Get Mystery Box with random crypto!

Дзіўнае назіраньне. Учора мы зрабілі крос-прома зь іншымі мала | Забі зяпу

Дзіўнае назіраньне. Учора мы зрабілі крос-прома зь іншымі маладымі невялікімі тэлеграм-каналамі ( вітанкі, дарэчы, усім новым чытачам) і зайшлі ў камэнтары...

Некаторыя там пачалі лаяць гістарычныя каналы праз тое, што яны прасоўваюць гумарыстычныя каналы, бо яны ня вартыя беларускай мовы й зусім «большасьць [зь іх] гэта дэградацыя ды лайно для шкалаты, якая цікавіцца беларускім дзеля таго, каб вылучыцца».

Зусім іншая рэч — зьнявага адзін да аднаго. Апошнім часам бачым шмат гідкага нэгатыву да клясычнага правапісу. Мы лічым, што нельга абражаць кагосьці за правапіс, памылкі, погляды, «незвычайны» зьнешні выгляд, арыентацыю ды інш., нават калі цалкам ня згодны зь імі.

Важна памятаць, што:
1. кожны мае права карыстацца тым правапісам, які яму больш падабаецца: афіцыйным, клясычным ці адразу двума.
2. абразы прыхільнікаў таго ці іншага правапісу недапушчальныя (як наогул усе абразы).

Нам здаецца, што беларуская мова цяпер знаходзіцца ў вадным з самых складаных становішчаў у гісторыі. І спрэчкі пра чысьціню кантэнту й правапісу гучаць надзвычай недарэчна й бязглузда.

А як лічыце вы? Напішэце, калі ласка, што вы пра гэта думаеце. Нам узапраўдзе цікава!