Get Mystery Box with random crypto!

VANDRVM

Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM V
Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM
Адрас канала: @vandrvm
Катэгорыі: Забаўкі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.48K
Апісанне з канала

"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі!
Далучайцеся, вандруем цікава😉
Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 11

2022-07-20 09:57:46
457 views06:57
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 09:57:34 30.07 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "ПАЎНОЧНАЯ ВЫПРАВА"!

Маршрут: Мёры – Сар’я – Росіца – Лявонпаль – Ідолта – Вята – Друя (≈700 км)

На поўнач Беларусі вандруем з вамі гэтым разам! Мястэчка МЁРЫ сустрэне нас велічным касьцёлам Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі (1907), а САР’Я ўразіць самым прыгожым нэагатычным касьцёлам Беларусі – Найсьв. Панны Марыі (1857). У мястэчку РОСІЦА падзівімся на прыгажэнны эклектычны касьцёл Найсьв. Тройцы (1911) і руіны царквы Сьв. Еўфрасіньні (1866), а ў ЛЯВОНПАЛІ – на драўляны Траецкі касьцёл (1774), сядзібна-паркавы ансамбль Лапацінскіх XVIII ст. і найзнакамітую калону ў гонар Канстытуцыі 3 мая. ІДОЛТА знакамітая мадэрновым касьцёлам Маці Божай Шкаплернай (1939) і сядзібай Мілашаў ХІХ ст., а адсюль ужо зусім блізка да найпрыгажэннага вадаспаду на рацэ ВЯТА, што застаўся тут з тых далёкіх часін, калі тут працаваў водны млын. На прыканцы ж нашай вандроўкі нас чакае ДРУЯ, дзе мы пабачым Барысаў камень, касьцёл Найсьв. Тройцы (1646), Латвію і Эўразьвяз праз Дзьвіну, а таксама самыя прыгожыя ў Беларусі габрэйскія могілкі.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 75 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 70 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 30.07! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 22.00
443 views06:57
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 22:57:16
20.07 (серада) вас чакае "МЕНСК ТАТАРСКІ"!

Гэтая экскурсія пазнаёміць вас з татарскімі старонкамі гісторыі Менску.

Мы пачнем нашу вандроўку ў самым сэрцы былой Татарскай Слабады – на тым месцы, дзе калісьці стаяў найпрыгожы мячэт у стылі каірскай маўрытанікі. Вы даведаецеся, хто такія татары, як патрапілі яны на землі Беларусі і якім чынам засталіся на старонках яе гісторыі. Таксама вас чакае аповед пра лепшую цяжкую кавалерыю ў гісторыі Эўропы – знакамітых крылатых гусар, бо і тут татарскі сьлед! А на прыканцы вандроўкі мы апынемся каля Саборнага мячэту і пабачым старажытныя татарскія могілкі – мізар.

Маршрут: гатэль "Юбілейны" – пр-т Пераможцаў – пр-т Машэрава – Саборны мячэт

Адлегласьць: 3918 крокаў

Сустракаемся ў 19.00 ля фантану каля гатэлю "Юбілейны", пр-т Пераможцаў, 19.
229 views19:57
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 22:56:41
Цудоўна пашпацыравалі сёньня Дзякуй усім, хто завітаў

Прыходзьце штодня на бясплатныя вандроўкі ў мінулае па Менску – з намі цікава

А на прыканцы кожнай экскурсіі можна атрымаць у падарунак прыгожыя паштоўкі за падпіскі на нашыя тэлеграм і інстаграм, а таксама пакарміць гіда чаявымі
226 views19:56
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 14:22:15
440 views11:22
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 14:22:11 08.10 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "АД ПОЛАЦКУ ПАЧАЎСЯ СЬВЕТ"!

Маршрут: Менск – Полацк – Менск (≈500 км)

Праз найпрыгажэнныя ландшафты "беларускай Швейцарыі" і ўнікальны Бярэзінскі біясферны запаведнік скіруемся мы да калыскі беларускай гісторыі – гораду на Палаце і праграму маем максімальна насычаную! Вас чакае велічная Сафія зь яе гісторыяй, таямніцамі, падзямельлямі і канцэртам арганнай музыкі. Пасьля мы трапім у музей беларускага кнігадрукаваньня і пабачым бібліятэку Сімяона Полацкага, а месьцяцца яны ў карпусах старажытнага Багаяўленскага манастыра. Далей мы пабываем у Спаса-Еўфрасіньнеўскім манастыры, дзе пачуем аповед пра жыцьцёвы шлях Ефрасіньні Полацкай і пабачым копію знакамітага Крыжа, а таксама царкву Сьв. Спаса XII ст.! А яшчэ Барысаў камень, езуіцкі калегіюм, помнікі Франьцішку Скарыне, літары "Ў" і геаграфічны цэнтар Эўропы! Вы пройдзеце па вуліцах, што памятаюць крокі Усяслава Чарадзея, Еўфрасіньні Полацкай, дойліда Іаана, ювеліра Лазара-Богшы, Франьцішка Скарыны… У горадзе месьціцца 97 помнікаў археалогіі, культуры і гісторыі, з самымі цікавымі зь якіх мы і пазнаёмімся падчас нашага падарожжа. І нездарма пісаў Рыгор Барадулін: "Ад Еўфрасіньні, ад Скарыны, ад Полацку пачаўся сьвет"!

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой. Жанчынам мець хустку на галаву (абавязкова) і даўгую спадніцу (пажадана, альбо ўзяць на ўваходзе ў манастыр) для наведваньня Спаса-Еўфрасіньнеўскага манастыра.

Кошт – 90 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 85 руб. У кошт уваходзіць наведваньне і экскурсійнае абслугоўваньне ў Сафійскім саборы, музеі кнігадрукаваньня, Спаса-Еўфрасіньнеўскім манастыры, арганны канцэрт. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 08.10! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 06.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 22.00
436 views11:22
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 13:47:25
СЁНЬНЯ, 19.07 (аўторак), вас чакаюць "КАЗКІ СТАРОГА МЕНСКУ"!

Гэтая экскурсія пазнаёміць вас зь менскімі казкамі, легендамі і паданьнямі.

Вы даведаецеся, чаму быў збудаваны Чырвоны касьцёл, калі у горадзе зьявіўся савецкі эратызм, хто такая Ундзіна і як яна паўплывала на генафонд беларусаў. Дазнаецеся, як у Менску было скорана сэрца Алісы Селязьнёвай, якім чынам звычайны экскаватаршчык знайшоў найвялікшы ў гісторыі Менску скарб, дзе ў горадзе была самая непрыстойная шыльда, а таксама які юбілей даў назву Юбілейнай плошчы і пры чым тут цмок зь яго пячорай і вуліцай Мельнікайтэ.

Маршрут: Чырвоны касьцёл – сквер Адама Міцкевіча – Ракаўскае прадм. – Юбілейная пл.

Адлегласьць: 3593 крокі

Сустракаемся ў 19.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.
485 views10:47
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 12:56:49
489 views09:56
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 12:56:35 23.07 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "ЧАРОЎНЫ НАРАЧАНСКІ КРАЙ"!

Маршрут: Данюшава – Жодзішкі – Войстам – Вішнева – Сьвір – Засьвір – Шэметава (≈400 км)

Мы пачнем наша падарожжа у вёсцы ДАНЮШАВА, дзе захаваўся прыгожы драўляны класічна-гатычны касьцёл Найсьв. Тройцы (1809), а ў недалёкіх ЖОДЗІШКАХ нас чакае рэнесансавы касьцёл Найсьв. Тройцы (1612) і сядзібна-паркавы комплекс Мілашэўскіх XVIII ст. У мястэчку ВОЙСТАМ мы наведаем магілу знакамітага пісьменьніка Ігнацыя Ходзькі, а ў ВІШНЕВЕ – класістычны касьцёл Сьв. Тадэвуша (1811), у якім ужо больш 180 гадоў беражліва зьберагаюць ікону аўтарства мастака Яна Дамеля "Сьвяты Юзаф зь дзіцяткам Езусам". У СЬВІРЫ пабачым манументальны касьцёл Сьв. Мікалая (1653) ў стылі нэабарока, цікавы будынак карчмы і Даўмонтава гарадзішча, а ў суседняй ЗАСЬВІРЫ – барочны касьцёл Найсьв. Тройцы (1714) з руінамі кляштару кармелітаў і польскі кінатэатар 1930-х. У ШЭМЕТАВЕ ж нас чакаюць сядзібна-паркавы комплекс Скірмунтаў XVIII ст. і класічны касьцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (1816).

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 65 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 60 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 23.07! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 21.00
518 views09:56
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 09:48:27
260 views06:48
Адкрыць / каментаваць