Get Mystery Box with random crypto!

У Інстаграме мы сабралі асноўныя правілы клясычнага правапісу, | Забі зяпу

У Інстаграме мы сабралі асноўныя правілы клясычнага правапісу, а тут дзелімся з вамі карыснымі матар'яламі для яго вывучэньня :)

1. Граматыка Тарашкевіча — спасылка адразу на ўсе выданьні для тых, хто хоча даведацца, як адбывалася натуральнае ўнармаваньне нашае мовы да рэформы 1933 г.

2. Беларускі клясычны правапіс 2005 — збор правілаў, сучасная нармалізацыя. Аўтары: Ю.Бушлякоў, З.Саўка, В.Вячорка, З.Санько. Калі вам нехта даказвае, што «тарашкевіца» ня мае аніякіх сучасных нарматыўных дакумэнтаў, то ён пэўна хлусіць

3. Тут у трэцяй частцы ёмка напісана пра асаблівасьці клясычнага правапісу, галоўныя й цяпер мала вядомыя адметы беларускае мовы, а таксама параўнаньне правапісаў.

4. Клясычны правапіс — слоўнік з «БКП-2005». Калі вы ня ведаеце, як правільна напісаць слова, то зьвяртайцеся акурат да яго. Карыстацца ім вельмі лёгка: спачатку абіраеце першую літару слова, потым — другую. Слоўнік зьмяшчае 5123 артыкулы, таму ўсё патрэбнае дакладна ў ім знойдзеце :)

5. Для таго каб хутка пераўтварыць афіцыйны правапіс у клясычны, а таксама праверыць сябе, вельмі раім карыстацца Тарашкевізатарам gooseob.github.io. Ён зроблены паводле «БКП-2005», хуткі, зручны, а яшчэ прыгожы. Праз тое, што ўсе выпадкі праграмай нельга прадугледзець, варта самім сачыць за без/бяз і не/ня. 9,5/10

Шырока вядомым Тарашкевізатарам baltoslav.eu трэба карыстацца надзвычай пільна й асьцярожна, бо ў ім багата хібаў. 5/10

6. На канале Супэр Мова праз #тарашкевіца можна знайсьці шмат тэарэтычнага матар'ялу, а праз #тарашкевіца + #тэст — яшчэ й практыкаваньні, якія дапамогуць вам найхутчэй засвоіць кажную тэму :)

7. Пра «зьмякчэньне зычных гукаў» нядаўна расказваў Тутэйшы Шляхціч, рабіў цікавыя заданьні й тлумачыў памылкі. Вельмі карысна! Усе допісы шукайце праз #тарашкевіца

Калі вы ведаеце іншыя жаролы для вывучэньня клясычнага правапісу, то, калі ласка, падзяліцеся імі ў камэнтарох