Get Mystery Box with random crypto!

VANDRVM

Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM V
Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM
Адрас канала: @vandrvm
Катэгорыі: Забаўкі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.48K
Апісанне з канала

"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі!
Далучайцеся, вандруем цікава😉
Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 9

2022-07-22 12:39:53
СЁНЬНЯ, 22.07 (пятніца), вас чакае "ШПАЦЫР ПА НЯМІЗСКАЙ"!

На гэтай вандроўцы вас чакае цікавае падарожжа па былой Нямізскай вуліцы, а празь яе – па старонках гісторыі гораду і краіны.

Бітва на рацэ Нямізе і Маня Вільбушэвіч, гарадзкі вал і старая забудова Нямігі, старажытная рака і яе таямніцы, Петрапаўлаўская царква і Халодная сінагога, а таксама менскае замчышча – на былой Нямізскай намяшана столькі ўсяго цікавага і неверагоднага, як і ў гісторыі нашага гораду і краіны. Завітвайце, будзем разьбірацца:)

Маршрут: Музычны тэатар – вул. Няміга – пл. 8 сакавіка

Адлегласьць: 2464 крокі

Сустракаемся ў 19.00 ля галоўнага ўваходу ў Музычны тэатар, вул. Мясьнікова, 44.
359 views09:39
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 11:19:13
429 views08:19
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 11:19:10 23.07 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "ЧАРОЎНЫ НАРАЧАНСКІ КРАЙ"!

Маршрут: Данюшава – Жодзішкі – Войстам – Вішнева – Сьвір – Засьвір – Шэметава (≈400 км)

Мы пачнем наша падарожжа у вёсцы ДАНЮШАВА, дзе захаваўся прыгожы драўляны класічна-гатычны касьцёл Найсьв. Тройцы (1809), а ў недалёкіх ЖОДЗІШКАХ нас чакае рэнесансавы касьцёл Найсьв. Тройцы (1612) і сядзібна-паркавы комплекс Мілашэўскіх XVIII ст. У мястэчку ВОЙСТАМ мы наведаем магілу знакамітага пісьменьніка Ігнацыя Ходзькі, а ў ВІШНЕВЕ – класістычны касьцёл Сьв. Тадэвуша (1811), у якім ужо больш 180 гадоў беражліва зьберагаюць ікону аўтарства мастака Яна Дамеля "Сьвяты Юзаф зь дзіцяткам Езусам". У СЬВІРЫ пабачым манументальны касьцёл Сьв. Мікалая (1653) ў стылі нэабарока, цікавы будынак карчмы і Даўмонтава гарадзішча, а ў суседняй ЗАСЬВІРЫ – барочны касьцёл Найсьв. Тройцы (1714) з руінамі кляштару кармелітаў і польскі кінатэатар 1930-х. У ШЭМЕТАВЕ ж нас чакаюць сядзібна-паркавы комплекс Скірмунтаў XVIII ст. і класічны касьцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (1816).

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 65 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 60 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 23.07! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 21.00
425 views08:19
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 10:47:51
422 views07:47
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 10:47:47 06.08 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "АСТРАВЕЦКІ СУСЬВЕТ"!

Маршрут: Солы – Гервяты – Міхалішкі – Тракенікі – Варняны – Астравец – Гудагай (≈400 км)

Зноў вандруем на чароўную Астравеччыну! У СОЛАХ у чарговы раз пераканаемся ў тым, наколькі бязьмежнай можа быць чалавечая і архітэктурная фантазія на прыкладзе мадэрнага касьцёлу Маці Божай Ружанцовай (1934) і могілкавай капліцы роду Качаноў, а ў ГЕРВЯТАХ будзем дзівіцца – настолькі неверагоднай вышыні і прыгажосьці там Траецкі касьцёл (1903)! А вось барочны касьцёл Сьв. Міхала Арханёла XVII ст. ў МІХАЛІШКАХ толькі на першы погляд просты, бо ўнутры вас чакае настолькі неверагоднае хараство, што і словамі апісаць немагчыма! Далей рушым у ТРАКЕНІКІ, дзе агледзім сядзібна-паркавы ансамбль Богушаў-Шышкаў ХІХ ст. і падзівімся на мясцовыя цуды прыроды. ВАРНЯНЫ ж сустрэнуць нас барочным касьцёлам Сьв. Юрыя (1769) і цудоўнай вежай на востраве, дзе кожны з вас зможа адчуць рамантычную эпоху ХІХ ст. АСТРАВЕЦ сустрэне нас двума вельмі рознымі каталіцкімі храмамі – класістычным касьцёлам Сьв. Казьмы і Дзям’яна (1787) і нэараманскім касьцёлам Адшуканьня Сьв. Крыжа (1911), а ГУДАГАЙ зачаруе сваім галоўным скарбам – каранаваным папскімі каронамі абразам Маці Божай Гудагайскай ва ўтульным касьцёле Адведзін Найсьв. Панны Марыі (1764).

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 65 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 60 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 06.08! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 21.00
438 views07:47
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 09:25:08
491 views06:25
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 09:25:06 30.07 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "ПАЎНОЧНАЯ ВЫПРАВА"!

Маршрут: Мёры – Сар’я – Росіца – Лявонпаль – Ідолта – Вята – Друя (≈700 км)

На поўнач Беларусі вандруем з вамі гэтым разам! Мястэчка МЁРЫ сустрэне нас велічным касьцёлам Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі (1907), а САР’Я ўразіць самым прыгожым нэагатычным касьцёлам Беларусі – Найсьв. Панны Марыі (1857). У мястэчку РОСІЦА падзівімся на прыгажэнны эклектычны касьцёл Найсьв. Тройцы (1911) і руіны царквы Сьв. Еўфрасіньні (1866), а ў ЛЯВОНПАЛІ – на драўляны Траецкі касьцёл (1774), сядзібна-паркавы ансамбль Лапацінскіх XVIII ст. і найзнакамітую калону ў гонар Канстытуцыі 3 мая. ІДОЛТА знакамітая мадэрновым касьцёлам Маці Божай Шкаплернай (1939) і сядзібай Мілашаў ХІХ ст., а адсюль ужо зусім блізка да найпрыгажэннага вадаспаду на рацэ ВЯТА, што застаўся тут з тых далёкіх часін, калі тут працаваў водны млын. На прыканцы ж нашай вандроўкі нас чакае ДРУЯ, дзе мы пабачым Барысаў камень, касьцёл Найсьв. Тройцы (1646), Латвію і Эўразьвяз праз Дзьвіну, а таксама самыя прыгожыя ў Беларусі габрэйскія могілкі.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 75 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 70 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 30.07! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 22.00
514 views06:25
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 21:52:44
22.07 (пятніца) вас чакае "ШПАЦЫР ПА НЯМІЗСКАЙ"!

На гэтай вандроўцы вас чакае цікавае падарожжа па былой Нямізскай вуліцы, а празь яе – па старонках гісторыі гораду і краіны.

Бітва на рацэ Нямізе і Маня Вільбушэвіч, гарадзкі вал і старая забудова Нямігі, старажытная рака і яе таямніцы, Петрапаўлаўская царква і Халодная сінагога, а таксама менскае замчышча – на былой Нямізскай намяшана столькі ўсяго цікавага і неверагоднага, як і ў гісторыі нашага гораду і краіны. Завітвайце, будзем разьбірацца:)

Маршрут: Музычны тэатар – вул. Няміга – пл. 8 сакавіка

Адлегласьць: 2464 крокі

Сустракаемся ў 19.00 ля галоўнага ўваходу ў Музычны тэатар, вул. Мясьнікова, 44.
414 views18:52
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 21:51:56
Цудоўна павандравалі сёньня Дзякуй усім, хто завітаў

Прыходзьце штодня на бясплатныя вандроўкі ў мінулае па Менску – з намі цікава

А калі на прыканцы экскурсіі пакінуць чаявыя гіду, то яму будзе вельмі прыемна

А яшчэ мы кожную суботу захапляльна вандруем па невядомай Беларусі, то далучайцеся

Расклад экскурсій, падарожжаў і штодзённыя анонсы шукайце ў нашых telegram/instagram — vandrvm

А лепшым падарункам зь любой нагоды стануць падарункавыя сертыфікаты на вандроўкі па Менску/Беларусі, то замаўляйце
411 views18:51
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 13:58:20
СЁНЬНЯ, 21.07 (чацьвер), вас чакаюць "ПРЫГОДЫ МЕНСКІХ ШКАЛЯРОЎ"!

Гэтая экскурсія дазволіць вам сесьці за парты менскіх навучальных устаноў XVIII - пач. ХХ стст.

Таямнічыя езуіцкія школа і калегіюм, мужчынскія і жаночыя гімназіі, рэальныя і камерцыйныя вучэльні, мужчынская і жаночая духоўныя семінарыі, габрэйскія навучальныя ўстановы – у Менску цягам стагодзьдзяў вучыліся вельмі цікава і надзвычай разнастайна! Мы пабываем з вамі ля гэтых будынкаў, пагутарым пра іх гісторыю і лёс, узгадаем безьліч цікавых і сьмешных выпадкаў з жыцьця менскіх шкаляроў розных эпох.

Маршрут: пл. Свабоды – вул. Леніна – вул. Карла Маркса – вул. Кірава

Адлегласьць: 2975 крокаў

Сустракаемся ў 19.00 ля ўваходу ў Катэдру, пл. Свабоды, 9.
558 views10:58
Адкрыць / каментаваць