Get Mystery Box with random crypto!

Што мы слухалі, глядзелі й чыталі на гэтым тыдні? Працягваем | Забі зяпу

Што мы слухалі, глядзелі й чыталі на гэтым тыдні?

Працягваем дзяліцца з вамі цікавінкамі й карыснымі матар'яламі

Выпуск нашага падкаста пра сузалежныя адносіны й пра тое, дзе розьніца паміж прыхільнасьцю й залежнасьцю, а таксама як у такія адносіны ня трапіць

Артыкул «Курапаты — дарога сьмерці» — жахлівая праўда пра злачынствы камуністаў 1930–1950-х гадоў (надта ўразьлівым і людзям з хворымі нэрвамі чытаць ня раім)

Відэа пра тое, як улады СССР спрабавалі зьнішчыць украінскую мову. Вы будзеце зьдзіўленыя, як шмат у нас падабенстваў. Відэа па-ўкраінску

Тэлеграм-канал зь беларускімі народнымі песьнямі. Калі слухаем пяшчотны голас аўтаркі, на душы адразу робіцца цёпла й прыемна

Тэлеграм-канал з рэбусамі па-беларуску, зь якім можна весела й цікава вучыць новыя словы

Трэк «Гадзінамі» — Veramiayuk дапамагае супакоіцца й яшчэ раз пераканацца ў тым, што нашая мова надзвычай чароўная й мілагучная!