Get Mystery Box with random crypto!

VANDRVM

Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM V
Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM
Адрас канала: @vandrvm
Катэгорыі: Забаўкі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.48K
Апісанне з канала

"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі!
Далучайцеся, вандруем цікава😉
Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 8

2022-07-24 12:29:40
СЁНЬНЯ, 24.07 (нядзеля), вас чакае экскурсія "МЕНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: ВАЙСКОВЫЯ МОГІЛКІ"!

Гэтай экскурсіяй мы працягваем дасьледваньні старажытных менскіх некропаляў.

Вайсковыя могілкі былі заснаваныя ў 1895 годзе, тут пахаваны жаўнеры, што загінулі падчас руска-турэцкай вайны 1877-1878 гг., стаіць царква Аляксандра Неўскага. На гэтых могілках знайшлі вечны спачын Усевалад Ігнатоўскі, Аляксандар Чарвякоў, Паўлюк Трус, Кузьма Чорны, Янка Купала, Якуб Колас. Вы даведаецеся, як на гэтых могілках стваралі беларускі нацыянальны некропаль; пачуеце, хто такая Рут Уолэр і што гэта за таямнічая UNRRA, пабачыце ўнікальны пахавальны склеп. Пра ўсё гэта і шмат пра што яшчэ пойдзе гаворка падчас нашага падарожжа ў прасторы і часе па гэтых цікавых старых могілках.

Маршрут: па Вайсковых могілках

Адлегласьць: 1237 крокаў

Сустракаемся ў 15.30 ля галоўнай брамы могілак.
418 views09:29
Адкрыць / каментаваць
2022-07-24 11:13:51
467 views08:13
Адкрыць / каментаваць
2022-07-24 11:13:48 06.08 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "АСТРАВЕЦКІ СУСЬВЕТ"!

Маршрут: Солы – Гервяты – Міхалішкі – Тракенікі – Варняны – Астравец – Гудагай (≈400 км)

Зноў вандруем на чароўную Астравеччыну! У СОЛАХ у чарговы раз пераканаемся ў тым, наколькі бязьмежнай можа быць чалавечая і архітэктурная фантазія на прыкладзе мадэрнага касьцёлу Маці Божай Ружанцовай (1934) і могілкавай капліцы роду Качаноў, а ў ГЕРВЯТАХ будзем дзівіцца – настолькі неверагоднай вышыні і прыгажосьці там Траецкі касьцёл (1903)! А вось барочны касьцёл Сьв. Міхала Арханёла XVII ст. ў МІХАЛІШКАХ толькі на першы погляд просты, бо ўнутры вас чакае настолькі неверагоднае хараство, што і словамі апісаць немагчыма! Далей рушым у ТРАКЕНІКІ, дзе агледзім сядзібна-паркавы ансамбль Богушаў-Шышкаў ХІХ ст. і падзівімся на мясцовыя цуды прыроды. ВАРНЯНЫ ж сустрэнуць нас барочным касьцёлам Сьв. Юрыя (1769) і цудоўнай вежай на востраве, дзе кожны з вас зможа адчуць рамантычную эпоху ХІХ ст. АСТРАВЕЦ сустрэне нас двума вельмі рознымі каталіцкімі храмамі – класістычным касьцёлам Сьв. Казьмы і Дзям’яна (1787) і нэараманскім касьцёлам Адшуканьня Сьв. Крыжа (1911), а ГУДАГАЙ зачаруе сваім галоўным скарбам – каранаваным папскімі каронамі абразам Маці Божай Гудагайскай ва ўтульным касьцёле Адведзін Найсьв. Панны Марыі (1764).

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 65 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 60 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 06.08! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 21.00
492 views08:13
Адкрыць / каментаваць
2022-07-24 04:00:47
24.07 (нядзеля) вас чакаюць "МАЛЯЎНІЧЫЯ АКВАРЭЛЬКІ З ЛОШЫЦЫ"!

На гэтай экскурсіі мы патрапім у адзін з самых старых і прыгожых паркаў Менску.

Ліпавая алея XVIII стагодзьдзя прывядзе нас да руін капліцы, камянічкі вартаўніка, шляхецкай сядзібы… Вы даведаецеся, якія падзеі адбываліся тут на працягу стагодзьдзяў, навучыцеся зь першага погляду адрозьніваць французкі парк ад ангельскага і пазнаёміцеся з такімі рэдкімі расьлінамі, як магнолія кобус, арэх сэрцападобны і абрыкос манчжурскі. Гэтая вандроўка – цудоўная магчымасьць зьбегчы на некалькі гадзін ад гарадзкога тлуму і адчуць сябе шляхетнымі гасьцямі старой сядзібы і рамантычнага парку. Ну і канешне ж будзе прывід – куды без яго?!

Маршрут: па Лошыцкім парку

Адлегласьць: 1963 крокі

Сустракаемся ў 18.00 каля брамы насупраць дому па вул. Маякоўскага, 188.
601 views01:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-24 03:59:35
24.07 (нядзеля) вас чакае экскурсія "МЕНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: ВАЙСКОВЫЯ МОГІЛКІ"!

Гэтай экскурсіяй мы працягваем дасьледваньні старажытных менскіх некропаляў.

Вайсковыя могілкі былі заснаваныя ў 1895 годзе, тут пахаваны жаўнеры, што загінулі падчас руска-турэцкай вайны 1877-1878 гг., стаіць царква Аляксандра Неўскага. На гэтых могілках знайшлі вечны спачын Усевалад Ігнатоўскі, Аляксандар Чарвякоў, Паўлюк Трус, Кузьма Чорны, Янка Купала, Якуб Колас. Вы даведаецеся, як на гэтых могілках стваралі беларускі нацыянальны некропаль; пачуеце, хто такая Рут Уолэр і што гэта за таямнічая UNRRA, пабачыце ўнікальны пахавальны склеп. Пра ўсё гэта і шмат пра што яшчэ пойдзе гаворка падчас нашага падарожжа ў прасторы і часе па гэтых цікавых старых могілках.

Маршрут: па Вайсковых могілках

Адлегласьць: 1237 крокаў

Сустракаемся ў 15.30 ля галоўнай брамы могілак.
593 views00:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-23 21:23:58
140 views18:23
Адкрыць / каментаваць
2022-07-23 08:36:55
601 views05:36
Адкрыць / каментаваць
2022-07-23 08:36:53 30.07 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "ПАЎНОЧНАЯ ВЫПРАВА"!

Маршрут: Мёры – Сар’я – Росіца – Лявонпаль – Ідолта – Вята – Друя (≈700 км)

На поўнач Беларусі вандруем з вамі гэтым разам! Мястэчка МЁРЫ сустрэне нас велічным касьцёлам Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі (1907), а САР’Я ўразіць самым прыгожым нэагатычным касьцёлам Беларусі – Найсьв. Панны Марыі (1857). У мястэчку РОСІЦА падзівімся на прыгажэнны эклектычны касьцёл Найсьв. Тройцы (1911) і руіны царквы Сьв. Еўфрасіньні (1866), а ў ЛЯВОНПАЛІ – на драўляны Траецкі касьцёл (1774), сядзібна-паркавы ансамбль Лапацінскіх XVIII ст. і найзнакамітую калону ў гонар Канстытуцыі 3 мая. ІДОЛТА знакамітая мадэрновым касьцёлам Маці Божай Шкаплернай (1939) і сядзібай Мілашаў ХІХ ст., а адсюль ужо зусім блізка да найпрыгажэннага вадаспаду на рацэ ВЯТА, што застаўся тут з тых далёкіх часін, калі тут працаваў водны млын. На прыканцы ж нашай вандроўкі нас чакае ДРУЯ, дзе мы пабачым Барысаў камень, касьцёл Найсьв. Тройцы (1646), Латвію і Эўразьвяз праз Дзьвіну, а таксама самыя прыгожыя ў Беларусі габрэйскія могілкі.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 75 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 70 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 30.07! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 22.00
605 views05:36
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 21:54:44 Сябры, трымайце сьпіс нашых выязных вандровак на сезон! Зацікавіў нейкі тур? Напішыце на viber (29) 564 70 09 і я дашлю вам праграму з усімі падрабязнасьцямі.

30.07 (субота) "ПАЎНОЧНАЯ ВЫПРАВА" (Мёры – Сар’я – Росіца – Лявонпаль – Ідолта – Вята – Друя). 20 вольных месцаў.

06.08 (субота) "АСТРАВЕЦКІ СУСЬВЕТ" (Солы – Гервяты – Міхалішкі – Тракенікі – Варняны – Астравец – Гудагай). 34 вольных месцы.

13.08 (субота) "ПАСЬПЕЦЬ НАМАЛЯВАЦЬ, КАБ УБАЧЫЛІ НАШЧАДКІ" (Заказель – Варацэвічы – Янаў – Пінск – канал Агінскага). Запіс у рэзерв.

20.08 (субота) "ЧАРОЎНЫ БРАСЛАЎСКІ КРАЙ" (Відзы – Відзы Лаўчынскія – Опса – Браслаў – Божае вока – Слабодка). 27 вольных месцаў.

27.08 (субота) "АРХІТЭКТУРНЫЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВІНЦЫІ" (Масты – Шылавічы – Гнезна – Мсьцібава – Сьвіслач – Поразава – Грынявічы – Лыскава). 29 вольных месцаў.

03.09 (субота) "ПАСЬПЕЦЬ НАМАЛЯВАЦЬ, КАБ УБАЧЫЛІ НАШЧАДКІ" (Заказель – Варацэвічы – Янаў – Пінск – канал Агінскага). 39 вольных месцаў.

10.09 (субота) "ЭПАС СТАРОЙ ЛІТВЫ" (Мір – Шчорсы – Мураванка – крыж Пуслоўскіх – Наваградак – Літоўка – возера Сьвіцязь – Туганавічы – камень філарэтаў). 38 вольных месцаў.

17.09 (субота) "УСХОДНІЯ СКАРБЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ" (Бабруйск – Жылічы – Красны Бераг – Рагачоў). 43 вольных месцы.

24.09 (субота) "РЫЦАРЫ СТАРОЙ ЛІТВЫ" (Ляхавічы – Грушаўка – Мядзьведзічы – Савейкі – Фларыянава – Сноў – Вялікая Ліпа). 44 вольных месцы.

01.10 (субота) "ПА СЬЛЯДОХ МІНУЛАГА КАХАНЬНЯ" (Іўе – Ліпнішкі – Дворышча – Бальтэнікі – Беняконі – Гайцюнішкі – Геранёны – Суботнікі – Жамыслаўль). 49 вольных месцаў.

08.10 (субота) "АД ПОЛАЦКУ ПАЧАЎСЯ СЬВЕТ" (Менск – Полацк – Менск). 44 вольных месцы.

15.10 (субота) "ЦІКАВОСТКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ" (Крэва – Баруны – Гальшаны – Гервяты – Солы – Жупраны – Нявесьцін камень). 51 вольнае месца.

22.10 (субота) "ЭКСПРЭС ПАРЫЖ–ЛУЖКІ" (Глыбокае – Удзела – Мосар – Парыж – Лужкі). 50 вольных месцаў.

29.10 (субота) "ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ" (Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман). 51 вольнае месца.
440 views18:54
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 20:22:23
Цудоўна павандравалі сёньня Дзякуй усім, хто завітаў

Прыходзьце штодня на бясплатныя вандроўкі ў мінулае па Менску – з намі цікава

А калі на прыканцы экскурсіі пакінуць чаявыя гіду, то яму будзе вельмі прыемна

А яшчэ мы кожную суботу захапляльна вандруем па невядомай Беларусі, то далучайцеся

Расклад экскурсій, падарожжаў і штодзённыя анонсы шукайце ў нашых telegram/instagram — vandrvm

А лепшым падарункам зь любой нагоды стануць падарункавыя сертыфікаты на вандроўкі па Менску/Беларусі, то замаўляйце
556 views17:22
Адкрыць / каментаваць