Get Mystery Box with random crypto!

Вітаем, сябры! Сёньня мы запусьцілі падкаст, моладзевы й тэра | Забі зяпу

Вітаем, сябры!
Сёньня мы запусьцілі падкаст, моладзевы й тэрапэўтычны. Пра тое, як змагацца з вар'яцкім сьветам, які нас атачае. Два падлеткі — Уладзь і Даша — абмяркоўваюць праблемы, знаёмыя сёньня бадай кожнаму беларусу. Як адольваць выгараньне? Што рабіць з пачуцьцём віны? Дзе шукаць сілы жыць далей?

У першым выпуску дзеці абмяркоўваюць эміграцыю. Як зразумець, што трэба зьяжджаць? Як не асуджаць сябе за магчымы ад'езд?

Паслухаць можна на ўсіх плятформах ужо сёньня :)

А калі вы хочаце падтрымаць наш падкаст, то падпісвайцеся на яго, цісьнеце , пішэце камэнтары ды ацэньвайце. Дарэчы, новыя выпускі будуць выходзіць раз на 2 тыдні. Прыемнага праслухоўваньня!