Get Mystery Box with random crypto!

Раз ужо вам спадабаўся жывы фармат камунікавання, то вось вам | Забі зяпу

Раз ужо вам спадабаўся жывы фармат камунікавання, то вось вам адразу рэкамендацыя цудоўнага беларускага падкасту пра філасофію беларускай эміграцыі «Беларусы на удалёнке». Чаму вам трэба паслухаць яго проста зараз?

1. Падкаст распавядае пра тое, як і чаму людзі з'язджаюць з Беларусі, як фармуюць кам'юніці за мяжой, карацей кажучы, тое, што дакладна будзе цікава шмат якім беларусам сёння. Рэдкі беларус не думаў пра эміграцыю ў апошнія гады.

2. Гэта вельмі добрая журналісцкая і падкастарская праца. Выдатны гук, цікавыя героі, цікавы погляд на сітуацыю і дарэчная падача. У гэтым падкасце ідэальна практычна ўсё. Мінус: асноўны (вядучы?), Ягор Калеснік, кажа на рускай мове, але ёсць героі, якія размаўляюць на роднай мове. Напрыклад, у другім выпуску можна паслухаць камянтар Евы Вежнавец (Святланы Курс) — лаўрэаткі прэміі Ежы Гедройца.

3. Падкаст выходзіць проста зараз. А гэта значыць, што калі яго паслухае шмат чалавек, а потым гэтыя шмат чалавек параяць паслухаць яго сваім сябрам і сваякам, то ў будучыні мы будзем мець яшчэ больш класных падкастаў пра Беларусь.

Падтрымваем аўтараў і спадзяёмся, што ў будучых серыях яны пяройдуць на беларускую мову :)