Get Mystery Box with random crypto!

29.10 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа 'ПА СЬЛЯДОХ | VANDRVM

29.10 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ПА СЬЛЯДОХ МІНУЛАГА КАХАНЬНЯ"!

Маршрут: Іўе – Ліпнішкі – Дворышча – Бальтэнікі – Беняконі – Гайцюнішкі – Геранёны – Суботнікі – Жамыслаўль (≈500 км)

У ІЎІ адчуем сябе бразільцамі з Рыа-дэ-Жанэйра, у ЛІПНІШКАХ агледзім велічны касьцёл Сьв. Казіміра (1900), а ў ДВОРЫШЧЫ пабачым таямнічую вежу сядзібы Бельскіх. Пасьля завітаем у маёнтак БАЛЬТЭНІКІ каханай Адама Міцкевіча Марылі Верашчакі і паставім зьніч на яе магілу ў БЕНЯКОНЯХ. Адтуль рушым у ГАЙЦЮНІШКІ пабачыць унікальны дом-крэпасьць і капліцу-пахавальню Нонхартаў пачатку XVII ст., а ў ГЕРАНЁНАХ узгадаем Барбару Радзівіл і зірнем на руіны яе замку. СУБОТНІКІ сустрэнуць нас гатычным касьцёлам Сьв. Уладыслава (1904), а казачны ЖАМЫСЛАЎЛЬ – неверагодным палацава-паркавым комплексам Умястоўскіх ХІХ ст.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 75 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 70 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 29.10! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 22.00