Get Mystery Box with random crypto!

24.07 (нядзеля) вас чакае экскурсія 'МЕНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: ВАЙСКО | VANDRVM

24.07 (нядзеля) вас чакае экскурсія "МЕНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: ВАЙСКОВЫЯ МОГІЛКІ"!

Гэтай экскурсіяй мы працягваем дасьледваньні старажытных менскіх некропаляў.

Вайсковыя могілкі былі заснаваныя ў 1895 годзе, тут пахаваны жаўнеры, што загінулі падчас руска-турэцкай вайны 1877-1878 гг., стаіць царква Аляксандра Неўскага. На гэтых могілках знайшлі вечны спачын Усевалад Ігнатоўскі, Аляксандар Чарвякоў, Паўлюк Трус, Кузьма Чорны, Янка Купала, Якуб Колас. Вы даведаецеся, як на гэтых могілках стваралі беларускі нацыянальны некропаль; пачуеце, хто такая Рут Уолэр і што гэта за таямнічая UNRRA, пабачыце ўнікальны пахавальны склеп. Пра ўсё гэта і шмат пра што яшчэ пойдзе гаворка падчас нашага падарожжа ў прасторы і часе па гэтых цікавых старых могілках.

Маршрут: па Вайсковых могілках

Адлегласьць: 1237 крокаў

Сустракаемся ў 15.30 ля галоўнай брамы могілак.