Get Mystery Box with random crypto!

​​24 чэрвеня Ўрачыстасць нараджэння Яна Хрысціцеля Постаць св | Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

​​24 чэрвеня Ўрачыстасць нараджэння Яна Хрысціцеля

Постаць святога Яна Хрысціцеля, якога Езус назваў «найбольшым сярод народжаных ад жанчыны», знаходзіцца ў цэнтры гісторыі збаўлення дзякуючы асаблівай місіі гэтага святога быць папярэднікам Сына Божага на зямлі.

Ян — ад габрэйскага біблейскага імя Johanan («Бог ёсць міласэрны»). Гэтае імя — самае папулярнае сярод благаславёных і святых, агульная лічба якіх перавышае дзве сотні. Нарадзіўся Ян Хрысціцель у Аін-Карыне (Юдэя) за паўгода да нараджэння Хрыста. Яго бацькамі былі юдэйскі святар Захарыя і Альжбета. Нараджэнне Яна Хрысціцеля прадказаў Арханёл Габрыэль, які аб’явіўся Захарыі, калі той складваў ахвяру ў святыні. Паколькі стары Захарыя не паверыў, што стане бацькам у такім узросце, Арханёл учыніў так, што Захарыя анямеў ажно да нараджэння дзіцяці. Калі хлопчык нарадзіўся, родныя хацелі назваць яго так, як бацьку, Захарыем, але Альжбета настойвала на тым, што сына трэба назваць Янам. Гэта пацвердзіў і Захарыя, напісаўшы імя «Ян» на паперы, і ў гэтую самую хвіліну да яго вярнуўся дар мовы.

Калі Ян падрос, ён пакінуў бацькоў і адправіўся ў пустыню, жыў там, апрануўшыся ў адзенне з вярблюджай шэрсці і жывячыся мёдам і саранчою. Калі Ян атрымаў ад Бога наказ ісці да людзей і прапаведваць, ён накіраваўся да ракі Ярдан і стаў знакамітым прарокам, які прадказваў прыйсце Хрыста, — Ян называў Яго «Баранкам Божым».

На бераг Ярдана да Яна Хрысціцеля прыходзіла шмат людзей. Аднойчы прыйшоў Езус і папрасіў Яна ахрысціць Яго. Ян спабаваў пярэчыць, сказаўшы: «Гэта мне патрэбен хрост ад Цябе, а Ты прыходзіш да мяне?» — але ахрысціў Езуса. Потым ён звярнуўся да сваіх вучняў і прапанаваў ім ісці за Хрыстом. Сам жа пайшоў у Галілею, якою кіраваў тады Ірад Агрыпа, сын Ірада — забойцы немаўлят.

Жыццё св. Яна Хрысціцеля скончылася трагічна. Святы Ян указваў Іраду на яго амаральныя ўчынкі: «Нельга табе мець жонку брата твайго» (гл. Мк 6, 18). Разгневаны цар па намове жонкі загадаў арыштаваць святога і пасадзіць у вежу Махеронт. Падчас аднаго з піроў, які Ірад наладзіў у дзень свайго нараджэння, моцна захмялелы Агрыпа прысягнуў, што выканае кожнае жаданне дачкі сваёй жонкі Герадыяды, Саламеі, якая парадавала яго сваім танцам. Тады Герадыяда намовіла дачку, каб тая сказала, што хоча атрымаць галаву святога. Давялося Іраду загадаць адсячы галаву св. Яну Хрысціцелю, якую на місе прынеслі ў залу, дзе адбываўся пір. Цела святога забралі ягоныя вучні і пахавалі ў невядомым месцы (магчыма ў Сэбасце ў Самарыі).

крыніца http://serebranka.sdb.by

Чаму вучыць Ян Хрысціцель?

Усе яго дзеяння, усе яго словы так ці інакш падводзяць нас да разумення істы каяння.

Што ёсць каянне? Каянне - гэта, насамперш жаданне змяніць сябе, прызнаўшы свае памылкі. Жаданне ўстаць на шлях Праўды, жаданне быць разам з Панам.

І знаеце без чаго каянне не мае сэнсу? Без прабачэння. Усёдараванне, міласэрнасць, што паходзіць з Любові - вось ён спадарожнік каяння.

Менавіта пра гэта мы пісалі і пішам. Наша заданне - не пускаць у сэрца злосці і цемрадзі, не адракаючыся пры гэтым ад Праўды.