Get Mystery Box with random crypto!

VANDRVM

Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM V
Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM
Адрас канала: @vandrvm
Катэгорыі: Забаўкі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.48K
Апісанне з канала

"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі!
Далучайцеся, вандруем цікава😉
Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1

Апошнія паведамленні 7

2022-07-25 21:33:29
26.07 (аўторак) вас чакае "ШПАЦЫР ПА ФРАНЦІШКАНСКАЙ"!

на гэтай вандроўцы вас чакае цікавае падарожжа па былой Францішканскай вуліцы, а празь яе – па старонках гісторыі гораду і краіны.

Катэдра і гатэль "Эўропа", савецкая архітэктура і ГУМ, мужчынская гімназія і дом Сьвянціцкага, мастацкі музей і доктар Айбаліт, габрэйская лякарня і стадыён "Дынама" – на былой Францішканскай намяшана столькі ўсяго цікавага і неверагоднага, як і ў гісторыі нашага гораду і краіны. Завітвайце, будзем разьбірацца:)

Маршрут: Катэдра – вул. Леніна

Адлегласьць: 1270 крокаў

Сустракаемся ў 19.00 ля ўваходу ў Катэдру, пл. Свабоды, 9.
283 views18:33
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 20:22:08
Цудоўна павандравалі сёньня Дзякуй усім, хто завітаў

Прыходзьце штодня на бясплатныя вандроўкі ў мінулае па Менску – з намі цікава

А калі на прыканцы экскурсіі пакінуць чаявыя гіду, то яму будзе вельмі прыемна

А яшчэ мы кожную суботу захапляльна вандруем па невядомай Беларусі, то далучайцеся

Расклад экскурсій, падарожжаў і штодзённыя анонсы шукайце ў нашых telegram/instagram — vandrvm

А лепшым падарункам зь любой нагоды стануць падарункавыя сертыфікаты на вандроўкі па Менску/Беларусі, то замаўляйце
422 views17:22
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 10:34:11
СЁНЬНЯ, 25.07 (панядзелак), вас чакае "ШПАЦЫР ПА ПАДГОРНАЙ"!

На гэтай вандроўцы вас чакае цікавае падарожжа па былой Падгорнай вуліцы, а празь яе – па старонках гісторыі гораду і краіны.

Шпіталь і Чырвоны Крыж, Эдзі Рознэр і Марыінка, мужчынскай гімназія і Купалаўскі тэатар, Аляксандраўскі сквер і палац Чапскага, Архірэйскае падвор’е і спуск да Губернатарскага саду – на былой Падгорнай намяшана столькі ўсяго цікавага і неверагоднага, як і ў гісторыі нашага гораду і краіны. Завітвайце, будзем разьбірацца:)

Маршрут: па вул. Карла Маркса

Адлегласьць: 2443 крокі

Сустракаемся ў 19.00 ля дому па адрэсе вул. Карла Маркса, 2.
282 views07:34
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 07:51:00
479 views04:51
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 07:50:58 20.08 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "ЧАРОЎНЫ БРАСЛАЎСКІ КРАЙ"!

Маршрут: Відзы – Відзы Лаўчынскія – Опса – Браслаў – Божае Вока – Слабодка (≈550 км)

І пачынаем мы адразу з хіта! Чароўныя ВІДЗЫ сустрэнуць нас найпрыгожым высачэзным нэагатычным Траецкім касьцёлам (1914), які анікога не пакіне абыякавым! А зусім побач знаходзяцца ВІДЗЫ ЛАЎЧЫНСКІЯ з прыгожай сядзібай роду Ваўжэцкіх аўтарства знакамітага архітэктара Тадэвуша Раствароўскага, ну як яе не наведаць? Пасьля нас чакае мястэчка ОПСА, дзе мы пабачым палац роду Плятэраў (1904) і нэагатычны касьцёл Сьв. Яна Хрысьціцеля (1887), а адсюль ужо зусім блізка да знакамітага БРАСЛАВА, што месьціцца на маляўнічым беразе возера Дрысьвяты, і дзе мы агледзім Замкавую гару, касьцёл Нараджэньня Найсьв. Панны Марыі і пабачым знакаміты каранаваны абраз Маці Божай Валадаркі азёраў. Далей на нашым шляху стрэнецца яшчэ адно возера – незвычайнае, таямнічае, БОЖЫМ ВОКАМ празвалі яго людзі паводле найцікавага паданьня… Карацей, будзем дасьледваць:) Ну а скончым мы нашую вандроўку ў СЛАБОДЦЫ, дзе знаходзіцца знакаміты нэараманскі касьцёл Божага Провіду (1903).

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 70 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 65 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 20.08! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 21.00
484 views04:50
Адкрыць / каментаваць
2022-07-24 21:04:10
25.07 (панядзелак) вас чакае "ШПАЦЫР ПА ПАДГОРНАЙ"!

На гэтай вандроўцы вас чакае цікавае падарожжа па былой Падгорнай вуліцы, а празь яе – па старонках гісторыі гораду і краіны.

Шпіталь і Чырвоны Крыж, Эдзі Рознэр і Марыінка, мужчынскай гімназія і Купалаўскі тэатар, Аляксандраўскі сквер і палац Чапскага, Архірэйскае падвор’е і спуск да Губернатарскага саду – на былой Падгорнай намяшана столькі ўсяго цікавага і неверагоднага, як і ў гісторыі нашага гораду і краіны. Завітвайце, будзем разьбірацца:)

Маршрут: па вул. Карла Маркса

Адлегласьць: 2443 крокі

Сустракаемся ў 19.00 ля дому па адрэсе вул. Карла Маркса, 2.
679 views18:04
Адкрыць / каментаваць
2022-07-24 20:26:49 РАСКЛАД БЛІЖЭЙШЫХ ВАНДРОВАК:

25.07 (панядзелак)
19.00 – ШПАЦЫР ПА ПАДГОРНАЙ (сустракаемся ля дому па адрэсе вул. Карла Маркса, 2)

26.07 (аўторак)
19.00 – ШПАЦЫР ПА ФРАНЦІШКАНСКАЙ (сустракаемся ля ўваходу ў Катэдру, пл. Свабоды, 9)

27.07 (серада)
19.00 – ШПАЦЫР ПА КОЙДАНАЎСКАЙ (сустракаемся ля дому па адрэсе вул. Карла Маркса, 17)

28.07 (чацьвер)
19.00 – ШПАЦЫР ПА ВЫСОКІМ РЫНКУ (сустракаемся каля ўваходу ў гатэль "Эўропа", вул. Інтэрнацыянальная, 28)

29.07 (пятніца)
19.00 – ШПАЦЫР ПА СТАРАЖОЎСКАЙ (сустракаемся каля дому-музею І зьезду РСДРП)

30.07 (субота)
"ПАЎНОЧНАЯ ВЫПРАВА" (Мёры – Сар’я – Росіца – Лявонпаль – Ідолта – Вята – Друя)

31.07 (нядзеля)
15.30 – МЕНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ (сустракаемся каля галоўнай брамы могілак)
18.00 – МАЛЯЎНІЧЫЯ АКВАРЭЛЬКІ З ЛОШЫЦЫ (сустракаемся каля брамы насупраць дому па вул. Маякоўскага, 188)

01.08 (панядзелак)
19.00 – ЛЕГЕНДЫ І ГІСТОРЫІ СТАРОГА МЕНСКУ (сустракаемся ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала)

02.08 (аўторак)
19.00 – ПАДАНЬНІ СІВОЙ ДАЎНІНЫ (сустракаемся ля Палацу мастацтва, вул. Казлова, 3)

03.08 (серада)
19.00 – ПАДАРОЖЖА Ў МІНУЛЫЯ СТАГОДЗЬДЗІ (сустракаемся ля галоўнага ўваходу ў Музычны тэатар, вул. Мясьнікова, 44)

04.08 (чацьвер)
19.00 – АД ФРАНЦІШКАНСКАЙ ДА ДАМІНІКАНСКАЙ (сустракаемся ля ГУМу з боку вул. Леніна)

05.08 (пятніца)
19.00 – ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І ВАКОЛІЦАХ (сустракаемся каля галоўнага ўваходу ў Дом фізкультуры, пр-т Пераможцаў, 2)

06.08 (субота)
"АСТРАВЕЦКІ СУСЬВЕТ" (Солы – Гервяты – Міхалішкі – Тракенікі – Варняны – Астравец – Гудагай)

07.08 (нядзеля)
15.30 – МЕНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: ВАЙСКОВЫЯ МОГІЛКІ (сустракаемся ля галоўнай брамы могілак)
18.00 – ШЭПТ СТАРЫХ ВАЛУНОЎ (сустракаемся на транспартным прыпынку "Музей валуноў")

P.S. Запісвацца на менскія вандроўкі ня трэба – проста прыходзьце на месца сустрэчы. Экскурсіі бясплатныя – на прыканцы вы можаце пакінуць чаявыя. Сярэдні працяг маршруту – 1,5 гадзіны. Экскурсіі адбываюцца пры наяўнасьці мінімум 10 чалавек і не адбываюцца ў кепскае надвор’е.

P.P.S. Усе экскурсіі праекту можна замовіць для сябе/сяброў/карпаратыву/школы/etc. у зручны для вас дзень і час. Кошт вандроўкі па Менску – 150 руб., па Беларусі – дамоўны. Зьвяртайцеся па тэл. +375 (29) 564 70 09 (МТС, Viber).
680 views17:26
Адкрыць / каментаваць
2022-07-24 19:22:55
Цудоўна павандравалі сёньня Дзякуй усім, хто завітаў

Прыходзьце штодня на бясплатныя вандроўкі ў мінулае па Менску – з намі цікава

А калі на прыканцы экскурсіі пакінуць чаявыя гіду, то яму будзе вельмі прыемна

А яшчэ мы кожную суботу захапляльна вандруем па невядомай Беларусі, то далучайцеся

Расклад экскурсій, падарожжаў і штодзённыя анонсы шукайце ў нашых telegram/instagram — vandrvm

А лепшым падарункам зь любой нагоды стануць падарункавыя сертыфікаты на вандроўкі па Менску/Беларусі, то замаўляйце
654 views16:22
Адкрыць / каментаваць
2022-07-24 17:03:43

207 views14:03
Адкрыць / каментаваць
2022-07-24 12:30:44
СЁНЬНЯ, 24.07 (нядзеля), вас чакаюць "МАЛЯЎНІЧЫЯ АКВАРЭЛЬКІ З ЛОШЫЦЫ"!

На гэтай экскурсіі мы патрапім у адзін з самых старых і прыгожых паркаў Менску.

Ліпавая алея XVIII стагодзьдзя прывядзе нас да руін капліцы, камянічкі вартаўніка, шляхецкай сядзібы… Вы даведаецеся, якія падзеі адбываліся тут на працягу стагодзьдзяў, навучыцеся зь першага погляду адрозьніваць французкі парк ад ангельскага і пазнаёміцеся з такімі рэдкімі расьлінамі, як магнолія кобус, арэх сэрцападобны і абрыкос манчжурскі. Гэтая вандроўка – цудоўная магчымасьць зьбегчы на некалькі гадзін ад гарадзкога тлуму і адчуць сябе шляхетнымі гасьцямі старой сядзібы і рамантычнага парку. Ну і канешне ж будзе прывід – куды без яго?!

Маршрут: па Лошыцкім парку

Адлегласьць: 1963 крокі

Сустракаемся ў 18.00 каля брамы насупраць дому па вул. Маякоўскага, 188.
449 views09:30
Адкрыць / каментаваць