але ж без падобных віншаванняў і нагаданняў пра сябе мы наўрад ці увогуле чагосьці даможамся. Так, асноўнай перашкодай быў і пакуль (спадзяёмся ненадоўга) застаецца менавіта стары вар'ят. Але калі гэта праблема пакуль што застаецца нявырашанай, то напэўна ўсе ж не варта забываць пра рэчы, якія ў кантэксце ўзаемадзеяння з Пантыфікам мы можам вырашыць? Зразумела, што тая не зусім яскравая пазіцыя нашага епіскапату адносна палітвязняў і бяскарнасці выклікае шэраг пытанняў, якія і фармуюць негатыў падобнага роду. Але хіба варта падыходзіць да гэтага па прынцыпе "згарэў сарай — гары і хата?".

Трэба наадварот цешыцца з таго, што хаця б такое дыпламатычнае ўзаемадзеяння з Ватыканам існуе. Тым больш, што як прыкмячае шаноўны канал Rerum Novarum, ўзровень даверу да Каталіцкага касцёла досыць высокі, а шэраг дзеячаў сапраўды не забываюць пра душпастырскае служэнне і апеку палітвязняў.

Тут хутчэй пытанне псіхалагічнага ўспрымання. Можна разглядаць з пазіцыі негатыва і алармізму, а можна з пазіцыі "крытычнай надзеі". Прапануем разгледзець менавіта апошнюю.

P.S. Міма нас не прайшло "камунікавання" Нунцыя і праваслаўнага мітрапаліта Веніяміна. Яно цалкам сабе ўпісваецца ў агульную канцэпцыю паглядаў Папскага апарата на стасункі з РПЦ. Аднак іншага Нунцыя ў нас няма. Як няма і іншага Папы. Заміж таго ж самага негатыва прапануем выкарыстоўваць канструктывізм і тыя магчымасці, якія ў нас ёсць. Урэшце, епіскапат нашага Касцёла мае немалы досвед служэння, які павінен дапамагаць разбірацца ўва ўсіх тонкасцях царкоўнай дыпламатыі. Той жа біскуп Юзэф Станевски, які рэгулярна ўзаемадзейнічае з Антэ Ёзичем, скончыў Люблінскі Каталіцкі Універсітэт, у якім вывучаў кананічнае права, праводзячы badania naukowe nad relacjami między państwem a kościołami (таксама вывучаў узаемадзеянні з медыя), задзейнічаючы kompetencje prawnika jako negocjatora i mediatora

Магчыма пра гэтыя кампетэнцыі нядрэнна было б успомніць. Магчыма наша, спадзяёмся, канструктыўная крытыка і пасыл будуць пачуты.

Жыве!