Get Mystery Box with random crypto!

Пагаворым пра футбол на беларускай мове Вітаю, гэта Ўладзь Ка | Забі зяпу

Пагаворым пра футбол на беларускай мове

Вітаю, гэта Ўладзь Кароткі, я сувядоўца нашага падкасту пра пытаньні падлеткаў. І сёньня, працягваючы тэму з тэлеграм-каналамі, я надумаў згадаць адзін са сваіх улюбленых — Futbol Paŭsiuĺ. Чаму ён?

1) Летам у ім публікаваліся артыкулы й навіны ня толькі пра мужчын, а таксама пра жаночы Чэмпіянат Эўропы. Мне здаецца, гэта вельмі крута!

2) На яго падпісана ўсяго (на момант напісаньня гэтага тэксту) усяго 37 чалавек! Я разумею, колькі энэргіі й сілаў трэба пакласьці на такі праект, таму я хачу, каб пра яго даведалася як мага больш людзей

3) Футбол — гэта маё асабістае гілці плэжа (пра гэта таксама трэба зрабіць выпуск падкасту). Калі я стаміўся вучыць нямецкую мову, чытаць артыкулы пра гендар стадіс, хочацца проста ўзяць і паглядзець штосьці такое, асабліва, калі яно па-беларуску