Get Mystery Box with random crypto!

VANDRVM

Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM V
Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM
Адрас канала: @vandrvm
Катэгорыі: Забаўкі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.48K
Апісанне з канала

"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі!
Далучайцеся, вандруем цікава😉
Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1

Апошнія паведамленні 13

2022-07-17 05:43:06
123 views02:43
Адкрыць / каментаваць
2022-07-17 05:43:03 23.07 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "ЧАРОЎНЫ НАРАЧАНСКІ КРАЙ"!

Маршрут: Данюшава – Жодзішкі – Войстам – Вішнева – Сьвір – Засьвір – Шэметава (≈400 км)

Мы пачнем наша падарожжа у вёсцы ДАНЮШАВА, дзе захаваўся прыгожы драўляны класічна-гатычны касьцёл Найсьв. Тройцы (1809), а ў недалёкіх ЖОДЗІШКАХ нас чакае рэнесансавы касьцёл Найсьв. Тройцы (1612) і сядзібна-паркавы комплекс Мілашэўскіх XVIII ст. У мястэчку ВОЙСТАМ мы наведаем магілу знакамітага пісьменьніка Ігнацыя Ходзькі, а ў ВІШНЕВЕ – класістычны касьцёл Сьв. Тадэвуша (1811), у якім ужо больш 180 гадоў беражліва зьберагаюць ікону аўтарства мастака Яна Дамеля "Сьвяты Юзаф зь дзіцяткам Езусам". У СЬВІРЫ пабачым манументальны касьцёл Сьв. Мікалая (1653) ў стылі нэабарока, цікавы будынак карчмы і Даўмонтава гарадзішча, а ў суседняй ЗАСЬВІРЫ – барочны касьцёл Найсьв. Тройцы (1714) з руінамі кляштару кармелітаў і польскі кінатэатар 1930-х. У ШЭМЕТАВЕ ж нас чакаюць сядзібна-паркавы комплекс Скірмунтаў XVIII ст. і класічны касьцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (1816).

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 65 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 60 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 23.07! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 21.00
129 views02:43
Адкрыць / каментаваць
2022-07-16 22:11:57
477 views19:11
Адкрыць / каментаваць
2022-07-16 09:44:24 Сябры, трымайце сьпіс нашых выязных вандровак на сезон! Зацікавіў нейкі тур? Напішыце на viber (29) 564 70 09 і я дашлю вам праграму з усімі падрабязнасьцямі.

17.07 (нядзеля) "ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ" (Прылукі – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман). 17 вольных месцаў.

23.07 (субота) "ЧАРОЎНЫ НАРАЧАНСКІ КРАЙ" (Данюшава – Жодзішкі – Войстам – Вішнева – Сьвір – Засьвір – Шэметава). 32 вольных месцы.

30.07 (субота) "ПАЎНОЧНАЯ ВЫПРАВА" (Мёры – Сар’я – Росіца – Лявонпаль – Ідолта – Вята – Друя). 36 вольных месцаў.

06.08 (субота) "АСТРАВЕЦКІ СУСЬВЕТ" (Солы – Гервяты – Міхалішкі – Тракенікі – Варняны – Астравец – Гудагай). 37 вольных месцаў.

13.08 (субота) "ПАСЬПЕЦЬ НАМАЛЯВАЦЬ, КАБ УБАЧЫЛІ НАШЧАДКІ" (Заказель – Варацэвічы – Янаў – Пінск – канал Агінскага). Запіс у рэзерв.

20.08 (субота) "ЧАРОЎНЫ БРАСЛАЎСКІ КРАЙ" (Відзы – Відзы Лаўчынскія – Опса – Браслаў – Божае вока – Слабодка). 37 вольных месцаў.

27.08 (субота) "АРХІТЭКТУРНЫЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВІНЦЫІ" (Масты – Шылавічы – Гнезна – Мсьцібава – Сьвіслач – Поразава – Грынявічы – Лыскава). 33 вольных месцы.

03.09 (субота) "ПАСЬПЕЦЬ НАМАЛЯВАЦЬ, КАБ УБАЧЫЛІ НАШЧАДКІ" (Заказель – Варацэвічы – Янаў – Пінск – канал Агінскага). 44 вольных месцы.

10.09 (субота) "ЭПАС СТАРОЙ ЛІТВЫ" (Мір – Шчорсы – Мураванка – крыж Пуслоўскіх – Наваградак – Літоўка – возера Сьвіцязь – Туганавічы – камень філарэтаў). 40 вольных месцаў.

17.09 (субота) "УСХОДНІЯ СКАРБЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ" (Бабруйск – Жылічы – Красны Бераг – Рагачоў). 45 вольных месцаў.

24.09 (субота) "РЫЦАРЫ СТАРОЙ ЛІТВЫ" (Ляхавічы – Грушаўка – Мядзьведзічы – Савейкі – Фларыянава – Сноў – Вялікая Ліпа). 46 вольных месцаў.

01.10 (субота) "ПА СЬЛЯДОХ МІНУЛАГА КАХАНЬНЯ" (Іўе – Ліпнішкі – Дворышча – Бальтэнікі – Беняконі – Гайцюнішкі – Геранёны – Суботнікі – Жамыслаўль). 49 вольных месцаў.

08.10 (субота) "ДЗІВОСЫ БЕЛАРУСКАГА КРАЮ" (Валожын – Вішнева – Адравонж – Дзясятнікі – Багданава – Сьвяты Дух – Ашмяны). 55 вольных месцаў.

15.10 (субота) "ЦІКАВОСТКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ" (Крэва – Баруны – Гальшаны – Гервяты – Солы – Жупраны – Нявесьцін камень). 51 вольнае месца.

22.10 (субота) "ЭКСПРЭС ПАРЫЖ–ЛУЖКІ" (Глыбокае – Удзела – Мосар – Парыж – Лужкі). 50 вольных месцаў.

29.10 (субота) "ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ" (Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман). 53 вольных месцы.
67 views06:44
Адкрыць / каментаваць
2022-07-16 01:24:10
421 views22:24
Адкрыць / каментаваць
2022-07-16 01:24:05 17.07 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ"!

Маршрут: Прылукі – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман (≈200 км)

"Na naszą generację wypadła zagłada naszych domów rodzinnych, ich archiwów, bibliotek, pamiątek kultury całych pokoleń" – Maria Czapska, "Europa w rodzinie. Czas odmieniony".

У ПРЫЛУКАХ пабачым гатычны палацык роду Чапскіх, а таксама парк, гаспадарчыя пабудовы і маляўнічую сажалку. СТАНЬКАВА сустрэне нас родавым маёнткам Чапскіх – тут захаваліся манументальная ўязная брама, флігелі, гаспадарчыя пабудовы, альтанка і руіны таямнічай крыпты. Ва УЗЬДЗЕ нас чакае… піраміда! Збудаваная ў ХІХ стагодзьдзі з цэглы і бутавага каменю як родавая капліца-пахавальня Завішаў, яна і па сёньня выклівае зьдзіўленьне ў вандроўнікаў і безьліч пытаньняў у дасьледчыкаў! У КУХЦІЧАХ мы наведаем сядзібна-паркавы комплекс роду Завішаў – тут ацалелі флігелі, гаспадарчыя пабудовы і неверагодны кальвінскі збор XVI стагодзьдзя, а ў НАДНЁМАНЕ пабачым найцікавы сядзібна-паркавы комплекс ХІХ ст., дзе знакаміты Якуб Наркевіч-Ёдка праводзіў вопыты па фізіцы і хіміі, эксперыментаваў з электрычнасьцю і адкрыў на тэрыторыі сядзібы санаторый, салярый і першую ў Беларусі метэаралагічную станцыю.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 50 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 17.07! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 08.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 17.00
432 views22:24
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 21:19:51
114 views18:19
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 09:28:17
СЁНЬНЯ, 15.07 (пятніца), вас чакаюць "ТАЯМНІЦЫ КАМЯНІЦАЎ"!

Падчас гэтай вандроўкі паблукаем старымі вулачкамі і цікавымі гісторыямі.

Вас будуць чакаць Аляксандраўскі сквер (і куча яго цікавостак), легендарная прыбіральня (якой ужо няма), таямніцы дому афіцэраў (там пераблыталіся ўваходы!), рэдкі, нібы дыназаўр, менскі брук (ну вельмі рэдкі!), вееееееееееееееельмі доўгі завод (самі ў кроках памераеце) і схаваны помнік Кіраву (яго 90% менчукоў ня бачылі). Яшчэ вы пабываеце месцы, дзе да вайны быў іпадром (а ў 1913-м тут згулялі першы менскі футбольны матч), пачуеце пра славуты партызанскі парад (а колькі зь ім гісторый!) і апынецеся на старажытным паганскім капішчы (ходзяць чуткі, што працуе дагэтуль).

Маршрут: Аляксандраўскі сквер – вул. Янкі Купалы – вул. Першамайская – гатэль "Пекін"

Адлегласьць: 3273 крокі

Сустракаемся ў 19.00 ля фантану ў Аляксандраўскім скверы.
350 views06:28
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 09:27:10
300 views06:27
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 09:26:50 17.07 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ"!

302 views06:26
Адкрыць / каментаваць