Get Mystery Box with random crypto!

VANDRVM

Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM V
Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM
Адрас канала: @vandrvm
Катэгорыі: Забаўкі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.48K
Апісанне з канала

"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі!
Далучайцеся, вандруем цікава😉
Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 3

2022-08-26 10:00:12 22.10 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЭКСПРЭС ПАРЫЖ–ЛУЖКІ"!

Маршрут: Глыбокае – Удзела – Мосар – Парыж – Лужкі (≈500 км)

Імчыць наш цудоўны экспрэс па беларускіх дарогах! У ГЛЫБОКІМ пабачым калону ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 r., магілу барона Мюнхгаўзэна і помнік яму, а таксама Траецкі (1783) і Марыінскі (1654) касьцёлы. У мястэчку УДЗЕЛА агледзім барочны касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьв. Панны Марыі (1791) і кляштар францішканаў, а ў МОСАРЫ – класічны касьцёл Сьв. Ганны (1792), дэндрапарк і антыалкагольны музей. Мы пабачым ПАРЫЖ і не памрэм:) Тут вас чакаюць le магазін, парыжскі сельскі дом культуры, рака побач з сенам, Tour Eiffel і кафэшантан! На прыканцы ж вандроўкі мы пабываем у ЛУЖКАХ, дзе вы пабачыце сінагогу ХІХ ст., у якую хадзіў адраджальнік іўрыту Эліэзэр Бэн-Егуда, млын водны ХVIII ст. з самым прыгожым беларускім вадаспадам, фантастычны баракальны касьцёл Сьв. Міхала Арханёла (1756), напалеонаўскую капліцу 1812 року і шыкоўную сядзібу Плятэраў XVIII ст. з закінутым броварам.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 80 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 75 руб. У кошт уваходзіць наведваньне дэндрапарку ў Мосары. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 22.10! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 22.00
1.0K views07:00
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 18:33:34
Вёска Жабінка на Полаччыне вядомая з XIII ст. як крыжацкі замак Квакенбург

Захоплены войскам ВКЛ пасьля перамогі ў Грунвальдзкай бітве 1410 r.

З часам страціў абарончае значэньне, да нашага часу фартэцыя не захавалася

У 1950-х гг. вёска перайменавана ў Жабінку

Навукоўцы лічаць, што абедзьве назвы былі прадыктаваныя навакольным асяродзьдзем, бо вакол былой крэпасьці і па сёньня маецца шмат балот
335 views15:33
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 11:55:28
522 views08:55
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 11:55:16 27.08 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "АРХІТЭКТУРНЫЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВІНЦЫІ"!

Маршрут: Масты – Шылавічы – Гнезна – Мсьцібава – Сьвіслач – Поразава – Грынявічы – Лыскава (≈650 км)

Мы пачнем наша найцікавае падарожжа зь мястэчка МАСТЫ, дзе пабачым… мост! Але ня проста мост, а самы доўгі падвясны пешаходны мост Беларусі, што цягнецца 193 метры над Нёманам! У ШЫЛАВІЧАХ нас чакае пекны нэагатычны касьцёл Найсьв. Тройцы (1914), а ў ГНЕЗНА – палацава-паркавы комплекс Тарасовічаў ХІХ ст. і старажытны гатычны касьцёл Сьв. Міхала Арханёла, што быў збудаваны ажно ў 1524 року! У блізкім мястэчку МСЬЦІБАВА знаходзіцца нэагатычны касьцёл Сьв. Яна Хрысьціцеля (1922), а далей нас чакае знакамітае miasto СЬВІСЛАЧ, дзе мы пабачым помнікі К. Каліноўскаму і Р. Траўгуту, знакамітую сьвіслацкую гімназію (1803), падмуркі сядзібы Тышкевічаў XVIII ст. і знакаміты абеліск. У ПОРАЗАВЕ мы агледзім палацава-паркавы комплекс Бутаўт-Андрайковічаў «Багудзенкі», а ў ГРЫНЯВІЧАХ нас чакаюць загадкавы франьцішканскі касьцёл к. XVIII ст. і цікавы каталіцкі некропаль. На прыканцы ж вандроўкі завітаем у мястэчка ЛЫСКАВА, дзе паблукаем па старой брукаванцы, зірнем на позьнебарочны касьцёл Найсьв. Тройцы і кляштар місіянераў XVIII ст., наведаем магілу славутага паэта Франьцішка Карпіньскага, адчуем подых гісторыі старой Літвы.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 75 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 70 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 27.08! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 22.00
502 views08:55
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 14:29:17
Пра вандроўкі і шнуркі, альбо другі эфір з Гародні
124 views11:29
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 11:07:43
477 views08:07
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 11:07:28 20.08 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "ЧАРОЎНЫ БРАСЛАЎСКІ КРАЙ"!

Маршрут: Відзы – Відзы Лаўчынскія – Опса – Браслаў – Божае Вока – Слабодка (≈550 км)

І пачынаем мы адразу з хіта! Чароўныя ВІДЗЫ сустрэнуць нас найпрыгожым высачэзным нэагатычным Траецкім касьцёлам (1914), які анікога не пакіне абыякавым! А зусім побач знаходзяцца ВІДЗЫ ЛАЎЧЫНСКІЯ з прыгожай сядзібай роду Ваўжэцкіх аўтарства знакамітага архітэктара Тадэвуша Раствароўскага, ну як яе не наведаць? Пасьля нас чакае мястэчка ОПСА, дзе мы пабачым палац роду Плятэраў (1904) і нэагатычны касьцёл Сьв. Яна Хрысьціцеля (1887), а адсюль ужо зусім блізка да знакамітага БРАСЛАВА, што месьціцца на маляўнічым беразе возера Дрысьвяты, і дзе мы агледзім Замкавую гару, касьцёл Нараджэньня Найсьв. Панны Марыі і пабачым знакаміты каранаваны абраз Маці Божай Валадаркі азёраў. Далей на нашым шляху стрэнецца яшчэ адно возера – незвычайнае, таямнічае, БОЖЫМ ВОКАМ празвалі яго людзі паводле найцікавага паданьня… Карацей, будзем дасьледваць:) Ну а скончым мы нашую вандроўку ў СЛАБОДЦЫ, дзе знаходзіцца знакаміты нэараманскі касьцёл Божага Провіду (1903).

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 70 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 65 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 20.08! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 21.00
435 views08:07
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 10:10:54
Сябры, цяпер мае вандроўкі можна падарыць! А разам зь імі цудоўны настрой, шмат цікавостак, сьмяшынак і нават сапраўднае падарожжа ў часе!

Кошт сертыфікату на індывідуальны тур па Менску: 150 руб. Уладальнік сертыфікату можа ўзяць з сабой да 30 чалавек.

Кошт сертыфікату на аўтобусную вандроўку па Беларусі: 75 руб. Сертыфікат – гэта месца ў аўтобусе на нашы выязныя вандроўкі, а сума – гэта дэпазіт, суадносна пры больш дарагім маршруце спатрэбіцца даплата, а пры таньнейшым рэшта застанецца на наступны тур.

Тэрмін дзеяньня сертыфікатаў: да 31.12.2022

Каб замовіць сертыфікат, пішыце на viber альбо тэлефоньце +375 (29) 564 70 09
512 views07:10
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 16:44:34
Гід прызямліўся ў Гародні
757 views13:44
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 14:14:42
Зэльва

Раненым крыльлем
сонейка хіліцца,
коўзаецца
і, як птушка, далоў.

Тонкім вэлюмам
дым над Зэльваю
ўецца з пабеленых
каміноў.

Сьцежкай асеньняй,
лістотай засеянай,
з сумкамі, з кніжкамі
хлапчукі.

А над Зэльвянкаю
вуды з прыманкамі,
хлопцы з каханкамі,
аблакі.

Ларыса Геніюш
837 views11:14
Адкрыць / каментаваць