Get Mystery Box with random crypto!

Праблема ў тым, што ведаючы нашы рэаліі, мы разумеем, што нека | Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

Праблема ў тым, што ведаючы нашы рэаліі, мы разумеем, што некага з каментатараў могуць паспрабаваць паказальна пакараць. Прытым не абавязкова менавіта зараз. Цяпер іх проста "возьмуць на аловак".

Але і гэта не самае страшнае. Самае страшнае, што цяперашні падзел (1, 2) грамадства, якога так прагне Лукашэнка, перешкаджае беларусам убачыць тое, што слепа асуджаючы каментатараў і апраўдваючы налёт на кватэру (хоць, трэба прызнаць, што некаторыя каментары былі сапраўды вострыя), яны глядзяць толькі на вынік, забываючы прычыну. А прычына гэта – злосць у сэрцах, якую спарадзіла бяскарнасць рэжыму.

Падзяляючыся на тых, хто падтрымвае Андрэя Зельцара і на тых, хто падтрымвае супрацоўнікаў КДБ ці ж проста асуджае рэакцыю грамадства на дадзеную жудасную падзею, мы дорым Лукашэнку вагары кіравання, што разводзяць нас яшчэ далей адзін ад аднаго.

Яны абодва і Андрэй Зельцар і загінулы супрацоўнік КДБ Зміцер Федасюк - ахвяры рэжыму лукашэску. Мы ўжо неаднаразова падкраслялі, што наша адзінае выйсце - хрысціянская міласэрнасць.

Правда, вельмі шкада, што з рэлігійных дзеячаў большасць вырашыла адмаўчацца. Дзякуй ксёндзу Барку за неабыякавасць.



https://t.me/viasna96/7471