Get Mystery Box with random crypto!

Добры вечар! Сёньня расказваем пра тэлеграм-каналы беларускі | Забі зяпу

Добры вечар! Сёньня расказваем пра тэлеграм-каналы беларускіх падкастаў, на якія раім падпісацца

@kupinaruzh — канал пра кіно і ўсё, што зь ім зьвязана. Тут вас чакаюць навіны, рэцэнзіі, падкасты, мэмы, віктарыны й многае іншае выключна па-беларуску!

@staselkakir — канал пісьменніка Кірыла Стаселька (і аўтара падкаста «Малус»), кароткія гісторыі, новыя рэлізы, культурніцкія абвесткі й іншыя літаратурныя навіны

@belarusianfables — падкаст зь цікавымі байкамі пра беларусаў для беларусаў. Аўтар апавядае пра розныя мясьціны, асобы й рэчы

@piershy_hikauski — у гэтым канале вы знойдзеце апошнія навіны фільмаў, сэрыялаў, тэхналёгій ды гульняў па-беларуску

@pad_piva — падкаст, у якім тры дзяўчыны чытаюць бел. літ. і сьмешна разважаюць пра гэта пад піва