Get Mystery Box with random crypto!

Хочам яшчэ адзначыць, што сёння праходзяць судовыя працэсы над | Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

Хочам яшчэ адзначыць, што сёння праходзяць судовыя працэсы над палітычнымі зняволенымі: Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Мікалаем Статкевічам, Уладзімірам Цыгановичем, Арцёмам Сакавым, Дзмітрыем Паповым і Віктарам Бабарыкам (яго, дарэчы, прыйшла падтрымаць маса людзей).

Усіх іх Ірад судзіць па надуманых абвінавачаннях, толькі з пачуцця месці і крыўды. Гісторыя расставіць усе на свае месцы і Ірад Лукашэнка зойме сваё месца побач з яму падобнымі.

Сіл усім палітвязням і цярплівасці. Нам усім трэба згуртавацца.

На catholic.by, дарэчы, разважаюць пра тое, як Каталіцкі Касцёл гуртаваў людзей падчас акцый Салідарнасці ў Польшчы і пра тое, як ў наш час польская моладзь гэты Касцёл пакідае. Безумоўна, трэба зрабіць пэўныя высновы і падумаць, як унікнуць таго, каб моладзь пакідала Касцёл.

Аднак перш чым гэтыя высновы рабіць, нядрэнна было б усім нам згуртавацца ў тым ліку дзякуючы Касцёлу. Мы яшчэ не прайшлі шлях Салідарнасці, які прывёў да рэфармацыі Польшчы і сыходзе з краіны дыктатарскага рэжыму.

Перш чым перажываць пра тое, што наша моладзь можа нешта пакінуць, трэба яе вакол гэтага згуртаваць.

Ёсць пра што памеркаваць, праўда?