Get Mystery Box with random crypto!

Новая праграма для вывучэньня беларускай мовы! З клясычным пра | Забі зяпу

Новая праграма для вывучэньня беларускай мовы! З клясычным правапісам!

Вітаем! Сёньня хочам расказаць вам пра надзвычай годную й неймаверна карысную рэч — пра карткі для вывучэньня беларускае лексыкі

Міхась рупліва зьбіраў іх на карысьць Беларушчыны, а цяпер яму патрэбная супольная дапамога, каб зрабіць іх максымальна дасканалымі й выправіць магчымыя памылкі друку.

Пераходзьце ў канал @rodnajamova, глядзеце замацаванае паведамленьне, сьцягвайце праграму, вучыце беларускую мову, а як убачыце памылку — паведаміце, калі ласка, аўтару :)

Дарэчы, карткі напісаныя тарашкевіцай, і таму можна запамінаць ня толькі значаньне слоў, а яшчэ й іх напісаньне ды вымаўленьне. Гэта вельмі добрая практыка для тых, хто вывучае клясычны правапіс