Get Mystery Box with random crypto!

31.07 (нядзеля) вас чакаюць 'МАЛЯЎНІЧЫЯ АКВАРЭЛЬКІ З ЛОШЫЦЫ'! | VANDRVM

31.07 (нядзеля) вас чакаюць "МАЛЯЎНІЧЫЯ АКВАРЭЛЬКІ З ЛОШЫЦЫ"!

На гэтай экскурсіі мы патрапім у адзін з самых старых і прыгожых паркаў Менску.

Ліпавая алея XVIII стагодзьдзя прывядзе нас да руін капліцы, камянічкі вартаўніка, шляхецкай сядзібы… Вы даведаецеся, якія падзеі адбываліся тут на працягу стагодзьдзяў, навучыцеся зь першага погляду адрозьніваць французкі парк ад ангельскага і пазнаёміцеся з такімі рэдкімі расьлінамі, як магнолія кобус, арэх сэрцападобны і абрыкос манчжурскі. Гэтая вандроўка – цудоўная магчымасьць зьбегчы на некалькі гадзін ад гарадзкога тлуму і адчуць сябе шляхетнымі гасьцямі старой сядзібы і рамантычнага парку. Ну і канешне ж будзе прывід – куды без яго?!

Маршрут: па Лошыцкім парку

Адлегласьць: 1963 крокі

Сустракаемся ў 18.00 каля брамы насупраць дому па вул. Маякоўскага, 188.