Get Mystery Box with random crypto!

Забі зяпу

Лагатып тэлеграм-канала zabiziapu — Забі зяпу З
Лагатып тэлеграм-канала zabiziapu — Забі зяпу
Адрас канала: @zabiziapu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.11K
Апісанне з канала

Падкаст «Забі зяпу» — zabiziapu.mave.digital
Распаўсюд беларускай мовы праз стварэньне сучаснага кантэнту на жыцьцёвыя тэмы
Калі вы хочаце падтрымаць нас і атрымоўваць эксклюзіўны кантэнт:
t.me/ i6BUHXtP2YIxN2Zi

Ratings & Reviews

4.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 5

2022-05-26 19:35:09 Мы крышачку зьмяняем канцэпцыю нашага канала

Вас за апошні тыдзень паболела на 100 чалавек! Гэта цудоўна, а яшчэ натхніла нас падумаць пра канцэпцую нашых сацыяльных сеткаў. І вось да чаго мы прыйшлі

Цяпер асноўны кантэнт у нашым канале будзе пра тое, што мы (рэдакцыя Забі зяпу) лічым цікавым у прасторы, якая зьвязаная зь беларускай мовай і культурай. Кожную пятніцу а 18:00 мы будзем пісаць пра тое, што нас уразіла, зьдзівіла й зацікавіла.

Часам будзем расказваць і пра навіны, вартыя ўвагі, і дзяліцца інфой пра нашыя матар'ялы. Але будзем спрабаваць не дакучаць вам анонсамі ды іншымі паведамленьнямі. Калі шчыра, нам і самім цяжка жыць у атмасфэры бясконцага інфашуму

Як вам такая ідэя?
630 views16:35
Адкрыць / каментаваць
2022-05-24 13:30:01
Новы выпуск! Слухайце цяпер на ўсіх пляцоўках

У трэцім выпуску Даша ды Ўладзь вызначаюць, што такое прыхільнасьць, а таксама тыя моманты, калі прыхільныя адносіны пераходзяць у залежныя. Як прадухіліць залежнасьць ад партнэра? Як выйсьці з такіх небясьпечных адносін? Даша і Ўладзь дзеляцца сваім досьведам стасункаў з нарцысамі, крычаць на былых, сьмяюцца й расказваюць, як умацоўвалі самаацэнку, даюць парады, якімі карыстаюцца самі

Пішэце, як вам выпуск і як вы спраўляецеся з залежнымі адносінамі самі!
462 views10:30
Адкрыць / каментаваць
2022-05-17 16:45:21
Якую з гэтых кніг вы б хацелі прачытаць ці перачытаць?
Anonymous Poll
38%
Новая зямля. Якуб Колас
54%
Шляхціц Завальня. Ян Баршчэўскі
26%
Гражына. Адам Міцкевіч
29%
Магала льва. Янка Купала
30%
Пошукі будучыні. Кузьма Чорны
26%
Вершы. Максім Багдановіч
20%
Песня пра зубра. Мікола Гусоўскі
208 voters447 views13:45
Адкрыць / каментаваць
2022-05-17 16:45:14
451 views13:45
Адкрыць / каментаваць
2022-05-17 16:45:08 Хачу вам расказаць пра тое, што я старанна рабіў у Яндэкс Музыцы пэўны час, — пра беларускія аўдыякнігі

Дзялюся з вамі гэтым не таму што гэта рэкляма, а таму што некалькі месяцаў назад там не было зусім нічога, а цяпер ёсьць шмат чаго! І будзе яшчэ больш у будучыні. Учора атрымаў некалькі новых вокладак кніг, і цяпер ня толькі слухаць, але й чытаць будзе прыемна! На відары́сах акурат яны :)

Слухайце аўдыякнігі, цісьніце ім падабайкі — гэта вельмі важна! Чым больш у іх будзе падабаек, тым больш верагоднасьць таго, што Яндэкс будзе й далей дапамагаць беларускамоўнаму кантэнту

450 viewsedited  13:45
Адкрыць / каментаваць
2022-05-14 15:13:16
Думаеце, як пачаць размаўляць па-беларуску? Тут асноўныя парады, лайфхакі і спасылкі

https://belmova.sojka.io

Навошта вучыць беларускую мову?
Як не саромецца памылак?
Анлайн і афлайн курсы беларускай мовы
YouTube i TikTok па-беларуску
Фільмы, мультфільмы, кнігі

Беларуская мова — наша каштоўнасць. Але гэта не крыштальны сасуд, які трэба трымаць у глыбіні буфету, баючыся разбіць, і не запыленая кніга, у якой сабраны непарушны збор правілаў. Мова — гэта маркер, які пазначае сваіх, гэта зброя, моц, але таксама гэта несканчальнае поле для забаваў, эксперыментаў і натхнення. Давайце ж вучыць беларускую мову, «каб не ўмёрлі».
368 views12:13
Адкрыць / каментаваць
2022-05-10 17:00:47 Ура! Выйшаў наш другі выпуск! Там мы абмяркоўваем сорам: высьвятляем, адкуль і чаму ён ўзьнікае, прызнаемся, чаго мы саромеемся самі, разважаем аб тым, як з гэтым жыць.

Выпуск ужо даступны па спасылках:
zabiziapu.mave.digital ці https://pc.st/1620347025

Слухайце на здароўечка, а мы будзем чакаць ваш фідбэк
109 views14:00
Адкрыць / каментаваць
2022-05-04 18:20:00 У Інстаграме мы сабралі асноўныя правілы клясычнага правапісу, а тут дзелімся з вамі карыснымі матар'яламі для яго вывучэньня :)

1. Граматыка Тарашкевіча — спасылка адразу на ўсе выданьні для тых, хто хоча даведацца, як адбывалася натуральнае ўнармаваньне нашае мовы да рэформы 1933 г.

2. Беларускі клясычны правапіс 2005 — збор правілаў, сучасная нармалізацыя. Аўтары: Ю.Бушлякоў, З.Саўка, В.Вячорка, З.Санько. Калі вам нехта даказвае, што «тарашкевіца» ня мае аніякіх сучасных нарматыўных дакумэнтаў, то ён пэўна хлусіць

3. Тут у трэцяй частцы ёмка напісана пра асаблівасьці клясычнага правапісу, галоўныя й цяпер мала вядомыя адметы беларускае мовы, а таксама параўнаньне правапісаў.

4. Клясычны правапіс — слоўнік з «БКП-2005». Калі вы ня ведаеце, як правільна напісаць слова, то зьвяртайцеся акурат да яго. Карыстацца ім вельмі лёгка: спачатку абіраеце першую літару слова, потым — другую. Слоўнік зьмяшчае 5123 артыкулы, таму ўсё патрэбнае дакладна ў ім знойдзеце :)

5. Для таго каб хутка пераўтварыць афіцыйны правапіс у клясычны, а таксама праверыць сябе, вельмі раім карыстацца Тарашкевізатарам gooseob.github.io. Ён зроблены паводле «БКП-2005», хуткі, зручны, а яшчэ прыгожы. Праз тое, што ўсе выпадкі праграмай нельга прадугледзець, варта самім сачыць за без/бяз і не/ня. 9,5/10

Шырока вядомым Тарашкевізатарам baltoslav.eu трэба карыстацца надзвычай пільна й асьцярожна, бо ў ім багата хібаў. 5/10

6. На канале Супэр Мова праз #тарашкевіца можна знайсьці шмат тэарэтычнага матар'ялу, а праз #тарашкевіца + #тэст — яшчэ й практыкаваньні, якія дапамогуць вам найхутчэй засвоіць кажную тэму :)

7. Пра «зьмякчэньне зычных гукаў» нядаўна расказваў Тутэйшы Шляхціч, рабіў цікавыя заданьні й тлумачыў памылкі. Вельмі карысна! Усе допісы шукайце праз #тарашкевіца

Калі вы ведаеце іншыя жаролы для вывучэньня клясычнага правапісу, то, калі ласка, падзяліцеся імі ў камэнтарох
380 views15:20
Адкрыць / каментаваць
2022-05-03 16:00:27 Падлічылі, колькі сяброў падпісаліся на наш падкаст за першы тыдзень публікацыі:

208 — Yandex Music
90 — Apple Podcasts
84 — Spotify
66 — Google Podcasts
41 — CastBox
27 — YouTube
7 — SoundCloud
= 523 чалавекі за тыдзень. Вельмі няблага!

Націскайце на спасылку, слухайце наш падкаст і пашырайце яго :) Мы плянуем зрабіць разыгранку на 1000 падпісантаў
286 views13:00
Адкрыць / каментаваць
2022-05-03 15:58:51 Channel photo updated
12:58
Адкрыць / каментаваць