Get Mystery Box with random crypto!

Вечар пятніцы! Чарговы агляд таго, што цікавага можна знайсьці | Забі зяпу

Вечар пятніцы! Чарговы агляд таго, што цікавага можна знайсьці ў байнэце, сёньня для вас падрыхтавала Даша

Блёг полдэнс інструктаркі Маргарыты пра разумны фітнэс і расьцягваньне. Там вам і комплексы практыкаваньняў, і этэры з руханкамі, і клясныя дасканалыя тлумачэньні таго, як усё гэта ўплывае на нашае цела. Ёсьць і тыкток

Тэлеграм-канал пра статыстыку. Пра навуку, даныя, машыннае навучаньне, дасьледаваньні, іншыя разумныя словы ад чалавека, які шмат пра гэта ведае і ўмее цікава расказваць. Варта пагартаць і старыя допісы: можна знайсьці шмат займальнага, напрыклад, пра вітамін D ці пра выбар рамантычных партнэраў

АСМР па-беларуску. Пакуль што падобнага кантэнту, на вялікі жаль, зусім мала, але ж такія ролікі шмат каму могуць дапамагчы супакоіцца ці нават хутчэй заснуць. У гэтым відэа аўтарка каналу шэптам чытае «Замкавую гару» Алеся Аляшкевіча

Майстаркі манікюру ды пэдыкюру Анастасія й Сьняжана (Менск). Па-першае, вось вам яшчэ адзін варыянт пашырэньня сваёй беларускамоўнай прасторы: калі вы ўжо карыстаецеся паслугамі пазногцевага сэрвісу ці даўно хацелі паспрабаваць — цудоўная магчымасьць. Па-другое, інстаграмы дзяўчын ну проста прыгожыя!

Касмэталёгія й дэпіляцыя (Менск). Яшчэ адзін спосаб і абраць беларускае, і папесьціць сябе лю́бых. Касмэталягіца Люся зробіць вам масажы й пілінгі замест уколаў, а таксама дапаможа падабраць эфэктыўны дамашні догляд за скурай

Мне сказалі, што пунктаў павінна быць шэсьць, таму неназойліва (хіба што трошкі) нагадваю, што на мінулым тыдні ў нас выйшла відэа (запраўднае!) з адкрытым запісам выпуску, у якім мы спрабуем адказаць на вашыя пытаньні ды разважаем пра гіпэрапеку, адказнасьць, гостынг і пошук працы

Усім клясных выхадных!