Get Mystery Box with random crypto!

https://t.me/rerumnovarum/121 Нешта не вельмі хочацца верыць | Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

https://t.me/rerumnovarum/121

Нешта не вельмі хочацца верыць у тое, што Антэ Ёзіч прыехаў дзеля таго, каб "утрымваць" каталікоў ад удзелу ў акцыях супраць Сашы 3%. Бо калі гэта так, то выходзіць, што такая камбінацыя - гэта афіцыйная пазіцыя Ватыкана, што, у сваю чаргу, падрывае веру людзей у барацьбу за Свабоду.

Узяць хаця б нашу гутарку са студэнтамі (ЗБС). Студэнты-вернікі напамінаюць пра ліст Святланы Ціханоўскай да Папы. Моладзь шчыра верыць у сябе і шукае ў Касцёле адказы на пытанні, якія дапамагаюць змагацца. Калі Антэ Ёзіч тут выконвае функцыі па перайманні кітайскага досведу, то хто ж будзе адказваць на пытанні моладзі і дапамагаць ім? Спадзяёмся, што ўсе ж сітуацыя выглядае трохі па-іншаму.

З глыбокай пашанай, калектыў Каталіцкай Беларусі