Get Mystery Box with random crypto!

Беларусь

Лагатып тэлеграм-канала belmems — Беларусь Б
Лагатып тэлеграм-канала belmems — Беларусь
Адрас канала: @belmems
Катэгорыі: Забаўкі
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.62K
Апісанне з канала

Канал пра тваю рэчаіснасць.

Ratings & Reviews

5.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні

2021-05-08 09:10:52 ВКЛ — гэта частка заходняй цывілізацыі, ці ўсходняй?


907 views06:10
Адкрыць / каментаваць
2021-05-02 08:49:15 Новы выпуск падкаста па гісторыі Беларусі. Гэтым разам пра таямніцы беларускай старажытнасці.
Спойлер: адзінай Русі, дзе беларусы, украінцы і расейцы былі адным народам ніколі не існавала.


1.3K views05:49
Адкрыць / каментаваць
2021-04-24 10:51:08 Мы літвіны ці беларусы? Адкуль узялася назва Беларусь? І ці навязаная яна нам?Хто быў першым беларусам?

Адказы ў новым падкасце Проста Гісторыя ад акадэміка Андруся Унучака:



1.3K viewsedited  07:51
Адкрыць / каментаваць
2021-04-17 11:35:53 Топавая падкаcт-лекцыя па гісторыі ад акадэміка Андруся Ўнучака.

Што такое ўвогуле гісторыя, і як адрозніць яе ад прапагандысцкіх фэйкаў:



3.1K viewsedited  08:35
Адкрыць / каментаваць
2021-04-04 08:53:52 Хрыстос уваскрос!

Адзін з важных момантаў уваскрасення для мяне асабіста ёсць у гэтых вершах, якія хіба рэдка цытуюць на Пасху:

І што яшчэ скажу? Бо ня хопіць мне часу, каб распавядаць пра Гедэона, Барака, пра Самсона і Ефтая, пра Давіда і Самуэля, і пра прарокаў, якія вераю перамагалі валадарствы, чынілі праведнасьць, атрымлівалі абяцаньні, загароджвалі пашчы ільвоў, тушылі сілу агню, уцякалі ад вострыва мяча, умацоўваліся ад слабасьці, ставаліся дужымі ў бітве, прымушалі ўцякаць табары чужынцаў, жонкі атрымлівалі памёршых сваіх уваскрошанымі; а іншыя былі замучаныя, не дачакаўшыся адкупленьня, каб атрымаць лепшае ўваскрашэньне, іншыя паспыталі зьдзекаў і тартураў, а яшчэ путаў і вязьніцы, былі каменаваныя, пілаваныя, спакушаныя, былі забіваныя мячом, бадзяліся ў авечых і казіных скурах, маючы нястачу, прыгнёт, нягоды; тыя, якіх сьвет ня быў варты, туляліся па пустынях і горах, па пячорах і шчылінах зямлі. І ўсе яны, што засьведчаныя вераю, не атрымалі абяцаньня, бо Бог прадугледзеў адносна нас нешта лепшае, каб яны не бяз нас асягнулі дасканаласьць.

ГЕБРАЯЎ 11:32 - 40 НЗПРП

Сёння, ведаючы пра Ісуса і пра Ягоную славу мы маем куды больш нагоды для веры чым вышэй згаданыя прарокі і мужы веры. Ісус Хрыстос — першы, Хто ўваскрос. Першы, Хто перамог смерць. Ён быў цалкам паслухмяны Айцу і быў за гэта праслаўлены між усімі, хто жыў на гэтым свеце. Прароцтвы пра ўваскрасенне меліся, але тыя, хто жывуць ў часе цяперашнім, маюць нашмат лепшае. Мы пабачылі тое, як будзем уваскрошаныя мы, калі пойдзем за Госпадам. Мы — тыя, хто дачакаліся адкуплення!

Многія мужы веры часоў Старога Запавета не бачылі такой перспектывы. У адрозненні ад Божых людзей мінулых часоў, мы маем жывы прыклад уваскрэслага Ісуса. Цела Яго было пераменена. Гэта было не такое цудоўнае ажыўленне, як то згадваецца ў Пісаннях, або бывае ў сённяшнія дні. Гэта было лепшае ўваскрасенне, як піша апостал Павал гебраям. Так выглядае нашае адкупленне.

Але як гэты факт уплывае на нашае жыццё? Ці гатовыя мы сёння пайсці за Госпадам шляхамі Давіда і Гедэона, куды лепш ведаючы плату Госпада за вернасць Яму? Ці маем мы мужнасці сёння разарваць пашчу ільва, ідучы за Ісусам? Ці такія ж мы ўкрыжаваныя для зямнога жыцця, ці такія ж мы мёртвыя для граху, як быў Ісус?

Гледзячы на сваё жыццё я гэтага не знаходжу. Тым больш мне патрэбная памяць пра цудоўную Божую ахвяру, якая дае сілы вырвацца з палону грэху і самаправеднасці. Тым больш я мушу глядзець на Ісуса, і тую каласальную працу, якую Ён зрабіў за гады свайго служэння. Тым больш я мушу глядзець на крыж, дзе разам з найвялікшай несправядлівасцю сышлася і найвялікшая любоў.

Слава Госпаду Ісусу Хрысту! Хрыстос уваскрос!
1.4K views05:53
Адкрыць / каментаваць
2021-02-04 17:10:46 #навіны
Што рабіць хрысьціяніну, калі ў яго краіне нешта ідзе ня так?

Вітаем, сябры! Сёньня мы пішам не пра сьпевы і музыкаў. У цэнтры нашай увагі малітва за краіну адной вядомай мэдыйнай асобы.

Кірк Томас Кэмеран, вядомы нам найбольш па галоўнай ролі ў фільме "Вогнетрывалы", пачаў свой 100-дзённы плян для Амэрыкі. Гэты плян уяўляе сабой малітвы і разважаньні пра ЗША. Актор публікуе кароткае відэа кожны дзень на сваёй старонцы ў Instagram @kirkcameronofficial

Такім чынам хрысьціянін Кірк Кэмеран адказаў на 100-дзённы плян Джо Байдэна, які той аб'явіў на пачатку свайго прэзыдэнства.

"Замест таго, каб чакаць на наступствы якога-небудзь 100-дзённага пляну і пасьля кусаць сабе локці, давайце ў абарону сваіх каштоўнасьцяў пачнем свой уласны 100-дзённы плян", патлумачыў сваю задуму актор у адным са сваіх відэа.

Таксама ў сваіх разважаньнях Кірк нагадвае пра хрысьціянскія асновы амэрыканскага грамадзтва і супрацьстаіць распаўсюджанаму зараз у Штатах меркаваньню, што гэтая нацыя пабудавана "сукупнасьцю дэістаў і багатых людзей, злачынцаў і рэлігійных ізгояў, авантурыстаў і апартуністаў, якія проста кралі зямлю ў іншых людзей, выкарыстоўвалі рабоў, каб расчышчаць лясы выключна дзеля ўласнай выгады, а потым проста знайшлі прыродныя рэсурсы зямлі, і вось як Амэрыка стала вялікай."

Для нас Кірк Кэмеран - прыклад хрысьціяніна, які бярэ адказнасьць за сваю краіну, моліцца за яе і робіць гэта адкрыта.

Што рабіць хрысьціяніну, калі ў яго краіне нешта ідзе ня так? Маліцца і не маўчаць.

«Вы — соль зямлі. Калі ж соль згубіць сілу, то чым зробіш яе салёнаю? Яна ўжо ні на што не надаецца, хіба толькі выкінуць яе вон на патаптаньне людзям. Вы — сьвятло сьвету. Ня можа схавацца горад, які стаіць на вяршыні гары. Ніхто не запальвае сьвечку, каб паставіць яе пад пасудзінай, але на сьвечніку, і яна сьвеціць усім, хто ёсьць у доме. Гэтак няхай сьвятло вашае сьвеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя справы і славілі Айца вашага, Які ў небе»
Эвангельле паводле Мацьвея 5:13-16
2.3K views14:10
Адкрыць / каментаваць
2021-01-26 16:41:11 Новы ролік праекты Голас царквы - ліст з турмы Паўла Севярынца, які сядзіць ужо больш за паў гады.

1.9K views13:41
Адкрыць / каментаваць
2021-01-21 09:45:05 А падпішыцеся на канал сапраўднай беларускай духоўнай музыкі:
https://t.me/worshipby
2.2K views06:45
Адкрыць / каментаваць
2020-11-25 09:29:03 100 год Слуцкаму збройнаму чыну | Вайна за незалежнасць Беларусі 1920 г.


2.6K views06:29
Адкрыць / каментаваць
2020-08-17 21:52:58
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Нужна помощь!

Медикаменты, юридическая помощь, финансовая помощь.

Основные проблемы: Много пострадавших и задержанных, которым нужна помощь, искажение информации СМИ, недостаток средств у активистов.

Можете помочь финансово, юридически, физически (банально купить продукты/медикаменты и отвезти) - дайте знать: www.zyvie-bielarus.website

ГАРАНТИРУЕМ полную анонимность каждого обращения!
4.8K views18:52
Адкрыць / каментаваць