Get Mystery Box with random crypto!

Забі зяпу

Лагатып тэлеграм-канала zabiziapu — Забі зяпу З
Лагатып тэлеграм-канала zabiziapu — Забі зяпу
Адрас канала: @zabiziapu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.11K
Апісанне з канала

Падкаст «Забі зяпу» — zabiziapu.mave.digital
Распаўсюд беларускай мовы праз стварэньне сучаснага кантэнту на жыцьцёвыя тэмы
Калі вы хочаце падтрымаць нас і атрымоўваць эксклюзіўны кантэнт:
t.me/ i6BUHXtP2YIxN2Zi

Ratings & Reviews

4.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 4

2022-06-19 15:05:47 ​​Экзыстэнцыялізм Васіля Быкава

19 чэрвеня 1924 — нарадзіўся Васіль Быкаў, выдатны беларускі пісьменьнік і грамадзкі дзяяч.

Ён сказаў праўду пра вайну. Вайна Быкава сказала праўду пра чалавека. А чалавек Быкава нічога не сказаў. Нікога не асудзіў і не прамовіў патрэбных банальнасьцяў: сытуацыі пату не пасуе патас і трэба пачынаць спачатку. Ён нават не ўсьміхнуўся стомленай усьмешкай пераможцы, гэты быкаўскі чалавек, які раптам намацаў у сабе сэнс.

Бадай у кожным быкаўскім творы падзеі разгортваюцца ў сытуацыі пагранічча, яго героі нібыта ўвесь час рухаюцца на вузкім лапіку нічыйнай тэрыторыі, якую трэба адолець. Яны ня надта задумваюцца, чыёй воляй дадзеная ім гэтая спрэс замінаваная мяжа: паміж маральлю і выжываньнем, паміж «я» і «звыш-я», паміж ганьбаю і... Ня гонарам, не — проста адсутнасьцю ганьбы, на большае яны не прэтэндуюць. Мяжа паміж жыцьцём і сьмерцю, геамэтрычна простая і блізкая, як ніколі, ня надта дазваляе ім лавіраваць.

Ляндшафты ягонага сьвету, пераважна беларускія, свае, гіблыя — ідэальнае месца для такіх практыкаваньняў. Натыкаючыся ў тумане на сьцены, блытаючы сьляды, скочваючыся ў лагчыны, правальваючыся ў дрыгву, марна спрабуючы зьнікнуць, растварыцца ў гушчары — так спрабуюць пазьбегнуць выбару на гэтай зямлі. Але ён усё адно насьцігае.

Сваю ўласную «ваенную» тэму Быкаў некалі сфармуляваў так: «Што такое чалавек перад зьнішчальнай сілаю бесчалавечых абставінаў? На што ён здольны, калі магчымасьці абараніць жыцьцё вычарпаны і прадухіліць сьмерць немагчыма?»

З самага пачатку Быкаў быў пасьлядоўна беларускі — і гэтая дарога, выкладзеная брукам яго ўсё больш значнага аўтарытэту, прывяла пісьменьніка туды, куды мусіла прывесьці: да «Жоўтага пясочку», да БНФ, да палітычнага змаганьня і ўрэшце — да духоўнага і інтэлектуальнага супраціву новай «народнай уласьці» і ад’езду за мяжу. Здаецца, Быкаў зрабіўся ледзьве ня самай вялікай «культурнай» паразай рэжыму: пасьля таго, як найбольш знанаму яшчэ з савецкіх часоў жывому беларускаму пісьменьніку вырашылі перакрыць кісларод, расталі апошнія ілюзіі што да прытомнасьці гэтай дзяржавы. Нават тым, хто ставіўся да «ўласьці» нэўтральна, стала зразумела, што адбываецца — асабліва ў «братняй Расеі», дзе Быкава цанілі і цэняць як свайго.

У Нямеччыне да нашых пісьменьнікаў заўжды ставіліся са спачуваньнем. «...Тут нічога, апроч інтэрвію, надрукаваць немагчыма... Адно лепш — тут вясна ўжо на падыходзе, сьнегу няма (і не было), распускаюцца пупышкі на кустах. А ў Менску яшчэ, кажуць, сьнег. Але ня толькі сьнег, а і дрымучае ідыёцтва ўладаў, якімі кіруе „мазаічная псыхапатыя“...» Гэта ўрывак зь ліста Быкава.

З артыкула: Апошняе вымярэньне

Больш пра неверагодны лёс слухайце Васіля Быкава ў аўтабіяграфіі "Доўга дарога дадому", чытае сам аўтар, быццам размаўляе з табой сам насам.

#мова #супермова #героі #гонар #годна #белліт
418 views12:05
Адкрыць / каментаваць
2022-06-16 18:00:23 Добры вечар! Сёньня расказваем пра тэлеграм-каналы беларускіх падкастаў, на якія раім падпісацца

@kupinaruzh — канал пра кіно і ўсё, што зь ім зьвязана. Тут вас чакаюць навіны, рэцэнзіі, падкасты, мэмы, віктарыны й многае іншае выключна па-беларуску!

@staselkakir — канал пісьменніка Кірыла Стаселька (і аўтара падкаста «Малус»), кароткія гісторыі, новыя рэлізы, культурніцкія абвесткі й іншыя літаратурныя навіны

@belarusianfables — падкаст зь цікавымі байкамі пра беларусаў для беларусаў. Аўтар апавядае пра розныя мясьціны, асобы й рэчы

@piershy_hikauski — у гэтым канале вы знойдзеце апошнія навіны фільмаў, сэрыялаў, тэхналёгій ды гульняў па-беларуску

@pad_piva — падкаст, у якім тры дзяўчыны чытаюць бел. літ. і сьмешна разважаюць пра гэта пад піва
54 views15:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-10 18:30:33 Чым нас уразіў беларускі інтэрнэт на гэтым тыдні?

Сёньня ў складанцы будзе шмат ютубу — глядзеце на здароўе ды беражыце сябе. Зычым вам добрых выхадных!

Стэнд-ап Ідрака Мірзалізадэ па-беларуску. Нашыя зоркі нарэшце вяртаюцца да роднай мовы — яшчэ адзін цудоўны прыклад!

Курс лекцый Лятучага ўнівэрсытэту пра габрэяў у гісторыі Беларусі. Для тых, хто лічыць, што па-беларуску мала адукацыйнага кантэнту.

Кароткі агляд асноўных прынцыпаў вымаўленьня ў беларускай мове. Якасьць супэр, падаваньне таксама!

Тэст: ці можаш ты падтрымаць сяброўку? Мы робім падкаст пра псыхалягічныя зносіны, таму нам тэст дужа спадабаўся. Шмат чаму вучыць!

Падкаст Мікіты Мелказёрава. Госьць — культуроляг, кінакрытык, журналіст Максім Жбанкоў. Тэма выпуску — «Чаму мне ня трэба саромецца таго, што я беларус?»

Лекцыя Андрэя Хадановіча пра Уладзімера Караткевіча. Пра вершы пісьменніка й тое, як савецкая цэнзура зьмяняла «Ладзьдзю роспачы»
444 viewsedited  15:30
Адкрыць / каментаваць
2022-06-07 17:00:00
У нас новы выпуск падкаста!

Пра веру і тое, дзе яе цяпер шукаць. Чым вера ў Бога адрозьніваецца ад веры ў чалавецтва? Як уплывае вера ў штосьці на нашае разуменьне запраўднасьці? Чаму найгоршыя людзі лічуць, што яны добрыя?

Слухайце па спасылцы на ўсіх пляцоўках ці ў нашым данат-канале ў тэлеграме
394 viewsedited  14:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-06 13:00:50 Заўтра ў нас выходзіць ужо чацьвёрты выпуск падкасту

Але калі вы хочаце:
паслухаць яго сёньня
атрымоўваць ад нас іншы эксклюзіўны кантэнт
падтрымаць наш праект

Мы раім вам уступіць у наш прыватны канал у тэлеграме ці падтрымаць нас праз сэрвіс Бусьці. Гэта дапаможа нам рэгулярна рабіць наступныя выпускі падкасту ды іншы кантэнт у сацыяльных сетках
459 viewsedited  10:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-05 17:44:57 Новая праграма для вывучэньня беларускай мовы! З клясычным правапісам!

Вітаем! Сёньня хочам расказаць вам пра надзвычай годную й неймаверна карысную рэч — пра карткі для вывучэньня беларускае лексыкі

Міхась рупліва зьбіраў іх на карысьць Беларушчыны, а цяпер яму патрэбная супольная дапамога, каб зрабіць іх максымальна дасканалымі й выправіць магчымыя памылкі друку.

Пераходзьце ў канал @rodnajamova, глядзеце замацаванае паведамленьне, сьцягвайце праграму, вучыце беларускую мову, а як убачыце памылку — паведаміце, калі ласка, аўтару :)

Дарэчы, карткі напісаныя тарашкевіцай, і таму можна запамінаць ня толькі значаньне слоў, а яшчэ й іх напісаньне ды вымаўленьне. Гэта вельмі добрая практыка для тых, хто вывучае клясычны правапіс
612 viewsedited  14:44
Адкрыць / каментаваць
2022-06-03 18:00:39 Што мы слухалі, глядзелі й чыталі на гэтым тыдні?

Працягваем дзяліцца з вамі цікавінкамі й карыснымі матар'яламі

Выпуск нашага падкаста пра сузалежныя адносіны й пра тое, дзе розьніца паміж прыхільнасьцю й залежнасьцю, а таксама як у такія адносіны ня трапіць

Артыкул «Курапаты — дарога сьмерці» — жахлівая праўда пра злачынствы камуністаў 1930–1950-х гадоў (надта ўразьлівым і людзям з хворымі нэрвамі чытаць ня раім)

Відэа пра тое, як улады СССР спрабавалі зьнішчыць украінскую мову. Вы будзеце зьдзіўленыя, як шмат у нас падабенстваў. Відэа па-ўкраінску

Тэлеграм-канал зь беларускімі народнымі песьнямі. Калі слухаем пяшчотны голас аўтаркі, на душы адразу робіцца цёпла й прыемна

Тэлеграм-канал з рэбусамі па-беларуску, зь якім можна весела й цікава вучыць новыя словы

Трэк «Гадзінамі» — Veramiayuk дапамагае супакоіцца й яшчэ раз пераканацца ў тым, што нашая мова надзвычай чароўная й мілагучная!
329 views15:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-01 14:20:07 Мы плянуем зрабіць сэрыю допісаў пра розных адмыслоўцаў, якія вядуць свае старонкі па-беларуску. Мы ўжо знайшлі некалькі майстарыц манікюру, псыхолягаў, візажыстак. Калі вы ведаеце беларускамоўных майстроў і майстарыц, знаўцаў ці проста людзей, якія дзеляцца цікавасьцямі па-беларуску, адпраўляйце спасылкі на іх у камэнтарох, а мы пачытаем
510 viewsedited  11:20
Адкрыць / каментаваць
2022-06-01 13:01:09
Шаноўныя, першы дзень лета й першае нашае крос-прома :) Хочам расказаць вам пра якасныя беларускамоўныя праекты

@kupinaruzh — канал пра кіно й ўсё, што зь ім зьвязана. Тут вас чакаюць навіны, рэцэнзіі, падкасты, мемы, віктарыны й многае іншае выключна па-беларуску!
576 views10:01
Адкрыць / каментаваць
2022-05-27 18:01:57 Што было цікавага на гэтым тыдні?

Гэта Ўладзь Кароткі, галоўны рэдактар Забі зяпу, і сёньня я раскажу вам, што на гэтым тыдні мы з нашай камандай знайшлі надзвычайнага. Гэта не заўсёды сучасны кантэнт, проста тое, што прыцягнула нашую ўвагу

Ютуб-канал пра відэагульні на беларускай мове, першае відэа пра Skyrim і ягоную наратыўную будову

Відэа Мікіты Моніча пра галоўную спадчыну Беларусі паводле меркаваньняў Бахарэвіча, Севярынец, Харэўскага ды Маціновіча

Трэк «Мары» NaviBand пра настальгію, якая вяртае да «мар, чырвоных як кроў»

Аўдыякніга «1984» Джорджа Оруэла ад купалаўцаў. Тут усё самі разумееце

3 сэзон сэрыяла «Love, death + robots» па-беларуску by Vozhyk. Дзякуем аўтару за пераклад і агучваньне!

Бонус: шансон на роднай мове пра віленскую турму, слуцкі рынак і цяжкае каханьне арыштанта. Тэксты напісаныя яшчэ ў 1920-30-х гадох ХХ стагодзьдзя

А яшчэ напішэце ў камэнтарох файных беларускіх маладых выканаўцаў, якіх варта паслухаць. Мы вось ведаем Rap$Vogue і Iva Sativa. А хто яшчэ?
444 views15:01
Адкрыць / каментаваць