Get Mystery Box with random crypto!

31.07 (нядзеля) вас чакае экскурсія 'МЕНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВА | VANDRVM

31.07 (нядзеля) вас чакае экскурсія "МЕНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ"!

Гэтая экскурсія пазнаёміць вас з найстарымі менскімі могілкамі.

Старажытны каталіцкі некропаль хавае ў сабе нямала таямніц – манументальная брама, велічны касьцёл, загадкавыя склепы, шляхецкія пахаваньні, прывід Белай Панны... Тут пахаваны вядомыя беларусы зь цікавымі і гераічнымі лёсамі, сярод якіх: паўстанец Ян-Баляслаў Луцкевіч, асьветнік Вацлаў Іваноўскі, мастак Ян Дамель, сьвятар Аляксандар Сіпайла, паэт Янка Лучына. Гэтае месца вартае таго, каб яго наведаць і аддаць даніну павагі тым людзям, якія стваралі гісторыю Менску і Беларусі, а цяпер спачываюць тут.

Маршрут: па Кальварыйскіх могілках

Адлегласьць: 867 крокаў

Сустракаемся ў 15.30 каля галоўнай брамы могілак.