Get Mystery Box with random crypto!

30.07 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа | VANDRVM

30.07 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "ПАЎНОЧНАЯ ВЫПРАВА"!

Маршрут: Мёры – Сар’я – Росіца – Лявонпаль – Ідолта – Вята – Друя (≈700 км)

На поўнач Беларусі вандруем з вамі гэтым разам! Мястэчка МЁРЫ сустрэне нас велічным касьцёлам Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі (1907), а САР’Я ўразіць самым прыгожым нэагатычным касьцёлам Беларусі – Найсьв. Панны Марыі (1857). У мястэчку РОСІЦА падзівімся на прыгажэнны эклектычны касьцёл Найсьв. Тройцы (1911) і руіны царквы Сьв. Еўфрасіньні (1866), а ў ЛЯВОНПАЛІ – на драўляны Траецкі касьцёл (1774), сядзібна-паркавы ансамбль Лапацінскіх XVIII ст. і найзнакамітую калону ў гонар Канстытуцыі 3 мая. ІДОЛТА знакамітая мадэрновым касьцёлам Маці Божай Шкаплернай (1939) і сядзібай Мілашаў ХІХ ст., а адсюль ужо зусім блізка да найпрыгажэннага вадаспаду на рацэ ВЯТА, што застаўся тут з тых далёкіх часін, калі тут працаваў водны млын. На прыканцы ж нашай вандроўкі нас чакае ДРУЯ, дзе мы пабачым Барысаў камень, касьцёл Найсьв. Тройцы (1646), Латвію і Эўразьвяз праз Дзьвіну, а таксама самыя прыгожыя ў Беларусі габрэйскія могілкі.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 75 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 70 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 30.07! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 22.00