Get Mystery Box with random crypto!

VANDRVM

Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM V
Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM
Адрас канала: @vandrvm
Катэгорыі: Забаўкі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.48K
Апісанне з канала

"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі!
Далучайцеся, вандруем цікава😉
Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 5

2022-07-29 14:46:10
Я тут працую-працую, рыхтую заўтрашні выезд, а тым часам Рыжун...
526 views11:46
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 11:26:52
СЁНЬНЯ, 29.07 (пятніца), вас чакае "ШПАЦЫР ПА СТАРАЖОЎСКАЙ"!

На гэтай вандроўцы вас чакае цікавае падарожжа па былой вуліцы Старажоўскай, а празь яе – па старонках гісторыі гораду і краіны.

Таямніцы плошчы Перамогі і метро, Леся Украінка і Асмалоўка, а таксама традыцыі менскага броварства, Сьцяпанаўскі сад, таямнічы старажытны некропаль і легенда аб заснаваньні Менску - на былой Старажоўскай намяшана столькі ўсяго цікавага і неверагоднага, як і ў гісторыі нашага гораду і краіны. Завітвайце, будзем разьбірацца:)

Маршрут: пл. Перамогі – Асмалоўка – "Аліварыя" – царква Сьв. Марыі Магдалены - Пярэспа

Адлегласьць: 3116 крокаў

Сустракаемся ў 19.00 каля дому-музею І зьезду РСДРП.
152 views08:26
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 08:32:09
412 views05:32
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 08:31:57 06.08 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "АСТРАВЕЦКІ СУСЬВЕТ"!

Маршрут: Солы – Гервяты – Міхалішкі – Тракенікі – Варняны – Астравец – Гудагай (≈400 км)

Зноў вандруем на чароўную Астравеччыну! У СОЛАХ у чарговы раз пераканаемся ў тым, наколькі бязьмежнай можа быць чалавечая і архітэктурная фантазія на прыкладзе мадэрнага касьцёлу Маці Божай Ружанцовай (1934) і могілкавай капліцы роду Качаноў, а ў ГЕРВЯТАХ будзем дзівіцца – настолькі неверагоднай вышыні і прыгажосьці там Траецкі касьцёл (1903)! А вось барочны касьцёл Сьв. Міхала Арханёла XVII ст. ў МІХАЛІШКАХ толькі на першы погляд просты, бо ўнутры вас чакае настолькі неверагоднае хараство, што і словамі апісаць немагчыма! Далей рушым у ТРАКЕНІКІ, дзе агледзім сядзібна-паркавы ансамбль Богушаў-Шышкаў ХІХ ст. і падзівімся на мясцовыя цуды прыроды. ВАРНЯНЫ ж сустрэнуць нас барочным касьцёлам Сьв. Юрыя (1769) і цудоўнай вежай на востраве, дзе кожны з вас зможа адчуць рамантычную эпоху ХІХ ст. АСТРАВЕЦ сустрэне нас двума вельмі рознымі каталіцкімі храмамі – класістычным касьцёлам Сьв. Казьмы і Дзям’яна (1787) і нэараманскім касьцёлам Адшуканьня Сьв. Крыжа (1911), а ГУДАГАЙ зачаруе сваім галоўным скарбам – каранаваным папскімі каронамі абразам Маці Божай Гудагайскай ва ўтульным касьцёле Адведзін Найсьв. Панны Марыі (1764).

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 65 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 60 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 06.08! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 21.00
397 views05:31
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 21:09:31
29.07 (пятніца) вас чакае "ШПАЦЫР ПА СТАРАЖОЎСКАЙ"!

На гэтай вандроўцы вас чакае цікавае падарожжа па былой вуліцы Старажоўскай, а празь яе – па старонках гісторыі гораду і краіны.

Таямніцы плошчы Перамогі і метро, Леся Украінка і Асмалоўка, а таксама традыцыі менскага броварства, Сьцяпанаўскі сад, таямнічы старажытны некропаль і легенда аб заснаваньні Менску - на былой Старажоўскай намяшана столькі ўсяго цікавага і неверагоднага, як і ў гісторыі нашага гораду і краіны. Завітвайце, будзем разьбірацца:)

Маршрут: пл. Перамогі – Асмалоўка – "Аліварыя" – царква Сьв. Марыі Магдалены - Пярэспа

Адлегласьць: 3116 крокаў

Сустракаемся ў 19.00 каля дому-музею І зьезду РСДРП.
462 views18:09
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 20:18:02
Цудоўна павандравалі сёньня Дзякуй усім, хто завітаў

Прыходзьце штодня на бясплатныя вандроўкі ў мінулае па Менску – з намі цікава

А калі на прыканцы экскурсіі пакінуць чаявыя гіду, то яму будзе вельмі прыемна

А яшчэ мы кожную суботу захапляльна вандруем па невядомай Беларусі, то далучайцеся

Расклад экскурсій, падарожжаў і штодзённыя анонсы шукайце ў нашых telegram/instagram — vandrvm

А лепшым падарункам зь любой нагоды стануць падарункавыя сертыфікаты на вандроўкі па Менску/Беларусі, то замаўляйце
493 views17:18
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 11:02:17
СЁНЬНЯ, 28.07 (чацьвер), вас чакае "ШПАЦЫР ПА ВЫСОКІМ РЫНКУ"!

На гэтай вандроўцы вас чакае цікавае падарожжа па былым Высокім Рынку, а празь яго – па старонках гісторыі гораду і краіны.

Ратуша і Катэдра, гатэль "Эўропа" і гарадзкі тэатар, вялікі і малы гасьціныя двары, бажніцы бернардынаў, базылянаў і дамініканаў, а таксама легенды, прывіды і падземныя хады - на былым Высокім Рынку намяшана столькі ўсяго цікавага і неверагоднага, як і ў гісторыі нашага гораду і краіны. Завітвайце, будзем разьбірацца:)

Маршрут: па пл. Свабоды

Адлегласьць: 1703 крокі

Сустракаемся ў 19.00 каля ўваходу ў гатэль "Эўропа", вул. Інтэрнацыянальная, 28.
718 views08:02
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 09:31:12
688 views06:31
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 09:30:59 30.07 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "ПАЎНОЧНАЯ ВЫПРАВА"!

Маршрут: Мёры – Сар’я – Росіца – Лявонпаль – Ідолта – Вята – Друя (≈700 км)

На поўнач Беларусі вандруем з вамі гэтым разам! Мястэчка МЁРЫ сустрэне нас велічным касьцёлам Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі (1907), а САР’Я ўразіць самым прыгожым нэагатычным касьцёлам Беларусі – Найсьв. Панны Марыі (1857). У мястэчку РОСІЦА падзівімся на прыгажэнны эклектычны касьцёл Найсьв. Тройцы (1911) і руіны царквы Сьв. Еўфрасіньні (1866), а ў ЛЯВОНПАЛІ – на драўляны Траецкі касьцёл (1774), сядзібна-паркавы ансамбль Лапацінскіх XVIII ст. і найзнакамітую калону ў гонар Канстытуцыі 3 мая. ІДОЛТА знакамітая мадэрновым касьцёлам Маці Божай Шкаплернай (1939) і сядзібай Мілашаў ХІХ ст., а адсюль ужо зусім блізка да найпрыгажэннага вадаспаду на рацэ ВЯТА, што застаўся тут з тых далёкіх часін, калі тут працаваў водны млын. На прыканцы ж нашай вандроўкі нас чакае ДРУЯ, дзе мы пабачым Барысаў камень, касьцёл Найсьв. Тройцы (1646), Латвію і Эўразьвяз праз Дзьвіну, а таксама самыя прыгожыя ў Беларусі габрэйскія могілкі.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 75 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 70 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 30.07! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 22.00
601 views06:30
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 21:55:46
Сон

Калі прымусіць час сказаць "бывай",
А ў сэрцы не пагасьне жар каханьня, –
Пакінь бяз слоў, але не дабівай
Мяне суровым словам – расставаньне!

Ты пры апошняй стрэчы ў гаі,
Пакуль зара расой напоіць руту,
Апошнім пацалункам упаі
І ўжо на ростань – кроплямі атруты.

Разлучымся – і стане мне лягчэй;
Бясьсільны ўпаду к табе на ўлоньне,
Цалую я блакіт тваіх вачэй,
Загледзеўшыся ў цемру іх прадоньня.

Так да сканчэньня сьвету я прасьплю,
А ў Судны дзень, калі затрубяць трубы,
Ты ціха сыйдзеш з неба на зямлю,
Каб разбудзіць таго, хто сэрцу любы.

І здасца мне, што не прайшлі вякі, –
Зусім нядаўна я цябе пакінуў, –
Загледзеўся ў вачэй тваіх блакіт
І задрамаў на нейкую хвіліну.

Адам Міцкевіч
675 views18:55
Адкрыць / каментаваць