Get Mystery Box with random crypto!

VANDRVM

Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM V
Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM
Адрас канала: @vandrvm
Катэгорыі: Забаўкі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.48K
Апісанне з канала

"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі!
Далучайцеся, вандруем цікава😉
Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 12

2022-07-19 00:08:27
Ты пакліч мяне. Пазаві...

Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё зь любві,
Нават самая простая ява.

І тады душой не крыві
На дарозе жыцьця шырокай.
Пачынаецца ўсё зь любві —
Першы посьпех і першыя крокі.

Прыручаюцца салаўі,
І зьмяняюцца краявіды
Пачынаецца ўсё зь любві —
Нават ненавісьць і агіда...

Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё зь любві.
А інакш і жыць немагчыма.

Яўгенія Янішчыц
651 views21:08
Адкрыць / каментаваць
2022-07-18 20:19:43
19.07 (аўторак) вас чакаюць "КАЗКІ СТАРОГА МЕНСКУ"!

Гэтая экскурсія пазнаёміць вас зь менскімі казкамі, легендамі і паданьнямі.

Вы даведаецеся, чаму быў збудаваны Чырвоны касьцёл, калі у горадзе зьявіўся савецкі эратызм, хто такая Ундзіна і як яна паўплывала на генафонд беларусаў. Дазнаецеся, як у Менску было скорана сэрца Алісы Селязьнёвай, якім чынам звычайны экскаватаршчык знайшоў найвялікшы ў гісторыі Менску скарб, дзе ў горадзе была самая непрыстойная шыльда, а таксама які юбілей даў назву Юбілейнай плошчы і пры чым тут цмок зь яго пячорай і вуліцай Мельнікайтэ.

Маршрут: Чырвоны касьцёл – сквер Адама Міцкевіча – Ракаўскае прадм. – Юбілейная пл.

Адлегласьць: 3593 крокі

Сустракаемся ў 19.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.
341 views17:19
Адкрыць / каментаваць
2022-07-18 20:17:57
Цудоўна пашпацыравалі сёньня Дзякуй усім, хто завітаў

Прыходзьце штодня на бясплатныя вандроўкі ў мінулае па Менску – з намі цікава

А на прыканцы кожнай экскурсіі можна атрымаць у падарунак прыгожыя паштоўкі за падпіскі на нашыя тэлеграм і інстаграм, а таксама пакарміць гіда чаявымі
327 views17:17
Адкрыць / каментаваць
2022-07-18 16:21:46
СЁНЬНЯ, 18.07 (панядзелак), вас чакае вандроўка "ПА БЫЛОЙ ЗАХАР’ЕЎСКАЙ"!

Падчас гэтай вандроўкі мы зьдзейсьнім праменад па галоўнай вуліцы дарэвалюцыйнага гораду.

Калі б вы апынуліся ў Менску 100 год таму, то зусім не пазналі б горад, што ня дзіўна, бо ад старой менскай архітэктуры засталося каля 6%, а гэтага ну зусім недастаткова, каб адчуць яго старажытнасьць! Таму мы выпраўляемся ў падарожжа па былой галоўнай вуліцы Менску – Захар’еўскай, падчас якога вы агледзіце захаваныя да нашага часу камяніцы, пачуеце аповед пра іх лёс і гісторыю, пабачыце шмат старых фатаздымкаў.

Маршрут: вул. Савецкая – пл. Незалежнасьці – пр-т Незалежнасьці – Кастрычніцкая пл.

Адлегласьць: 2687 крокаў

Сустракаемся ў 19.00 ля дому па адрэсе вул. Савецкая, 2.
596 views13:21
Адкрыць / каментаваць
2022-07-18 13:32:11
664 views10:32
Адкрыць / каментаваць
2022-07-18 13:32:08 23.07 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "ЧАРОЎНЫ НАРАЧАНСКІ КРАЙ"!

Маршрут: Данюшава – Жодзішкі – Войстам – Вішнева – Сьвір – Засьвір – Шэметава (≈400 км)

Мы пачнем наша падарожжа у вёсцы ДАНЮШАВА, дзе захаваўся прыгожы драўляны класічна-гатычны касьцёл Найсьв. Тройцы (1809), а ў недалёкіх ЖОДЗІШКАХ нас чакае рэнесансавы касьцёл Найсьв. Тройцы (1612) і сядзібна-паркавы комплекс Мілашэўскіх XVIII ст. У мястэчку ВОЙСТАМ мы наведаем магілу знакамітага пісьменьніка Ігнацыя Ходзькі, а ў ВІШНЕВЕ – класістычны касьцёл Сьв. Тадэвуша (1811), у якім ужо больш 180 гадоў беражліва зьберагаюць ікону аўтарства мастака Яна Дамеля "Сьвяты Юзаф зь дзіцяткам Езусам". У СЬВІРЫ пабачым манументальны касьцёл Сьв. Мікалая (1653) ў стылі нэабарока, цікавы будынак карчмы і Даўмонтава гарадзішча, а ў суседняй ЗАСЬВІРЫ – барочны касьцёл Найсьв. Тройцы (1714) з руінамі кляштару кармелітаў і польскі кінатэатар 1930-х. У ШЭМЕТАВЕ ж нас чакаюць сядзібна-паркавы комплекс Скірмунтаў XVIII ст. і класічны касьцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (1816).

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 65 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 60 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 23.07! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 21.00
671 views10:32
Адкрыць / каментаваць
2022-07-17 18:20:41
286 views15:20
Адкрыць / каментаваць
2022-07-17 17:18:23
18.07 (панядзелак) вас чакае вандроўка "ПА БЫЛОЙ ЗАХАР’ЕЎСКАЙ"!

Падчас гэтай вандроўкі мы зьдзейсьнім праменад па галоўнай вуліцы дарэвалюцыйнага гораду.

Калі б вы апынуліся ў Менску 100 год таму, то зусім не пазналі б горад, што ня дзіўна, бо ад старой менскай архітэктуры засталося каля 6%, а гэтага ну зусім недастаткова, каб адчуць яго старажытнасьць! Таму мы выпраўляемся ў падарожжа па былой галоўнай вуліцы Менску – Захар’еўскай, падчас якога вы агледзіце захаваныя да нашага часу камяніцы, пачуеце аповед пра іх лёс і гісторыю, пабачыце шмат старых фатаздымкаў.

Маршрут: вул. Савецкая – пл. Незалежнасьці – пр-т Незалежнасьці – Кастрычніцкая пл.

Адлегласьць: 2687 крокаў

Сустракаемся ў 19.00 ля дому па адрэсе вул. Савецкая, 2.
396 views14:18
Адкрыць / каментаваць
2022-07-17 10:38:29 РАСКЛАД БЛІЖЭЙШЫХ ВАНДРОВАК:

18.07 (панядзелак)
19.00 – ПА БЫЛОЙ ЗАХАР’ЕЎСКАЙ (сустракаемся ля дому па адрэсе вул. Савецкая, 2)

19.07 (аўторак)
19.00 – КАЗКІ СТАРОГА МЕНСКУ (сустракаемся ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала)

20.07 (серада)
19.00 – МЕНСК ТАТАРСКІ (сустракаемся ля фантану каля гатэлю "Юбілейны", пр-т Пераможцаў, 19)

21.07 (чацьвер)
19.00 – ПРЫГОДЫ МЕНСКІХ ШКАЛЯРОЎ (сустракаемся ля ўваходу ў Катэдру, пл. Свабоды, 9)

22.07 (пятніца)
19.00 – ШПАЦЫР ПА НЯМІЗСКАЙ (сустракаемся ля галоўнага ўваходу ў Музычны тэатар, вул. Мясьнікова, 44)

23.07 (субота)
"ЧАРОЎНЫ НАРАЧАНСКІ КРАЙ" (Данюшава – Жодзішкі – Войстам – Вішнева – Сьвір – Лушчыкі – Засьвір – Шэметава – Кабыльнік)

24.07 (нядзеля)
15.30 – МЕНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: ВАЙСКОВЫЯ МОГІЛКІ (сустракаемся ля галоўнай брамы могілак)
18.00 – МАЛЯЎНІЧЫЯ АКВАРЭЛЬКІ З ЛОШЫЦЫ (сустракаемся каля брамы насупраць дому па вул. Маякоўскага, 188)

25.07 (панядзелак)
19.00 – ШПАЦЫР ПА ПАДГОРНАЙ (сустракаемся ля дому па адрэсе вул. Карла Маркса, 2)

26.07 (аўторак)
19.00 – ШПАЦЫР ПА ФРАНЦІШКАНСКАЙ (сустракаемся ля ўваходу ў Катэдру, пл. Свабоды, 9)

27.07 (серада)
19.00 – ШПАЦЫР ПА КОЙДАНАЎСКАЙ (сустракаемся ля дому па адрэсе вул. Карла Маркса, 17)

28.07 (чацьвер)
19.00 – ШПАЦЫР ПА ВЫСОКІМ РЫНКУ (сустракаемся каля ўваходу ў гатэль "Эўропа", вул. Інтэрнацыянальная, 28)

29.07 (пятніца)
19.00 – ШПАЦЫР ПА СТАРАЖОЎСКАЙ (сустракаемся каля дому-музею І зьезду РСДРП)

30.07 (субота)
"ПАЎНОЧНАЯ ВЫПРАВА" (Мёры – Сар’я – Росіца – Лявонпаль – Ідолта – Вята – Друя)

31.07 (нядзеля)
15.30 – МЕНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ (сустракаемся каля галоўнай брамы могілак)
18.00 – МАЛЯЎНІЧЫЯ АКВАРЭЛЬКІ З ЛОШЫЦЫ (сустракаемся каля брамы насупраць дому па вул. Маякоўскага, 188)

P.S. Запісвацца на менскія вандроўкі ня трэба – проста прыходзьце на месца сустрэчы. Экскурсіі бясплатныя – на прыканцы вы можаце пакінуць чаявыя. Сярэдні працяг маршруту – 1,5 гадзіны. Экскурсіі адбываюцца пры наяўнасьці мінімум 10 чалавек і не адбываюцца ў кепскае надвор’е.

P.P.S. Усе экскурсіі праекту можна замовіць для сябе/сяброў/карпаратыву/школы/etc. у зручны для вас дзень і час. Кошт вандроўкі па Менску – 150 руб., па Беларусі – дамоўны. Зьвяртайцеся па тэл. +375 (29) 564 70 09 (МТС, Viber).
481 views07:38
Адкрыць / каментаваць
2022-07-17 10:36:26
На жаль двойчы за два дні выязных вандровак сутыкнуўся з безадказнымі падарожнікамі – Алай Г. і Уладзімерам Ж. і вымушаны дадаць іх у Black List.

А ўсім астатнім дазвольце нагадаць, што вашая заяўка на ўдзел у паездцы – гэта вашае слова, то адносьцеся калі ласка да яго з адказнасьцю, і калі ў вас нешта здараецца – папярэджвайце як мага загадзя і мы з вамі заўжды знойдзем паразуменьне.

Дзякуй!
22 views07:36
Адкрыць / каментаваць