Get Mystery Box with random crypto!

VANDRVM

Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM V
Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM
Адрас канала: @vandrvm
Катэгорыі: Забаўкі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.48K
Апісанне з канала

"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі!
Далучайцеся, вандруем цікава😉
Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 4

2022-08-01 09:53:24
513 views06:53
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 09:53:04 06.08 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "АСТРАВЕЦКІ СУСЬВЕТ"!

Маршрут: Солы – Гервяты – Міхалішкі – Тракенікі – Варняны – Астравец – Гудагай (≈400 км)

Зноў вандруем на чароўную Астравеччыну! У СОЛАХ у чарговы раз пераканаемся ў тым, наколькі бязьмежнай можа быць чалавечая і архітэктурная фантазія на прыкладзе мадэрнага касьцёлу Маці Божай Ружанцовай (1934) і могілкавай капліцы роду Качаноў, а ў ГЕРВЯТАХ будзем дзівіцца – настолькі неверагоднай вышыні і прыгажосьці там Траецкі касьцёл (1903)! А вось барочны касьцёл Сьв. Міхала Арханёла XVII ст. ў МІХАЛІШКАХ толькі на першы погляд просты, бо ўнутры вас чакае настолькі неверагоднае хараство, што і словамі апісаць немагчыма! Далей рушым у ТРАКЕНІКІ, дзе агледзім сядзібна-паркавы ансамбль Богушаў-Шышкаў ХІХ ст. і падзівімся на мясцовыя цуды прыроды. ВАРНЯНЫ ж сустрэнуць нас барочным касьцёлам Сьв. Юрыя (1769) і цудоўнай вежай на востраве, дзе кожны з вас зможа адчуць рамантычную эпоху ХІХ ст. АСТРАВЕЦ сустрэне нас двума вельмі рознымі каталіцкімі храмамі – класістычным касьцёлам Сьв. Казьмы і Дзям’яна (1787) і нэараманскім касьцёлам Адшуканьня Сьв. Крыжа (1911), а ГУДАГАЙ зачаруе сваім галоўным скарбам – каранаваным папскімі каронамі абразам Маці Божай Гудагайскай ва ўтульным касьцёле Адведзін Найсьв. Панны Марыі (1764).

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 65 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 60 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 06.08! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 21.00
480 views06:53
Адкрыць / каментаваць
2022-07-31 21:27:55 Сябры, трымайце сьпіс нашых выязных вандровак на сезон! Зацікавіў нейкі тур? Напішыце на viber (29) 564 70 09 і я дашлю вам праграму з усімі падрабязнасьцямі.

06.08 (субота) "АСТРАВЕЦКІ СУСЬВЕТ" (Солы – Гервяты – Міхалішкі – Тракенікі – Варняны – Астравец – Гудагай). 13 вольных месцаў.

13.08 (субота) "ПАСЬПЕЦЬ НАМАЛЯВАЦЬ, КАБ УБАЧЫЛІ НАШЧАДКІ" (Заказель – Варацэвічы – Янаў – Пінск – канал Агінскага). Запіс у рэзерв.

20.08 (субота) "ЧАРОЎНЫ БРАСЛАЎСКІ КРАЙ" (Відзы – Відзы Лаўчынскія – Опса – Браслаў – Божае вока – Слабодка). 13 вольных месцаў.

27.08 (субота) "АРХІТЭКТУРНЫЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВІНЦЫІ" (Масты – Шылавічы – Гнезна – Мсьцібава – Сьвіслач – Поразава – Грынявічы – Лыскава). 22 вольных месцы.

03.09 (субота) "ПАСЬПЕЦЬ НАМАЛЯВАЦЬ, КАБ УБАЧЫЛІ НАШЧАДКІ" (Заказель – Варацэвічы – Янаў – Пінск – канал Агінскага). 32 вольных месцы.

10.09 (субота) "ЭПАС СТАРОЙ ЛІТВЫ" (Мір – Шчорсы – Мураванка – крыж Пуслоўскіх – Наваградак – Літоўка – возера Сьвіцязь – Туганавічы – камень філарэтаў). 36 вольных месцаў.

17.09 (субота) "ВАНДРОЎКА Ў ГОРВАРТС І ВАКОЛІЦЫ" (Нароўля – Барысаўшчына – Рудакоў). 46 вольных месцаў.

24.09 (субота) "ТУРЫСТ ПРЫЗЯМЛІЎСЯ Ў ГАРОДНІ" (Менск – Гародня – Менск). 41 вольнае месца.

01.10 (субота) "ПА СЬЛЯДОХ МІНУЛАГА КАХАНЬНЯ" (Іўе – Ліпнішкі – Дворышча – Бальтэнікі – Беняконі – Гайцюнішкі – Геранёны – Суботнікі – Жамыслаўль). 46 вольных месцаў.

08.10 (субота) "АД ПОЛАЦКУ ПАЧАЎСЯ СЬВЕТ" (Менск – Полацк – Менск). 37 вольных месцаў.

15.10 (субота) "РЫЦАРЫ СТАРОЙ ЛІТВЫ" (Ляхавічы – Грушаўка – Мядзьведзічы – Савейкі – Фларыянава – Сноў – Вялікая Ліпа). 43 вольных месцы.

22.10 (субота) "ЭКСПРЭС ПАРЫЖ–ЛУЖКІ" (Глыбокае – Удзела – Мосар – Парыж – Лужкі). 50 вольных месцаў.

29.10 (субота) "ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ" (Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман). 51 вольнае месца.

05.11 (субота) "УСХОДНІЯ СКАРБЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ" (Бабруйск – Жылічы – Красны Бераг – Рагачоў). 46 вольных месцаў.

06.11 (нядзеля) "ЦІКАВОСТКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ" (Крэва – Баруны – Гальшаны – Гервяты – Солы – Кушляны – Жупраны – Нявесьцін камень). 52 вольных месцы.

07.11 (панядзелак) "ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ" (Ракаў – Кіявец – Тупальшчына – Малая Люцынка – Івянец – Вялае). 48 вольных месцаў.
610 views18:27
Адкрыць / каментаваць
2022-07-31 20:22:39 РАСКЛАД БЛІЖЭЙШЫХ ВАНДРОВАК:

04.08 (чацьвер)
19.00 – МЕНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ (сустракаемся каля галоўнай брамы могілак)

05.08 (пятніца)
19.00 – ШПАЦЫР ПА КОЙДАНАЎСКАЙ (сустракаемся ля дому па адрэсе вул. Карла Маркса, 17)

06.08 (субота)
"АСТРАВЕЦКІ СУСЬВЕТ" (Солы – Гервяты – Міхалішкі – Тракенікі – Варняны – Астравец – Гудагай)

07.08 (нядзеля)
15.30 – МЕНСК У ЖАНОЧЫХ ДАЛОНЯХ (сустракаемся ля ўваходу ў цырк)
18.00 – МАЛЯЎНІЧЫЯ АКВАРЭЛЬКІ З ЛОШЫЦЫ (сустракаемся каля брамы насупраць дому па вул. Маякоўскага, 188)

08.08 (панядзелак)
19.00 – СТАРОНКІ ЖЫЦЬЦЯ ДАРЭВАЛЮЦЫЙНАГА МЕНСКУ (сустракаемся ля помніку Адаму Міцкевічу)

09.08 (аўторак)
19.00 – МЕНСКІЯ ГІСТОРЫІ (сустракаемся каля галоўнага ўваходу ў ратушу)

10.08 (серада)
19.00 – ЗІГЗАГІ МЕНСКАЙ МІНУЎШЧЫНЫ (сустракаемся ля "Цэнтральнай кнігарні", пр-т Незалежнасьці, 19)

11.08 (чацьвер)
19.00 – ЦІКАВОСТКІ ГУБЕРНАТАРСКАГА САДУ (сустракаемся ля ўваходу ў цырк)

12.08 (пятніца)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МЕНСК (сустракаемся ля помніку Максіму Багдановічу)

13.08 (субота)
"ПАСЬПЕЦЬ НАМАЛЯВАЦЬ, КАБ УБАЧЫЛІ НАШЧАДКІ" (Заказель – Варацэвічы – Янаў – Пінск – канал Агінскага)

14.08 (нядзеля)
15.30 – МЕНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: УСХОДНІЯ МОГІЛКІ (сустракаемся ля галоўнай брамы могілак)
18.00 – ШЭПТ СТАРЫХ ВАЛУНОЎ (сустракаемся на транспартным прыпынку "Музей валуноў")

P.S. Запісвацца на менскія вандроўкі ня трэба – проста прыходзьце на месца сустрэчы. Экскурсіі бясплатныя – на прыканцы вы можаце пакінуць чаявыя. Сярэдні працяг маршруту – 1,5 гадзіны. Экскурсіі адбываюцца пры наяўнасьці мінімум 10 чалавек і не адбываюцца ў кепскае надвор’е.

P.P.S. Усе экскурсіі праекту можна замовіць для сябе/сяброў/карпаратыву/школы/etc. у зручны для вас дзень і час. Кошт вандроўкі па Менску – 150 руб., па Беларусі – дамоўны. Зьвяртайцеся па тэл. +375 (29) 564 70 09 (МТС, Viber).
670 views17:22
Адкрыць / каментаваць
2022-07-31 14:44:16
Сябры, у сувязі з дажджлівым надвор'ем

ВАНДРОЎКІ СЁНЬНЯ НЕ АДБУДУЦЦА!

Добрай, утульнай і сухой вам нядзелі.

Наступны раз па Менску будзем вандраваць у чацьвер, а таксама традыцыйна заклікаю вас запісвацца на нашыя падарожжы па Беларусі – учора вунь 19 гадзін падарожнічалі
787 views11:44
Адкрыць / каментаваць
2022-07-31 11:35:13
Цудоўнай кампаніяй вандравалі мы ўчора па Заходняй Беларусі

Мёры – Сар’я – Росіца – Лявонпаль – Ідолта – Вята – Друя

720 км

19 гадзін у дарозе

Гід натопаў за дзень 23665 крокаў

Дзякуй усім удзельнікам - з вамі было надзвычай прыемна вандраваць

Сачыце за анонсамі і далучайцеся да нашых новых паездак па Беларусі!
823 views08:35
Адкрыць / каментаваць
2022-07-31 03:34:11
31.07 (нядзеля) вас чакаюць "МАЛЯЎНІЧЫЯ АКВАРЭЛЬКІ З ЛОШЫЦЫ"!

На гэтай экскурсіі мы патрапім у адзін з самых старых і прыгожых паркаў Менску.

Ліпавая алея XVIII стагодзьдзя прывядзе нас да руін капліцы, камянічкі вартаўніка, шляхецкай сядзібы… Вы даведаецеся, якія падзеі адбываліся тут на працягу стагодзьдзяў, навучыцеся зь першага погляду адрозьніваць французкі парк ад ангельскага і пазнаёміцеся з такімі рэдкімі расьлінамі, як магнолія кобус, арэх сэрцападобны і абрыкос манчжурскі. Гэтая вандроўка – цудоўная магчымасьць зьбегчы на некалькі гадзін ад гарадзкога тлуму і адчуць сябе шляхетнымі гасьцямі старой сядзібы і рамантычнага парку. Ну і канешне ж будзе прывід – куды без яго?!

Маршрут: па Лошыцкім парку

Адлегласьць: 1963 крокі

Сустракаемся ў 18.00 каля брамы насупраць дому па вул. Маякоўскага, 188.
170 views00:34
Адкрыць / каментаваць
2022-07-31 03:32:49
31.07 (нядзеля) вас чакае экскурсія "МЕНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ"!

Гэтая экскурсія пазнаёміць вас з найстарымі менскімі могілкамі.

Старажытны каталіцкі некропаль хавае ў сабе нямала таямніц – манументальная брама, велічны касьцёл, загадкавыя склепы, шляхецкія пахаваньні, прывід Белай Панны... Тут пахаваны вядомыя беларусы зь цікавымі і гераічнымі лёсамі, сярод якіх: паўстанец Ян-Баляслаў Луцкевіч, асьветнік Вацлаў Іваноўскі, мастак Ян Дамель, сьвятар Аляксандар Сіпайла, паэт Янка Лучына. Гэтае месца вартае таго, каб яго наведаць і аддаць даніну павагі тым людзям, якія стваралі гісторыю Менску і Беларусі, а цяпер спачываюць тут.

Маршрут: па Кальварыйскіх могілках

Адлегласьць: 867 крокаў

Сустракаемся ў 15.30 каля галоўнай брамы могілак.
161 views00:32
Адкрыць / каментаваць
2022-07-30 04:31:43 Сябры, трымайце сьпіс нашых выязных вандровак на сезон! Зацікавіў нейкі тур? Напішыце на viber (29) 564 70 09 і я дашлю вам праграму з усімі падрабязнасьцямі.

06.08 (субота) "АСТРАВЕЦКІ СУСЬВЕТ" (Солы – Гервяты – Міхалішкі – Тракенікі – Варняны – Астравец – Гудагай). 25 вольных месцаў.

13.08 (субота) "ПАСЬПЕЦЬ НАМАЛЯВАЦЬ, КАБ УБАЧЫЛІ НАШЧАДКІ" (Заказель – Варацэвічы – Янаў – Пінск – канал Агінскага). Запіс у рэзерв.

20.08 (субота) "ЧАРОЎНЫ БРАСЛАЎСКІ КРАЙ" (Відзы – Відзы Лаўчынскія – Опса – Браслаў – Божае вока – Слабодка). 20 вольных месцаў.

27.08 (субота) "АРХІТЭКТУРНЫЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВІНЦЫІ" (Масты – Шылавічы – Гнезна – Мсьцібава – Сьвіслач – Поразава – Грынявічы – Лыскава). 24 вольных месцы.

03.09 (субота) "ПАСЬПЕЦЬ НАМАЛЯВАЦЬ, КАБ УБАЧЫЛІ НАШЧАДКІ" (Заказель – Варацэвічы – Янаў – Пінск – канал Агінскага). 32 вольных месцы.

10.09 (субота) "ЭПАС СТАРОЙ ЛІТВЫ" (Мір – Шчорсы – Мураванка – крыж Пуслоўскіх – Наваградак – Літоўка – возера Сьвіцязь – Туганавічы – камень філарэтаў). 36 вольных месцаў.

17.09 (субота) "ВАНДРОЎКА Ў ГОРВАРТС І ВАКОЛІЦЫ" (Нароўля – Барысаўшчына – Рудакоў). 46 вольных месцаў.

24.09 (субота) "ТУРЫСТ ПРЫЗЯМЛІЎСЯ Ў ГАРОДНІ" (Менск – Гародня – Менск). 45 вольных месцаў.

01.10 (субота) "ПА СЬЛЯДОХ МІНУЛАГА КАХАНЬНЯ" (Іўе – Ліпнішкі – Дворышча – Бальтэнікі – Беняконі – Гайцюнішкі – Геранёны – Суботнікі – Жамыслаўль). 47 вольных месцаў.

08.10 (субота) "АД ПОЛАЦКУ ПАЧАЎСЯ СЬВЕТ" (Менск – Полацк – Менск). 39 вольных месцаў.

15.10 (субота) "РЫЦАРЫ СТАРОЙ ЛІТВЫ" (Ляхавічы – Грушаўка – Мядзьведзічы – Савейкі – Фларыянава – Сноў – Вялікая Ліпа). 43 вольных месцы.

22.10 (субота) "ЭКСПРЭС ПАРЫЖ–ЛУЖКІ" (Глыбокае – Удзела – Мосар – Парыж – Лужкі). 50 вольных месцаў.

29.10 (субота) "ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ" (Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман). 51 вольнае месца.

05.11 (субота) "УСХОДНІЯ СКАРБЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ" (Бабруйск – Жылічы – Красны Бераг – Рагачоў). 50 вольных месцаў.

06.11 (нядзеля) "ЦІКАВОСТКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ" (Крэва – Баруны – Гальшаны – Гервяты – Солы – Кушляны – Жупраны – Нявесьцін камень). 52 вольных месцы.

07.11 (панядзелак) "ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ" (Ракаў – Кіявец – Тупальшчына – Малая Люцынка – Івянец – Вялае). 52 вольных месцы.
275 views01:31
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 20:54:09
Цудоўна павандравалі сёньня Дзякуй усім, хто завітаў

Прыходзьце штодня на бясплатныя вандроўкі ў мінулае па Менску – з намі цікава

А калі на прыканцы экскурсіі пакінуць чаявыя гіду, то яму будзе вельмі прыемна

А яшчэ мы кожную суботу захапляльна вандруем па невядомай Беларусі, то далучайцеся

Расклад экскурсій, падарожжаў і штодзённыя анонсы шукайце ў нашых telegram/instagram — vandrvm

А лепшым падарункам зь любой нагоды стануць падарункавыя сертыфікаты на вандроўкі па Менску/Беларусі, то замаўляйце
579 views17:54
Адкрыць / каментаваць