Get Mystery Box with random crypto!

Вітаем! Сёньня будзе агляд старонак, якія ўжываюць клясычны пр | Забі зяпу

Вітаем! Сёньня будзе агляд старонак, якія ўжываюць клясычны правапіс

Гумарыстычна-адукацыйная старонка з трапнымі выразамі й адказамі тым, хто лічыць беларускую мову дыялектам расейскай

Канал Малаток пра кампутарныя гульні, дзе аўтар публікуе навіны пра відэа, а таксама разьбірае свае памылкі. Ютуб-канал прыйдзецца даспадобы нават тым, хто не цікавіцца гульнямі, бо аўтара проста цікава й прыемна слухаць!

Канал Беларускага Шалу з добрымі лагоднымі мэмамі па-беларуску. А на ютубе можна паглядзець беларускамоўныя агучваньні Гачы, урыўкі зь фільмаў «Крымінальнае чытво», «Збавеньне Шаўшэнку» й інш.

Канал Лагодны Цмок зь фільмамі й сэрыяламі. Каманда пачала тыдзень допісаў з адказамі на частыя пытаньні, таму запрашаем пачытаць!

Старонка праекта Прамень Асьветы, дзе сабраныя больш за 150 беларускамоўных майстроў, настаўнікаў, творцаў, знаўцаў, крам, розных мейсцаў, а таксама адукацыйныя лекцыі й матар'ялы. Ёсьць і допіс пра тое, што беларусы могуць зрабіць для зьяўленьня магчымасьці навучацца па-беларуску

️Выпуск нашага падкасту пра тое, як скончыць сяброўства. Хто яшчэ ня слухаў, заклікаем паслухаць :)

Калі вы ведаеце яшчэ цікавыя каналы/старонкі, якія карыстаюцца «тарашкевіцай», то, калі ласка, падзялецеся імі з намі ў камэнтарох

Зычым вам цудоўных выхадных! Беражэце сябе!