Get Mystery Box with random crypto!

VANDRVM

Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM V
Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM
Адрас канала: @vandrvm
Катэгорыі: Забаўкі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.48K
Апісанне з канала

"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі!
Далучайцеся, вандруем цікава😉
Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 2

2022-08-29 13:28:51
«Цёплы вечар, ціхі вецер...»

Цёплы вечар, ціхі вецер, сьвежы стог
Улажылі спаць мяне вы на зямлі.
Не ўстае стаўпом сьветлы пыл уздоўж дарог,
Ў небе месяца праглянуў бледны рог,
Ў небе ціха зоркі расцьвілі.

Заварожаны вячэрняй цішынёй
Я ня цямлю, дзе рука, дзе галава;
Бачу я, з прыродай зьліўшыся душой,
Як дрыжаць ад ветру зоркі нада мной,
Чую ў цішы, як расьце трава.

Максім Багдановіч
1.0K views10:28
Адкрыць / каментаваць
2022-08-29 12:14:10
934 views09:14
Адкрыць / каментаваць
2022-08-29 12:14:05 03.09 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "ПАСЬПЕЦЬ НАМАЛЯВАЦЬ, КАБ УБАЧЫЛІ НАШЧАДКІ"!

Маршрут: Заказель – Варацэвічы – Янаў – Пінск – канал Агінскага (≈700 км)

Па родных мясьцінах славутага мастака Напалеона Орды вандруем з вамі гэтым разам. Пачнем мы зь мястэчка ЗАКАЗЕЛЬ, дзе агледзім шыкоўную гатычную капліцу-пахавальню роду Ажэшкаў (1849), а далей накіруемся ў ВАРАЦЭВІЧЫ, дзе нас чакае музэй і адноўленая сядзіба славутага мастака, кампазітара, паўстанца і патрыёта Напалеона Орды. Таксама мы наведаем горад ЯНАЎ, дзе знаходзіцца прыгожы помнік мастаку, яго магіла і цікавы касьцёл Узвышэньня Сьв. Крыжа (1848) ў стылі ампір. Надалей нас чакае ТРЫЛІНКА – дарога польскага часу, выкладзеная з 6-граных плітак вагой па 30 кг кожная, па якой мы трапім у сталіцу Палесься ПІНСК! Тут мы завітаем у знакаміты музэй Беларускага Палесься, што месьціцца ў мурах барочнага езуіцкага калегіюму XVII ст., будзем дасьледваць горад, дзівіцца на трылінку і палац Бутрымовічаў (1790), а таксама наведаем вельмі прыгожую Bazyliku katedralnu Wniebowzięcia Najświętszej Maryi Panny (1730), што была збудавана франьцішканамі ў стылі барока. А на зваротным шляху спынімся ля знакамітага КАНАЛУ АГІНСКАГА, што калісьці адыгрываў важную ролю ў гандлі нашай краіны.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 90 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 85 руб. У кошт уваходзіць наведваньне і экскурсійнае абслугоўваньне ў музэях ў Варацэвічах і Пінску. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 03.09! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 06.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 23.00
952 views09:14
Адкрыць / каментаваць
2022-08-28 15:58:41
973 views12:58
Адкрыць / каментаваць
2022-08-28 15:58:31 29.10 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ПА СЬЛЯДОХ МІНУЛАГА КАХАНЬНЯ"!

Маршрут: Іўе – Ліпнішкі – Дворышча – Бальтэнікі – Беняконі – Гайцюнішкі – Геранёны – Суботнікі – Жамыслаўль (≈500 км)

У ІЎІ адчуем сябе бразільцамі з Рыа-дэ-Жанэйра, у ЛІПНІШКАХ агледзім велічны касьцёл Сьв. Казіміра (1900), а ў ДВОРЫШЧЫ пабачым таямнічую вежу сядзібы Бельскіх. Пасьля завітаем у маёнтак БАЛЬТЭНІКІ каханай Адама Міцкевіча Марылі Верашчакі і паставім зьніч на яе магілу ў БЕНЯКОНЯХ. Адтуль рушым у ГАЙЦЮНІШКІ пабачыць унікальны дом-крэпасьць і капліцу-пахавальню Нонхартаў пачатку XVII ст., а ў ГЕРАНЁНАХ узгадаем Барбару Радзівіл і зірнем на руіны яе замку. СУБОТНІКІ сустрэнуць нас гатычным касьцёлам Сьв. Уладыслава (1904), а казачны ЖАМЫСЛАЎЛЬ – неверагодным палацава-паркавым комплексам Умястоўскіх ХІХ ст.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 75 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 70 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 29.10! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 22.00
979 views12:58
Адкрыць / каментаваць
2022-08-28 09:32:40
Цудоўнай кампаніяй вандравалі мы ўчора па Заходняй Беларусі

Масты – Шылавічы – Гнезна – Мсьцібава – Сьвіслач – Поразава – Грынявічы – Лыскава

650 км

18 гадзін у дарозе

За дзень гід натопаў 20508 крокаў

Дзякуй усім удзельнікам – з вамі было надзвычай прыемна вандраваць

Сачыце за анонсамі і далучайцеся да нашых новых паездак па Беларусі!
1.0K views06:32
Адкрыць / каментаваць
2022-08-27 05:32:04 Сябры, трымайце сьпіс нашых выязных вандровак на сезон! Зацікавіў нейкі тур? Напішыце на viber (29) 564 70 09 і я дашлю вам праграму з усімі падрабязнасьцямі.

03.09 (субота) "ПАСЬПЕЦЬ НАМАЛЯВАЦЬ, КАБ УБАЧЫЛІ НАШЧАДКІ" (Заказель – Варацэвічы – Янаў – Пінск – канал Агінскага). 19 вольных месцаў.

10.09 (субота) "ЭПАС СТАРОЙ ЛІТВЫ" (Мір – Шчорсы – Мураванка – крыж Пуслоўскіх – Наваградак – Літоўка – возера Сьвіцязь – Туганавічы – камень філарэтаў). 13 вольных месцаў.

17.09 (субота) "ВАНДРОЎКА Ў ГОРВАРТС І ВАКОЛІЦЫ" (Нароўля – Барысаўшчына – Рудакоў). 8 вольных месцаў.

24.09 (субота) "ТУРЫСТ ПРЫЗЯМЛІЎСЯ Ў ГАРОДНІ" (Менск – Гародня – Менск). 22 вольных месцы.

01.10 (субота) "БЕЛАРУСЬ АРХАІЧНАЯ" (Хальч – Ветка – Гомель). 40 вольных месцаў.

08.10 (субота) "АД ПОЛАЦКУ ПАЧАЎСЯ СЬВЕТ" (Менск – Полацк – Менск). 14 вольных месцаў.

15.10 (субота) "РЫЦАРЫ СТАРОЙ ЛІТВЫ" (Ляхавічы – Грушаўка – Мядзьведзічы – Савейкі – Фларыянава – Сноў – Вялікая Ліпа). 29 вольных месцаў.

22.10 (субота) "ЭКСПРЭС ПАРЫЖ–ЛУЖКІ" (Глыбокае – Удзела – Мосар – Парыж – Лужкі). 48 вольных месцаў.

29.10 (субота) "ПА СЬЛЯДОХ МІНУЛАГА КАХАНЬНЯ" (Іўе – Ліпнішкі – Дворышча – Бальтэнікі – Беняконі – Гайцюнішкі – Геранёны – Суботнікі – Жамыслаўль). 42 вольных месцы.
1.1K views02:32
Адкрыць / каментаваць
2022-08-26 17:18:58
1.1K views14:18
Адкрыць / каментаваць
2022-08-26 17:18:55 27.08 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "АРХІТЭКТУРНЫЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВІНЦЫІ"!

Маршрут: Масты – Шылавічы – Гнезна – Мсьцібава – Сьвіслач – Поразава – Грынявічы – Лыскава (≈650 км)

Мы пачнем наша найцікавае падарожжа зь мястэчка МАСТЫ, дзе пабачым… мост! Але ня проста мост, а самы доўгі падвясны пешаходны мост Беларусі, што цягнецца 193 метры над Нёманам! У ШЫЛАВІЧАХ нас чакае пекны нэагатычны касьцёл Найсьв. Тройцы (1914), а ў ГНЕЗНА – палацава-паркавы комплекс Тарасовічаў ХІХ ст. і старажытны гатычны касьцёл Сьв. Міхала Арханёла, што быў збудаваны ажно ў 1524 року! У блізкім мястэчку МСЬЦІБАВА знаходзіцца нэагатычны касьцёл Сьв. Яна Хрысьціцеля (1922), а далей нас чакае знакамітае miasto СЬВІСЛАЧ, дзе мы пабачым помнікі К. Каліноўскаму і Р. Траўгуту, знакамітую сьвіслацкую гімназію (1803), падмуркі сядзібы Тышкевічаў XVIII ст. і знакаміты абеліск. У ПОРАЗАВЕ мы агледзім палацава-паркавы комплекс Бутаўт-Андрайковічаў «Багудзенкі», а ў ГРЫНЯВІЧАХ нас чакаюць загадкавы франьцішканскі касьцёл к. XVIII ст. і цікавы каталіцкі некропаль. На прыканцы ж вандроўкі завітаем у мястэчка ЛЫСКАВА, дзе паблукаем па старой брукаванцы, зірнем на позьнебарочны касьцёл Найсьв. Тройцы і кляштар місіянераў XVIII ст., наведаем магілу славутага паэта Франьцішка Карпіньскага, адчуем подых гісторыі старой Літвы.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 75 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 70 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 27.08! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 22.00
1.1K views14:18
Адкрыць / каментаваць
2022-08-26 10:00:14
1.0K views07:00
Адкрыць / каментаваць