Get Mystery Box with random crypto!

Забі зяпу

Лагатып тэлеграм-канала zabiziapu — Забі зяпу З
Лагатып тэлеграм-канала zabiziapu — Забі зяпу
Адрас канала: @zabiziapu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.11K
Апісанне з канала

Падкаст «Забі зяпу» — zabiziapu.mave.digital
Распаўсюд беларускай мовы праз стварэньне сучаснага кантэнту на жыцьцёвыя тэмы
Калі вы хочаце падтрымаць нас і атрымоўваць эксклюзіўны кантэнт:
t.me/ i6BUHXtP2YIxN2Zi

Ratings & Reviews

4.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 8

2022-04-01 12:28:58 Мы запусцілі audiobooks.by - сайт-навігатар па аўдыякнігах на беларускай мове і беларускіх аўтараў.

Сайт не змяшчае самі кнігі, а дае спасылкі на пляцоўкі, дзе іх можна паслухаць альбо набыць. Тут вы можаце хутка знайсці аўдыякнігі сучасных аўтараў, а таксама класічныя і дзіцячыя творы ў аўдыяфармаце. На дадзены момант на сайце больш за 340 твораў з такіх крыніц, як Кніжны Воз, Беларуская палічка, Камунікат, Радыё Свабода, Беларускі ПЭН-цэнтр, Мінінфарм РБ і іншых.

Ідэя стварыць сайт прыйшла не адразу. Пачалі мы з запісу аўдыякніг сучасных беларускіх аўтараў. Але ж кнігу запісаць - запісалі, а дзе пра яе напісаць, каб беларусы даведаліся? Дзеля гэтага пачалі гэты канал, каб посціць навіны пра нашыя кнігі і іншыя аўдыякніжнія рэлізы. Выявілася яшчэ адна праблема: калі навіны ёсць дзе посціць, няма месца, дзе можна паглядзець, “што ўжо запісана”. Скроліць пасты не вельмі зручна. Таму і вырашылі стваріць адмысловы сайт. І - каб зрабіць яго больш карысным - сабраць ужо запісаныя кнігі ў беларускім інтэрнэце ў адзін каталог. Выявілася, што іх запісана ўжо шмат, асабліва класікі! Але яны раскіданыя па розных кутках інтэрнэту і арыентавацца ў іх складана. Таму мы і сабралі ўсё, што змаглі знайсці, у адным месцы. Напрыклад, можна паглядзець усе кнігі, агучаныя купалаўкай Крысцінай Дробыш, ці запісаныя кнігі Ўладзіміра Караткевіча (і нават паслухаць, як ён чытае свае вершы!), а таксама даведацца, што рэкардсмен па агучках - «Людзі на балоце» з 3 рознымі варыянтамі на 9 пляцоўках.

Калі на сайце няма якой-небудзь аўдыякнігі, альбо калі вы знайшлі памылку, калі ласка, напішыце нам на contact@audibooks.by ці пакіньце каментар пад гэтым пастом. Таксама будзем удзячныя за любыя водгукі і прапановы.

Прыемнага праслухоўвання!
799 views09:28
Адкрыць / каментаваць
2022-04-01 12:28:57 Толькі збіраліся зрабіць пост, у якім хацелі растлумачыць, дзе ды як слухаць аўдыякнігі на роднай мове, а тут такія навіны! Карыстаемся :)
696 views09:28
Адкрыць / каментаваць
2022-03-31 19:00:06 Вітанкі, учора ў нас у Інстаграме выйшла публікацыя пра тое, чаму варта перакласці свой тэлефон на родную мову. А сёння мы прааналізавалі, ці змянілі нешта ў наладках нашы падпісанты. І аказваецца, што так (ці гэта простае супадзенне).

Калі вы ўсё яшчэ не памянялі мовы інтэрфейсу, то вось, чаму вам варта гэта зрабіць:

Такім чынам вы будзеце бачыць больш слоў на беларускай, а ваш мозг будзе паступова прывыкаць да іх.

А гэта, у сваю чаргу, павялічыць верагоднасць таго, што вам не будзе страшна загаварыць на беларускай у будучыні, таму што будзе развіты пасіўны слоўнік.

Мова інтэрфейсу ўплывае не толькі на вытворцу тэлефона (Цім Кук, дадай беларускую мову ў айфон!), але і на карпарацыі, якія распрацоўваюць дадаткі.

Карпарацыі думаюць толькі пра прыбытак. І калі яны заўважаюць, што шмат грамадзян краіны выкарыстоўваюць нацыянальную мову, то разумеюць, што калі яны хочуць застацца на рынку гэтай краіны і карыстацца папулярнасцю, то павінны дадаць і беларускую мову.

Дасылайце гэты пост сваім сябрам, калі яны ўсё яшчэ карыстаюць рускамоўную раскладку. Змяніць мову інтэрфейсу вельмі лёгка, але гэты крок вырашае адразу шмат праблем і дапамагае вам пашырыць слоўнікавы запас без высілкаў.
724 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-03-31 19:00:00
651 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-03-30 17:29:58 Раз ужо вам спадабаўся жывы фармат камунікавання, то вось вам адразу рэкамендацыя цудоўнага беларускага падкасту пра філасофію беларускай эміграцыі «Беларусы на удалёнке». Чаму вам трэба паслухаць яго проста зараз?

1. Падкаст распавядае пра тое, як і чаму людзі з'язджаюць з Беларусі, як фармуюць кам'юніці за мяжой, карацей кажучы, тое, што дакладна будзе цікава шмат якім беларусам сёння. Рэдкі беларус не думаў пра эміграцыю ў апошнія гады.

2. Гэта вельмі добрая журналісцкая і падкастарская праца. Выдатны гук, цікавыя героі, цікавы погляд на сітуацыю і дарэчная падача. У гэтым падкасце ідэальна практычна ўсё. Мінус: асноўны (вядучы?), Ягор Калеснік, кажа на рускай мове, але ёсць героі, якія размаўляюць на роднай мове. Напрыклад, у другім выпуску можна паслухаць камянтар Евы Вежнавец (Святланы Курс) — лаўрэаткі прэміі Ежы Гедройца.

3. Падкаст выходзіць проста зараз. А гэта значыць, што калі яго паслухае шмат чалавек, а потым гэтыя шмат чалавек параяць паслухаць яго сваім сябрам і сваякам, то ў будучыні мы будзем мець яшчэ больш класных падкастаў пра Беларусь.

Падтрымваем аўтараў і спадзяёмся, што ў будучых серыях яны пяройдуць на беларускую мову :)
718 views14:29
Адкрыць / каментаваць