Get Mystery Box with random crypto!

Чым нас уразіў беларускі інтэрнэт на гэтым тыдні? Сёньня ў ск | Забі зяпу

Чым нас уразіў беларускі інтэрнэт на гэтым тыдні?

Сёньня ў складанцы будзе шмат ютубу — глядзеце на здароўе ды беражыце сябе. Зычым вам добрых выхадных!

Стэнд-ап Ідрака Мірзалізадэ па-беларуску. Нашыя зоркі нарэшце вяртаюцца да роднай мовы — яшчэ адзін цудоўны прыклад!

Курс лекцый Лятучага ўнівэрсытэту пра габрэяў у гісторыі Беларусі. Для тых, хто лічыць, што па-беларуску мала адукацыйнага кантэнту.

Кароткі агляд асноўных прынцыпаў вымаўленьня ў беларускай мове. Якасьць супэр, падаваньне таксама!

Тэст: ці можаш ты падтрымаць сяброўку? Мы робім падкаст пра псыхалягічныя зносіны, таму нам тэст дужа спадабаўся. Шмат чаму вучыць!

Падкаст Мікіты Мелказёрава. Госьць — культуроляг, кінакрытык, журналіст Максім Жбанкоў. Тэма выпуску — «Чаму мне ня трэба саромецца таго, што я беларус?»

Лекцыя Андрэя Хадановіча пра Уладзімера Караткевіча. Пра вершы пісьменніка й тое, як савецкая цэнзура зьмяняла «Ладзьдзю роспачы»