Get Mystery Box with random crypto!

Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

Лагатып тэлеграм-канала catholicbelarus — Каталіцкая Беларусь: адраджэнне К
Лагатып тэлеграм-канала catholicbelarus — Каталіцкая Беларусь: адраджэнне
Адрас канала: @catholicbelarus
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 175
Апісанне з канала

Нататкі каталіцкай моладзі
catholicbelarus@protonmail.com

Ratings & Reviews

4.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 11

2021-10-20 20:08:59 https://t.me/Barok_Rasony/402

Усім тым, хто валодае польскай мовай раім паглядзець (калі яшчэ не глядзелі) два культавыя фільмы Анджэя Вайды Człowiek z marmuru і Człowiek z żelaza. Яны вельмі добра раскрываюць атмасферу камуністычнай Польшчы 50-х і 80-х гадоў. Многае робіцца зразумелым.
154 views17:08
Адкрыць / каментаваць
2021-10-20 19:02:00

158 views16:02
Адкрыць / каментаваць
2021-10-19 19:10:00 На сённяшні дзень адной з актуальных тэм для беларускай рэлігійнай тэлеграм супольнасці з'яўляецца індэкс даверу да рэлігійных арганізацый. Як заўважаюць шаноўныя Наталля Васілевіч і ксёндз Барок, негатыўная дынаміка наймацней закранула БПЦ, пасля неі ідзе Касцёл і пратэстанты.

Так ці інакш, усе царкоўныя арганізацыі, як і іншыя грамадскія інстытуты, пацярпелі ад "прасадкі рэйтынгу". Можна, канешне, разважаць на тэму таго, што цяперашняя ўлада давяла беларусаў да апатыі і нігілізму, таму яны нічым не цікавяцца і нікому не вераць, але нам трэба прызнаць, што праўда як заўсёды будзе недзе пасярэдзіне. І калі з аднаго боку сапраўды ёсць апатыя, то з іншага - дзеянні прадстаўнікоў тых самых структур, якія страцілі частку свайго рэйтынгу.

Адносна БПЦ сітуацыя цалкам зразумелая, гэтую Царкву ўцягнулі ў інтрыгі лукашэску, а кожны факт іншадумства (архібіскуп Арцемій прыкладам) душыцца рэпрэсіўным апаратам, ўкаранёным у структуру арганізацыі.

Аднак Царква - гэта, насамперш рэлігійная арганізацыя, што абапіраецца на Яго запаветы, якімі кіруюцца як вернікі, гэтак і безумоўна пастыры. І ад дзеянняў апошніх, як ні круці, шмат што залежыць. І гэта дакранаецца, як Вы разумееце, ў тым ліку Каталіцкага Касцёла. Ксёндз Барок кажа, што " ўсё ж для мяне, Касцёл не губляе свайго аўтарытэту. І гэта не таму, што мае святых кіраўнікоў, але таму, што аўтарытэт Касцёла абапіраецца на аўтырытэце Божым. У Касцёле ёсць не толькі папа, біскупы і святары, але ёсць па-над усімі і Хрыстос".

Абсалютна з гэтым згодны, пытанні да Касцёла не як да інстытута ў цэлым, пытанні хутчэй да пэўных святароў і біскупаў. Бо людзі, простыя людзі звяртаюцца за дапамогай і падтрымкай якраз ткі да іх. Таму вельмі важна якое слова і якую праўду яны нясуць у масы.

Мы помнім, што неаднаразова пісалі, што шмат залежыць ад нас саміх. Аднак таксама помнім свае словы пра тое, што для кансалідацыі нашага грамадства і выпрацавання нацыянальнай ідэі якраз ткі патрэбен удзел царквы як інстытута, які нас з'яднае. Немагчыма адмаўляць важнасць узаемадзеяння вернікаў са святарамі, а святароў з іх біскупамі. Гэта важныя складнікі без якіх немагчыма пабудаваць маналітнасць гэтага грамадскага інстытута, які, у сваю чаргу, павінен дапамагчы грамадству ў цэлым выпрацаваць сваю ідэю і з'яднацца.

Так ці інакш, прыходзім да таго, што шмат залежыць ад пазіцыі кіраўніцтва - епіскапату. Іх няяркая пазіцыя ўплывае на святароў, якія або не робяць заяў, якія моцна адрозніваюцца ад пазіцыі кіраўніцтва, або робяць іх у досыць цесным коле (парафіі) не выходзячы, прыкладам, у інтэрнэт (у гэтым плане якраз ткі ксёндз Барок вынятак).

Усе гэта наводзіць на думку пра змены, пошук патрэбных словаў кіраўніцтвам Касцёла і жадання падтрымаць простых беларусаў. Вельмі спадзяёмся, што такія словы і падтрымка знойдуцца. Яны ўжо знаходзяцца. Але пакуль рэдка.

А мы, у сваю чаргу, павінны падтрымваць глебу для гэтых словаў і не губляць веры, паддаючыся маркоце і таму самаму нігілізму з апатыяй.

І як заўсёды

ЖЫВЕ
161 views16:10
Адкрыць / каментаваць
2021-10-19 15:22:06
19 кастрычніка 1988 года па прапанове Зянона Пазняка быў створаны аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту "Адраджэнне" - грамадска-палітычнага руху за пераўтварэнне грамадства і адраджэнне беларускай нацыі на прынцыпах дэмакратыі і гуманізму, развіццё культуры ды за фактычную дзяржаўную незалежнасць Беларусі.

У БНФ "Адраджэнне" увайшлі выдатныя прадстаўнікі беларускай нацыі: Ррыгор Барадулін, Васіль Быкаў, Ніль Гілевіч, Алег Трусаў, Пімен Панчанка, Міхась Ткачоў і шмат іншых.
143 views12:22
Адкрыць / каментаваць
2021-10-13 15:49:51 Сёння каталіцкі актывіст і змагар за наша нацыянальнае адраджэнне Вітольд Ашурак адсвяткаваў бы 51 год.

https://t.me/novychas/12214

Яго страта - наш агульны боль і трагедыя з якой мы павінны зрабіць высновы. Яго пакутніцкі канец павінен служыць нагаданнем, а яго воля і пачуццё справядлівасці быць арыенцірам усім тым, хто хоча змяніць краіну да лепшага. Вітольд быў чалавекам, які зараджаў пазітыўнай энергіяй. Энергіяй што грунтавалася на любові да Беларусі, веры ў Бога і Праўду. Успамінаючы пра Вітольда Ашурка, мы не толькі ўспамінаем Чалавека, які аддаў жыццё за нашу Беларусь, мы, насамперш, успамінаем і ўсведамляем ускладзеную на нас адказнасць.

Тыя, хто як спадар Вітольд аддаў жыццё за нашу волю, сталі сімваламі нашага руху. Сімваламі, што вызначылі немагчымасць адступлення. Сімваламі, якія мы не маем права здраджваць. Смерць Аляксандра Тарайкоўскага - гэта кропка незвароту, што падзяліла гісторыю нашай Беларусі на да і пасля. Смерць Вітольда Ашурка - гэта падзея, што ператварыла кропку ў чырвоную лінію, за якую мы не маем права адыходзіць.

Спі спакойна, наш Герой. Верым, што Бог прыняў тваю душу. А мы ў сваю чаргу абяцаем, што будзем бараніць праўду і Верыць у лепшую будучыню і Бога.

Мы помнім:

Беларус
Беларусу
Беларус

Жыве!
1.6K views12:49
Адкрыць / каментаваць
2021-10-05 10:23:30 Паўла Севярынца не адпусцілі на пахаванне бацькі

Пра гэта ў фэйсбуку напісала Вольга Севярынец.

«Пашу сказалі, што тата памёр, днём у пятніцу і адразу ж далі патэлефанаваць матулі. Ён напісаў заяву на выезд, тэарэтычна такая магчымасць у зняволенага ў калоніі ёсць, але дазвол яму не далі, сказалі, што цяжкі артыкул. Паша агаломшаны.

Буду ўдзячная, калі зможаце падтрымаць яго лістамі: 213004, г. Шклоў, вул. 1-ая Заводская, 8, ПК-17, атрад 17. Дзякуем усім за падтрымку. Вельмі сумуем па нашаму Канстанціну Паўлавічу. Вечны яму супакой».
165 views07:23
Адкрыць / каментаваць
2021-10-04 18:08:04 Праблема ў тым, што ведаючы нашы рэаліі, мы разумеем, што некага з каментатараў могуць паспрабаваць паказальна пакараць. Прытым не абавязкова менавіта зараз. Цяпер іх проста "возьмуць на аловак".

Але і гэта не самае страшнае. Самае страшнае, што цяперашні падзел (1, 2) грамадства, якога так прагне Лукашэнка, перешкаджае беларусам убачыць тое, што слепа асуджаючы каментатараў і апраўдваючы налёт на кватэру (хоць, трэба прызнаць, што некаторыя каментары былі сапраўды вострыя), яны глядзяць толькі на вынік, забываючы прычыну. А прычына гэта – злосць у сэрцах, якую спарадзіла бяскарнасць рэжыму.

Падзяляючыся на тых, хто падтрымвае Андрэя Зельцара і на тых, хто падтрымвае супрацоўнікаў КДБ ці ж проста асуджае рэакцыю грамадства на дадзеную жудасную падзею, мы дорым Лукашэнку вагары кіравання, што разводзяць нас яшчэ далей адзін ад аднаго.

Яны абодва і Андрэй Зельцар і загінулы супрацоўнік КДБ Зміцер Федасюк - ахвяры рэжыму лукашэску. Мы ўжо неаднаразова падкраслялі, што наша адзінае выйсце - хрысціянская міласэрнасць.

Правда, вельмі шкада, што з рэлігійных дзеячаў большасць вырашыла адмаўчацца. Дзякуй ксёндзу Барку за неабыякавасць.



https://t.me/viasna96/7471
139 views15:08
Адкрыць / каментаваць
2021-10-01 22:37:00 Считаем необходимым обозначить пару моментов, которые очень важны в контексте ужасной трагедии, разыгравшейся в Минске

Не претендуем на новизну мысли, однако, в стороне не останемся.

Ужасное событие, которое, по-сути, является олицетворением тлетворного влияния Лукашенко, толкающего страну к потенциальному силовому гражданскому конфликту.

Знаете, о чем мы сразу вспомнили, услышав новости? Это наш пост-дискуссия с многоуважаемым ксёндзом Вячаславом Барком. Пост, который вызвал неоднозначную реакцию как у людей нас исключительно читающих, так и у людей, с которыми мы знакомы лично. Обратимся еще раз к Кампендыю Сацыяльнага Вучэння Касцёла, в котором есть четкий миролюбивый посыл( см. наш пост), а также вспомним наши опасения относительно перехода борьбы "ва ўзаемныя здзекаванні, выкліканыя пачуццём помсты. Ці зможам мы з'яднаць пасля гэтага беларусаў, якія ўстаўшы на сілавы шлях няўхільна пойдуць па шляху «вока за вока» ? Усе гэтыя пытанні выклікаюць у нас шчырае замяшанне".

На наш взгляд, сейчас именно та ситуация, которая проверяет возможность истинной консолидации нашего общества в формате противостояния диктатору. Мы уже делали пост относительно личного состава силовых ведомств, в которых годами пестовались лояльные режиму заблудшие души. Нынешнее время и конкретно данный момент - серьезная проверка для всех нас. С одной стороны, эта проверка наших христианских качеств, проверка возможности проявить милосердие к заблудшим, дав возможность им осознать и поменяться. Проверка чистоты наших душ и помыслов. Готовы ли мы принять сделать правильные выводы из этих смертей, или же пустим злобу в свои сердца и распалим конфликт еще сильнее?

С другой стороны, это проверка для тех, кто находится по другую сторону баррикад. Проверка их готовности меняться и открывать душу правде, которая, вполне вероятно будет неприятной. Проверка возможностей и желания пересмотреть свою жизнь и свои приоритеты.

В общем, проверка человеческих качеств каждого отдельно взятого беларуса. Есть только важный момент. Проявлять свои человеческие качества, в первую очередь должны мы, христиане. Ждать пока представители силового блока "прозреют" и ничего не делать - бесполезно. Наша задача - максимально распространять идею о необходимости монолитности нашего общества. О необходимости поиска выхода из положения, в котором оказалась наша страна и ее пути к счастью. Совместному счастью всех беларусов.

В материале Белсата подчеркивается, что не смотря на попытки властей контролировать церкви (особенное внимание там уделяется БПЦ), священники на местах такому тотальному контролю не подвержены. Так вот. Если даже в конкретном касцёле ксёндз не выражает позицию относительно происходящего (что вряд ли), есть смысл самостоятельно проявить инициативу и либо завести на эту тему беседу с ним, либо пообщаться с остальными членами парафии.

Самое плохое - ждать и ничего не делать. Наши трудности должны решать мы сами.

Это мнение исключительно авторов канала Каталіцкая Беларусь: адраджэнне, которое не базируется на принципе "кто умнее, тот и первый мирится". Нет. Но если мы заявляем о том, что знаем ПРАВДУ, говорим о том, что нам доступна ИСТИНА в виде человеколюбия, кем мы будем, если не проявим это?

ЖЫВЕ!
152 views19:37
Адкрыць / каментаваць
2021-10-01 18:26:38 «Плачце з тымі, хто плача» (Рым. 12:15)

1 кастрычніка не стала беларускага паэта і журналіста Канстанціна Севярынца. Ягоны сын – актыўны хрысціянскі вернік Павел Севярынец, які з чэрвеня 2020 года знаходзіцца ў вязніцы.

У сувязі з высокай верагоднасцю таго, што сыну могуць не дазволіць развітацца з уласным бацькам, «Хрысціянская візія» звяртаецца да:

Мітрапаліта Менскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха усяе Беларусі Веніяміна,

Архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія,

Біскупа Віцебскага, старшыні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі Алега Буткевіча,

Апостальскага адміністратара Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскупа Казіміра Велікасельца,

Мітрапаліта Менска-Магілёўскага, арцыбіскупа Юзафа Станеўскага,

Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Антэ Ёзіча.

Мы просім хадайнічаць перад Дэпартаментам выканання пакаранняў МУС Беларусі аб тым, каб зняволены ў папраўчай калоніі-17 у Шклове Павел Севярынец мог адведаць пахаванне свайго бацькі Канстанціна.

Пахаванне запланаванае на 10:00 2 кастрычніка ў вёсцы Унорыца Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласці.
140 views15:26
Адкрыць / каментаваць
2021-09-24 10:54:00 Душа, падрыхтаваная да валадарання разам з Хрыстом у нябеснай славе, павінна быць абчэсаная ўдарамі молата і долата, якімі карыстаецца Боскі Будаўнік, каб падрыхтаваць каменне, гэта значыць выбраныя душы. А чым з’яўляюцца гэтыя ўдары молата і долата? Гэта цемра, мая сястра, страхі, спакусы, боль душы і духоўная боязь, якія сведчаць пра нейкую хваробу, а таксама пакуты цела.

Св. Айцец Піо
82 views07:54
Адкрыць / каментаваць