Get Mystery Box with random crypto!

Забі зяпу

Лагатып тэлеграм-канала zabiziapu — Забі зяпу З
Лагатып тэлеграм-канала zabiziapu — Забі зяпу
Адрас канала: @zabiziapu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.11K
Апісанне з канала

Падкаст «Забі зяпу» — zabiziapu.mave.digital
Распаўсюд беларускай мовы праз стварэньне сучаснага кантэнту на жыцьцёвыя тэмы
Калі вы хочаце падтрымаць нас і атрымоўваць эксклюзіўны кантэнт:
t.me/ i6BUHXtP2YIxN2Zi

Ratings & Reviews

4.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2022-08-10 14:10:00 Мы стварылі гутарку Моўная талака

для перакладнікаў_цаў і рэдактараў_к
рознае літаратуры, артыкуляў, мабільных і кампутарных праграмаў, гульняў, фільмаў, сэрыялаў і г.д., а таксама ўсіх ахвочых паляпшаць свае веды беларускае мовы

Моўная талака — месца, дзе можна:

• дапамагаць адно аднаму разьвязваць моўныя пытаньні й перакладаць спрэчныя моманты

• знаёміцца й шукаць людзей у сваю каманду, каб, прыкладам, разам нешта перакласьці ці стварыць нейкі цікавы праект

• дзяліцца карыснымі моўнымі матар'яламі (мы таксама будзем часам нешта дасылаць)

• практыкаваць беларускую мову праз гутаркі ў галасавым чаце

Запрашаем усіх ахвочых далучыцца!
@mounaja_talaka


P.S. У чаце вас чакае аўдыё-прывітаньне ад кіраўніка Беларускага Шалу
1.6K views11:10
Адкрыць / каментаваць
2022-08-05 14:30:50
Як дадаць беларускую мову

Камп’ютар (Windows 7, Windows 8/10/11, Mac OS)
Смартфон (Android, iOS)
Сацыяльныя сеткі (Facebook, VK, Аднакласнікі)
Мэсанджары (Telegram, Viber)

Дзе праверыць арфаграфію, каб быць упэўненым(ай), што ўсё напісана правільна

Інструкцыі тут:
https://palatno.media/dadac-belaruskuju-movu/

Абавязкова падзяліцеся з сябрамі!
1.9K views11:30
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 18:00:14 Пагаворым пра футбол на беларускай мове

Вітаю, гэта Ўладзь Кароткі, я сувядоўца нашага падкасту пра пытаньні падлеткаў. І сёньня, працягваючы тэму з тэлеграм-каналамі, я надумаў згадаць адзін са сваіх улюбленых — Futbol Paŭsiuĺ. Чаму ён?

1) Летам у ім публікаваліся артыкулы й навіны ня толькі пра мужчын, а таксама пра жаночы Чэмпіянат Эўропы. Мне здаецца, гэта вельмі крута!

2) На яго падпісана ўсяго (на момант напісаньня гэтага тэксту) усяго 37 чалавек! Я разумею, колькі энэргіі й сілаў трэба пакласьці на такі праект, таму я хачу, каб пра яго даведалася як мага больш людзей

3) Футбол — гэта маё асабістае гілці плэжа (пра гэта таксама трэба зрабіць выпуск падкасту). Калі я стаміўся вучыць нямецкую мову, чытаць артыкулы пра гендар стадіс, хочацца проста ўзяць і паглядзець штосьці такое, асабліва, калі яно па-беларуску
1.6K viewsedited  15:00
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 13:00:00 Новыя файныя каналы ў тэлеграме

Мы звычайна робім складанкі праектаў у пятніцу, але гэты тыдзень асаблівы. Сёньня мы публікуем сьпіс цікавых каналаў, зь якімі мы зрабілі крос-прома. Чытайце, глядзеце й пашырайце сваю беларускамоўную прастору ў тэлеграме:

@poshtabel — Беларусь на старых паштоўках

@supermova — канал для павышэньня роўня сьвядомасьці кожнага беларуса праз гісторыю й аповеды пра годных людзей, а таксама агляд беларускамоўных імпрэзаў кожны тыдзень!

@cikavyjafacts — канал зь цікавымі фактамі на самыя розныя тэмы па-беларуску, дзякуючы якому вы можаце штодзень даведвацца пра нешта новае й незвычайнае

@backtobelarus — найноўшая гісторыя Беларусі. Фота, відэа й падзеі з 1990-х і 2000-х. Тое, што, здавалася, было толькі ўчора
1.3K viewsedited  10:00
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 16:30:00
Слухайце наш новы (ужо восьмы!) выпуск падкасту па спасылцы
1.2K views13:30
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 18:25:32 Забі зяпу pinned «Новы агляд беларускамоўных цікавінак! Старонка з прыгожымі й моцнымі аўтарскімі вершамі. Новая зорачка беларускай паэзіі! Канал з рэцэптамі беларускіх страў і страў ад знакамітай эўрапэйскай фірмы Lidl у перакладзе з польскай на беларускаю мову Новы…»
15:25
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 18:00:35 Новы агляд беларускамоўных цікавінак!

Старонка з прыгожымі й моцнымі аўтарскімі вершамі. Новая зорачка беларускай паэзіі!

Канал з рэцэптамі беларускіх страў і страў ад знакамітай эўрапэйскай фірмы Lidl у перакладзе з польскай на беларускаю мову

Новы ютуб-канал зь беларускімі трэйлерамі вядомых фільмаў

Настаўнік барабанаў у Менску. Калі вы даўно марылі навучыцца йграць на барабанах (ды шчэ й па-беларуску!), то пішэце Яўгену й ажыцьцяўляйце свае мары

Новы падкаст, аўтарка якога на прыкладзе Гародні высьвятляе, як зрабіць беларускія гарады ўтульнымі

️Хорма рэгістрацыі на EdTech Hackathon, што адбудзецца ў Менску 6-7 жніўня. Вы можаце прыйсьці са сваёй уласнай ідэяй або далучыцца да іншай каманды, каб разам стварыць карысныя прадукты, якія павысяць эфэктыўнасьць перадаваньня ведаў ад адукатараў да вучняў. Больш падрабязна чытайце тут :)

Зычым вам прыемных выхадных!
193 viewsedited  15:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 18:15:01 Вітаем! Сёньня будзе агляд старонак, якія ўжываюць клясычны правапіс

Гумарыстычна-адукацыйная старонка з трапнымі выразамі й адказамі тым, хто лічыць беларускую мову дыялектам расейскай

Канал Малаток пра кампутарныя гульні, дзе аўтар публікуе навіны пра відэа, а таксама разьбірае свае памылкі. Ютуб-канал прыйдзецца даспадобы нават тым, хто не цікавіцца гульнямі, бо аўтара проста цікава й прыемна слухаць!

Канал Беларускага Шалу з добрымі лагоднымі мэмамі па-беларуску. А на ютубе можна паглядзець беларускамоўныя агучваньні Гачы, урыўкі зь фільмаў «Крымінальнае чытво», «Збавеньне Шаўшэнку» й інш.

Канал Лагодны Цмок зь фільмамі й сэрыяламі. Каманда пачала тыдзень допісаў з адказамі на частыя пытаньні, таму запрашаем пачытаць!

Старонка праекта Прамень Асьветы, дзе сабраныя больш за 150 беларускамоўных майстроў, настаўнікаў, творцаў, знаўцаў, крам, розных мейсцаў, а таксама адукацыйныя лекцыі й матар'ялы. Ёсьць і допіс пра тое, што беларусы могуць зрабіць для зьяўленьня магчымасьці навучацца па-беларуску

️Выпуск нашага падкасту пра тое, як скончыць сяброўства. Хто яшчэ ня слухаў, заклікаем паслухаць :)

Калі вы ведаеце яшчэ цікавыя каналы/старонкі, якія карыстаюцца «тарашкевіцай», то, калі ласка, падзялецеся імі з намі ў камэнтарох

Зычым вам цудоўных выхадных! Беражэце сябе!
512 viewsedited  15:15
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 15:30:00 А вы ведаеце, што гэта ўжо можна зрабіць па вось гэтай спасылцы

Таксама праз гэта вы падтрымаеце выхад нашых допісаў, тэкстаў і новых выпускаў (і нават іншых падкастаў, якія мы ўжо плянуем). Усё абсалютна бяспечна й празрыста. Запрашаем!
215 views12:30
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 15:30:00
Вы хацелі б слухаць выпускі нашага падкасту адразу ў Тэлеграме?
Anonymous Poll
64%
Так, было б зручна
36%
Не, мне хапае разнастайных пляцовак
88 voters217 views12:30
Адкрыць / каментаваць