Get Mystery Box with random crypto!

Забі зяпу

Лагатып тэлеграм-канала zabiziapu — Забі зяпу З
Лагатып тэлеграм-канала zabiziapu — Забі зяпу
Адрас канала: @zabiziapu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.11K
Апісанне з канала

Падкаст «Забі зяпу» — zabiziapu.mave.digital
Распаўсюд беларускай мовы праз стварэньне сучаснага кантэнту на жыцьцёвыя тэмы
Калі вы хочаце падтрымаць нас і атрымоўваць эксклюзіўны кантэнт:
t.me/ i6BUHXtP2YIxN2Zi

Ratings & Reviews

4.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 3

2022-07-19 18:30:00 Новы выпуск падкасту. Пра тое, як разысьціся з сябрам

У сёмым выпуску Даша ды Ўладзь разважаюць, чым адрозніваюцца растаньні ў сяброўскіх адносінах ад рамантычных, і спрачаюцца наконт таго, як правільна разысьціся з сябрам. Уладзь баіцца не падабацца, таму спрабуе скончыць сяброўскія стасункі моўчкі, а Даша верыць, што трэба думаць пра пачуцьці былога сябра — калісьці дарагога чалавека — і тлумачыць яму (ці ёй) усе свае прычыны. Як скончыць сяброўства небалюча для іншага й сябе? Чаму нам так складана гаварыць на гэтую тэму?

Слухайце на вышых любімых пляцоўках: Yandex — Apple — Spotify — Castbox — Google — Youtube
474 viewsedited  15:30
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 13:30:25
Slounik.org абнавіў дызайн і стаў mobile-friendly!

Slounik.org — аблічбаваныя беларускія слоўнікі з пошукам. Зручна, каб праверыць слова, яго значэнне слова, ужыванне. Таксама ёсць канвертар лацінкі.
520 views10:30
Адкрыць / каментаваць
2022-07-18 19:10:01 Чаму пераход на беларускую мову стаў часткай фэмінісцкага супраціву?

У сучасных фэмінісцкіх тэорыях адзначаецца, што імпэрыялізм мае глыбінныя структурныя перасячэньні з патрыярхатам. Лічыцца, што абедзьве сыстэмы будуюцца на тым, што досьвед адной групы людзей прымаецца за норму, а досьвед жа іншых груп маргіналізуецца. У першым выпадку гэта робіцца на груньце нацыі, у другім — біялягічнай адзнакай.

Сутыкненьне прыгнечаных груп з наступствамі імпэрыялістычнай і патрыярхальнай ідэялёгіяй можа стаць прычынай адкрытага супраціву, насьцярожанага стаўленьня ці пераасэнсаваньня асабістага досьведу.

Пісьменьніца Ганна Янкута ў эсэ пра свае адносіны з «рускасьцю» піша: «І толькі з рускай культурай (ува мне/маім жыцьці/маёй прасторы) я ня ведаю, што рабіць».

Такім чынам, пераход на беларускую мову ўспрымаецца як першапачатковы палітычны акт па адмаўленьні ад культуры калянізатара, нягледзячы на існаваньне дзьвюх дзяржаўных моў у сучасным беларускім кантэксьце.

За палітычным гвалтам фэміністкі бачаць гендэрныя прычыны: дзяржава ёсьць патрыярхальная, мілітарысцкая сыстэма, пабудаваная выключна на мужчынскай ідэнтычнасьці. Але барацьба за нацыянальнае самавызначэньне таксама можа стаць праблематычнай. Шматлікія посткаланіяльныя дасьледчыкі адзначаюць, што гвалт суправаджае ідэю нацыянальнай дзяржавы.

Інакш кажучы, скрытыя формы гвалту, нават выкліканыя змаганьнем з імпэрыялістычнай ідэалёгіяй, таксама маюць месца быць. Дастаткова згадаць, як незалежныя палітыкі выкарыстоўваюць, здавалася б, унівэрсальны сродак барацьбы – беларускую мову, але абсалютна ігнаруюць (калі наогул не ставяцца да іх варожа) маргіналізаваныя групы сваіх патэнцыяльных хаўрусьні_ц (квір- ці фэмаб’яднаньняў).

Таму акурат фэмінісцкі погляд у змаганьні за незалежнасьць – нацыянальную ці дзяржаўную — проста неабходны. Гэта схема працуе й у адваротны бок: посткаланіяльная тэорыя дазваляе фэміністкам зьвярнуць увагу на розныя формы прыгнёту, а таксама, улічваючы нацыянальны досьвед жанчын, дае новыя сродкі для барацьбы супраць патрыярхату.

Асаблівую ролю ў беларускім фэмінісцкім супраціве апошнім часам грае ф-пісьменства і ф-чытаньне на беларускай мове. Беларускае ф-пісьменства ня толькі адразае суаднясеньне з культурай агрэсара, але таксама засяроджвае ўвагу на ўнутраных праблемах нацыянальнага супраціву й уключае ў поле «беларускасьці» розныя ідэнтычнасьці. Пра ф-пісьменства пагаворым у наступным эсэ на гэтую тэму
424 views16:10
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 19:52:57 Вечар пятніцы! Чарговы агляд таго, што цікавага можна знайсьці ў байнэце, сёньня для вас падрыхтавала Даша

Блёг полдэнс інструктаркі Маргарыты пра разумны фітнэс і расьцягваньне. Там вам і комплексы практыкаваньняў, і этэры з руханкамі, і клясныя дасканалыя тлумачэньні таго, як усё гэта ўплывае на нашае цела. Ёсьць і тыкток

Тэлеграм-канал пра статыстыку. Пра навуку, даныя, машыннае навучаньне, дасьледаваньні, іншыя разумныя словы ад чалавека, які шмат пра гэта ведае і ўмее цікава расказваць. Варта пагартаць і старыя допісы: можна знайсьці шмат займальнага, напрыклад, пра вітамін D ці пра выбар рамантычных партнэраў

АСМР па-беларуску. Пакуль што падобнага кантэнту, на вялікі жаль, зусім мала, але ж такія ролікі шмат каму могуць дапамагчы супакоіцца ці нават хутчэй заснуць. У гэтым відэа аўтарка каналу шэптам чытае «Замкавую гару» Алеся Аляшкевіча

Майстаркі манікюру ды пэдыкюру Анастасія й Сьняжана (Менск). Па-першае, вось вам яшчэ адзін варыянт пашырэньня сваёй беларускамоўнай прасторы: калі вы ўжо карыстаецеся паслугамі пазногцевага сэрвісу ці даўно хацелі паспрабаваць — цудоўная магчымасьць. Па-другое, інстаграмы дзяўчын ну проста прыгожыя!

Касмэталёгія й дэпіляцыя (Менск). Яшчэ адзін спосаб і абраць беларускае, і папесьціць сябе лю́бых. Касмэталягіца Люся зробіць вам масажы й пілінгі замест уколаў, а таксама дапаможа падабраць эфэктыўны дамашні догляд за скурай

Мне сказалі, што пунктаў павінна быць шэсьць, таму неназойліва (хіба што трошкі) нагадваю, што на мінулым тыдні ў нас выйшла відэа (запраўднае!) з адкрытым запісам выпуску, у якім мы спрабуем адказаць на вашыя пытаньні ды разважаем пра гіпэрапеку, адказнасьць, гостынг і пошук працы

Усім клясных выхадных!
345 viewsedited  16:52
Адкрыць / каментаваць
2022-07-09 12:10:38 Вітаем, шаноўнае спадарства!

Беларуская мова можа зрабіцца мовай інтэрфэйсу ў Spotify!

Што для гэтага трэба?

1. Перайсьці на спасылку, прагаласаваць (націснуць ), таксама можна пакінуць камэнтар, каб Spotify дадалі беларускую мову

2. Падзяліцца спасылкай ці гэтым допісам зь сябрамі, каб як мага болей людзей убачылі й прагаласавалі

3. Пахваліць сябе :)

Давайце разам дапаможам нашай мове жыць ня толькі ў нашых сэрцах, а і ў Spotify таксама!

Зычым усім добрага дня!

https://community.spotify.com/t5/Live-Ideas/Language-Belarusian-language/idc-p/5402457
315 views09:10
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 18:00:01 Наш новы пятнічны агляд-дайджаст. Дасылайце ў камэнтарох, што ўразіла асабіста вас :)

Лекцыя пра жыцьцё й творчасьць Марка Шагала. Учора, дарэчы, было 135 гадоў зь яго нарадзінаў

Падкаст Тэхнавука пра космас, навуку й тэхналёгіі. Беларуская мова захапляе ня толькі гуманітарыяў!

️ Музычны плэйліст з хрысьціянскімі сьпевамі для дзетак. Не чакалі ад нас гэтага? А мы не чакалі, что такое знойдзем!

Новы выпуск на канале Андрэя Хадановіча. Вельмі любім яго чараўнічыя аповеды. Гэтым разам пра Францішка Аляхновіча, які расказаў пра жахі ГУЛАГу раней за Салжаніцына й Шаламава

Праект фрылянсара з Бэрліну, які дазваляе ўбачыць, у складзе якіх краін ці чалавечых супольнасьцяў быў пэўны пункт на мапе. Дзякуючы гэтай мапе даведаліся пра Мілаградзкую й Нарвэнскую культуры, якія засялялі тэрыторыю Беларусі

Тэлеграм-канал праекта Vozhyk. Цяпер сачыць за навінамі беларускамоўных агучваньняў аўтара сталася яшчэ прасьцей!
544 views15:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-05 17:39:51 У нас выйшаў новы выпуск! У тым ліку ў фармаце відэа

Пра гіпэрапеку, гостынг і пошук працы. Слухайце на ўсіх вашых любімых пляцоўках :)
551 views14:39
Адкрыць / каментаваць
2022-07-01 18:00:01 Цікавінкі па-беларуску!

Сёньня пятніца, а значыць мы зноў дзелімся тым, што кранула нашую ўвагу, і зычым вам прыемных выхадных!

Дэбютная песьня гурта «Прыйдзе вясна» на верш Міхася Чарота. Надзвычай пяшчотная й чароўная. Нам вельмі не става́ла падобнай музыкі па-беларуску!

Відэа пра жанчын-прывідаў Беларусі ад студэнтаў 3-га курсу рэжысэрскага факультэту БДАМ. Чакаем, калі такое будуць круціць на дзяржканалах!

Выпуск падкасту «Хто ты гэткі?» пра Вацлава Іваноўскага — чалавека, які стаяў на пачатку беларускіх нацыянальных рухаў і зрабіў для Беларусі надзвычай шмат

Новы канал, дзе можна больш даведацца пра беларускую мову, «тарашкевіцу» й вымаўленьне. Апроч тэорыі, ё заданьні для найлепшага засваеньня тэмаў

Канал зь перакладамі вершаў зь нямецкай, вугорскай, славацкай, польскай, ангельскай, украінскай і расейскай моў, а таксама ўласнымі вершамі аўтара

Хорма для ўсіх, хто хоча ўзяць удзел у падкасьце, мэта якога — рабіць калянавуковы, акадэмічны, прафэсійны й тэхнічны кантэнт па-беларуску
1.1K views15:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-24 18:22:01 Новыя цікавінкі па-беларуску

Іх так шмат, што нам ужо складана пакідаць усяго шэсьць. Пераходзьце па ўсіх! Любім вас і зычым добрых выхадных!

Найлешпы сайт для азнаямленьня з гісторыяй Беларусі. Нагадваем вам пра яго, бо на мінулым тыдні ўбачылі расейскую копію

Шчырая дыскусія пра тое, як зрабіць так, каб па-беларуску размаўляла ўсё больш чалавек. Удзельнічаюць Мікіта Мелказёраў, Марыя Мартысевіч і Аляксей Лявончык

Дакумэнтальны фільм пра беларускі пасьляваенны антысавецкі супраціў 1944–1957

Новы канал зь перакладамі сэрыялаў на беларускую мову

Канал цікава расказвае пра жывапіс і выяўленчае мастацтва па-беларуску

ROKI МАРКЕТ у Віцебску. 25 чэрвеня (заўтра!) у горадзе будуць імпрэзы, майстар-класы, лекцыі, кірмаш, выставы, кінапаказы, жывая музыка й шмат іншых забаў
1.4K views15:22
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 18:00:00
У нас новы выпуск падкасту. Пра канцэпцыю таленту.

Як ідэя йснаваньня прыродных дараваньняў вымушае нас адчуваць сябе недарэкамі? Чаму «знайсьці сябе» й «вызначыць свой талент» — не адно й тое ж? У выпуску мы даказваем, як можна пазбавіцца бесталентнасьці, проста адмовіўшыся ад ужываньня такой катэгорыі

Слухайце нас паўсюль:
Yandex — Apple — Spotify — Castbox — Google — Youtube
86 viewsedited  15:00
Адкрыць / каментаваць