Get Mystery Box with random crypto!

Забі зяпу

Лагатып тэлеграм-канала zabiziapu — Забі зяпу З
Лагатып тэлеграм-канала zabiziapu — Забі зяпу
Адрас канала: @zabiziapu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.11K
Апісанне з канала

Падкаст «Забі зяпу» — zabiziapu.mave.digital
Распаўсюд беларускай мовы праз стварэньне сучаснага кантэнту на жыцьцёвыя тэмы
Калі вы хочаце падтрымаць нас і атрымоўваць эксклюзіўны кантэнт:
t.me/ i6BUHXtP2YIxN2Zi

Ratings & Reviews

4.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 6

2022-04-30 18:42:14 Вітаем, сябры!

Напэўна, шмат хто з вас знаёмы з камандай “Кукумба”, якая два гады займалася перакладам ды агучваньнем фільмаў, сэрыялаў, анімэ на беларускую мову, а потым раптоўна кудысьці зьнікла разам з усім сваім кантэнтам. Гэта вельмі сумна й прыкра, але так сталася зь вельмі важных прычынаў, пра якія расказаць ня можам.

Хто мы?
Мы частка гэтае каманды. Мы цалкам страцілі сайт, тэлеграм-канал з больш за тысячу гледачоў, акаўнт у інстаграме, а таксама свой чат. Мы сабраліся наноў і плянуем працягваць перакладаць ды агучваць.

Што будзе на гэтым канале?
Тут будуць выходзіць новыя пераклады на беларускую мову фільмаў і сэрыялаў, працяг ужо пачатых праектаў, а таксама агучаныя праекты.

Ці можна неяк паглядзець мінулыя праекты?
Так. Мы пастараліся сабраць усё, што маглі, у гэтым гугл-дакумэнце. Ён будзе замяняць нам сайт, пакуль мы ня зробім новы.

Калі ласка, дапамажыце пашырыць гэты допіс, каб як мага больш беларусаў, пра яго даведаліся!
Падпісвайцеся на наш канал, расказвайце пра яго сябрам ды сачыце за навінамі!

Таксама запрашаем усіх ахвочых далучыцца да нашае каманды! Для гэтага запоўніце, калі ласка, форму ды чакайце нашага адказу :)

Дзякуем за ўвагу!
311 views15:42
Адкрыць / каментаваць
2022-04-30 18:42:14 Зноў глядзім кіно на роднай мове!
321 views15:42
Адкрыць / каментаваць
2022-04-28 11:27:19 ​​Дзень дзяжаўнасьці беларускай мовы

28 красавіка можна адзначаць як Дзень дзяржаўнасьці беларускай мовы. Чаму? У гэты дзень у 1918 годзе Народны сакрытарыят Беларускай Народнай Рэспублікі зацьвердзіў беларускую мову ў якасьці дзяржаўнай і абавязковай ў Беларусі.

У той час разумелі важнасьць выкарыстоўваньня свае ўласнае мовы дзеля набыцьця незалежнасьці.

На пасяджэньнях Рады БНР прынялі пастанову, што ўсе органы ўлады паслугуюцца паміж сабой на беларускай мове. Спачатку былі патрэбны перакладнікі з расейскай і польскай, але да кастрычніка беларуская мова заняла важкае месца.

Падрабязьней у відэа БНР – гісторыя сьмеласьці.

#мова #supermova #бнр #гісторыя
372 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-04-27 16:04:56 Як дапамагчы нашаму падкасту быць найвышэй у чартах падкастаў?

Галоўны чыньнік павышэньня месца падкаста — глыбіня праслухоўваньня. Гэта значыць тое, як доўга вы слухалі асобны выпуск. Таму калі вы хочаце нас падтрымаць — проста слухайце наш падкаст. Тут усё лёгка :)

Таксама нам дапамогуць вашы адзнакі ды водгукі. Гэта патрэбна, каб новыя слухачы бачылі, што наш падкаст узапраўдзе якасны й цікавы. У сваіх праграмах Apple Podcasts/Spotify/Castbox пішэце водгукі. Нават кароткія. І, калі гэта магчыма, стаўце адзнакі


Усё гэта нам дужа дапаможа!
Шчыра дзякуем вам!
290 views13:04
Адкрыць / каментаваць
2022-04-27 15:59:56 Хочам падзяліцца з вамі нашымі посьпехамі!

Учора мы запусьцілі падкаст, а ўжо сёньня трапілі ў чарты Apple Podcasts. Вось самыя цікавыя вынікі:
месца ў Польшчы ў катэгорыі Mental Health
месца ў Латвіі ў той жа катэгорыі
месца ў чарце ўсіх падкастаў Беларусі, а таксама
месца ў катэгорыях Health & Fitness ды Mental Health у Беларусі

Наш падкаст паслухалі больш за 350 чалавек (ня ўлічваючы Яндэкс Музыку, Spotify, Soundcloud ды іншыя плятформы). Пра статыстыку на гэтых сэрвісах мы напішам пазьней.

А яшчэ ў нас зьявіўся ціўцер, дзе таксама будзе цікава! Запрашаем усіх падпісацца :)
Дарэчы, нас чытаюць там ужо амаль 150 чалавек, і гэта вельмі прыемна!

Цісьніце на рэакцыі / пішэце, калі вам падабаецца чытаць пра нашыя навіны
54 viewsedited  12:59
Адкрыць / каментаваць
2022-04-26 12:34:57 Вітаем, сябры!
Сёньня мы запусьцілі падкаст, моладзевы й тэрапэўтычны. Пра тое, як змагацца з вар'яцкім сьветам, які нас атачае. Два падлеткі — Уладзь і Даша — абмяркоўваюць праблемы, знаёмыя сёньня бадай кожнаму беларусу. Як адольваць выгараньне? Што рабіць з пачуцьцём віны? Дзе шукаць сілы жыць далей?

У першым выпуску дзеці абмяркоўваюць эміграцыю. Як зразумець, што трэба зьяжджаць? Як не асуджаць сябе за магчымы ад'езд?

Паслухаць можна на ўсіх плятформах ужо сёньня :)

А калі вы хочаце падтрымаць наш падкаст, то падпісвайцеся на яго, цісьнеце , пішэце камэнтары ды ацэньвайце. Дарэчы, новыя выпускі будуць выходзіць раз на 2 тыдні. Прыемнага праслухоўваньня!
340 views09:34
Адкрыць / каментаваць
2022-04-23 14:35:47 Дарэчы, пагардліва-напышлівае, непаважлівае стаўленьне да кагосьці ці чагосьці гэта:
1. Грэбаваньне
2. Пагарда ці пагарджэньне
3. Зьнявага
4. Занядбаньне

А вось упэўненасьць у сваёй перавазе й напышлівае, грэблівае стаўленьне да людзей зь іншымі поглядамі гэта:
1. Ганарыстасьць
2. Фанабэрыя
3. Пыха ці пыхлівасьць


p.s. Мала хто ведае, што «лайно» — гэта па-беларуску значыць «бялізна». Раім прачытаць допіс з суполкі «Дапамога па беларускай мове».
450 viewsedited  11:35
Адкрыць / каментаваць
2022-04-23 14:30:34 Дзіўнае назіраньне. Учора мы зрабілі крос-прома зь іншымі маладымі невялікімі тэлеграм-каналамі ( вітанкі, дарэчы, усім новым чытачам) і зайшлі ў камэнтары...

Некаторыя там пачалі лаяць гістарычныя каналы праз тое, што яны прасоўваюць гумарыстычныя каналы, бо яны ня вартыя беларускай мовы й зусім «большасьць [зь іх] гэта дэградацыя ды лайно для шкалаты, якая цікавіцца беларускім дзеля таго, каб вылучыцца».

Зусім іншая рэч — зьнявага адзін да аднаго. Апошнім часам бачым шмат гідкага нэгатыву да клясычнага правапісу. Мы лічым, што нельга абражаць кагосьці за правапіс, памылкі, погляды, «незвычайны» зьнешні выгляд, арыентацыю ды інш., нават калі цалкам ня згодны зь імі.

Важна памятаць, што:
1. кожны мае права карыстацца тым правапісам, які яму больш падабаецца: афіцыйным, клясычным ці адразу двума.
2. абразы прыхільнікаў таго ці іншага правапісу недапушчальныя (як наогул усе абразы).

Нам здаецца, што беларуская мова цяпер знаходзіцца ў вадным з самых складаных становішчаў у гісторыі. І спрэчкі пра чысьціню кантэнту й правапісу гучаць надзвычай недарэчна й бязглузда.

А як лічыце вы? Напішэце, калі ласка, што вы пра гэта думаеце. Нам узапраўдзе цікава!
455 views11:30
Адкрыць / каментаваць
2022-04-22 16:30:15
Вітаем, шаноўныя!
Знаходзячыся на хвалі беларусізацыі, мы лічым патрэбным пашыраць беларускамоўную інфапрастору, таму прапануем вам файныя каналы:

@belsquad — ачмурэнны канал з годнымі мемамі, ціктокамі, гісторыяй, прышпіламі і шмат чым іншым па-беларуску!

@memowa — гэта, калі ты дзед інсайд, хорнi, глядзіш (хэйціш) анімэ, любіш крынжаваць і ўсё гэта па-беларуску.

@karcinki — канал з дурнымі й разумнымі мемамі й відэа, інтэлектуальнымі цытатамі ды іншай часам прыемнай лухтой.
(Мы не падзяляем погляды адмінаў каналу на «тарашкевіцу».)

@kupinaruzh — канал пра кіно і ўсё, што з ім звязана. Тут вас чакаюць навіны, рэцэнзіі, падкасты, мемы, віктарыны і многае іншае выключна па-беларуску!

@historyja — канал пра нашу гісторыю

@pabielarusku — штодня актуальныя і класічныя мемы на роднай мове без жартаў ніжэй за пояс і арфаграфічных памылак праз слова
741 viewsedited  13:30
Адкрыць / каментаваць
2022-04-21 20:30:17 І яшчэ. Ведаеце, чаму мы напісалі «пішЭце»?

Да рэформы 1933 г. была агульная думка, што ў літаратурнай мове трэба адназначна аддаваць перавагу адмысловым беларускім загадным формам з канчаткам -е́це (-э́це): бярэ́це, глядзе́це, нясе́це, пішэ́це.

Савецкія рэфарматары 1933-га ўвялі адзіныя абавязковыя формы дзеясловаў на -і-це (-ы-це): нясіце, рабіце. Гэта таксама формы беларускія — толькі што менш адметныя, агульныя з расейскімі.

Таму ў несавецкім літаратурным ужытку на працягу паваенных дзесяцігодзьдзяў формаў на -і-це (-ы-це) стараліся высьцерагацца, пераважна гаварылі й пісалі: вазьме́це, жыве́це, ле́це, пе́це, скажэ́це.
(З кнігі Ю.Бушлякова "Жывая мова")

Можна пісаць і так, і так! Цяпер ведаеце :)
865 viewsedited  17:30
Адкрыць / каментаваць